Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрэза Мэй абвясьціла тэрмін пачатку перамоваў пра выхад Брытаніі з ЭЗ


Прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй абвясьціла, што працэс выхаду краіны з Эўрапейскага Зьвязу будзе фармальна пачаты ў канцы сакавіка 2017 году.

У інтэрвію Бі-бі-сі 2 кастрычніка Мэй назвала канец сакавіка апошнім тэрмінам для пачатку працэдураў, прадугледжаных 50-м артыкулам Лісабонскай дамовы.

Паводле дамовы, кожная з 28 дзяржаваў-чальцоў Эўрапейскага Зьвязу, якая хоча выйсьці зь яго, уступае з ЭЗ у двухгадовы перамоўны працэс.

Лісабонская дамова была падпісаная на саміце ЭЗ 13 сьнежня 2007 году ў Лісабоне. Яна замяніла сабой Канстытуцыю ЭЗ, якая так і не ўступіла ў сілу, і ўнесла зьмены ў дзейныя пагадненьні аб Эўрапейскім Зьвязе ў мэтах рэфармаваньня сыстэмы кіраваньня ЭЗ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG