На парлямэнцкіх выбарах у Грузіі — паводле першых экзытполаў — перамагае кіроўная партыя «Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія».
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп заявіў, што ня мае намеру адмаўляцца ад удзелу ў выбарах, нягледзячы на заклікі зрабіць гэта.
8 кастрычніка ў Грузіі адбываюцца парлямэнцкія выбары, якія павінны, акрамя іншага, замацаваць традыцыю мірнай перадачы ўлады.
Намесьнік кіраўніка міністэрства замежных справаў Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што абвінавачваньні ЗША ў датычнасьці Расеі да хакерскіх нападаў на амэрыканскія палітычныя інстытуты не падмацаваныя канкрэтнымі фактамі.
Такая рэзалюцыя была прынятая на першым пасьля выбараў пасяджэньні Сойму, які прайшоў у Менску 8 кастрычніка.
Расея ўнесла ў Раду бясьпекі ААН альтэрнатыўны праект рэзалюцыі аб Сырыі, які будзе разгледжаны пасьля францускага праекту наконт сытуацыі ў Алепа.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканскай партыі Дональд Трамп апынуўся фігурантам новага скандалу пасьля публікацыі газэтай The Washington Post відэазапісу яго прыватнай размовы, у якой Трамп вельмі груба і адкрыта распавядае пра свае дамаганьні да жанчын.
Кіраўнік камітэту па кібэрбясьпецы Сэнату ЗША Коры Гарднэр у пятніцу, 7 кастрычніка, заявіў пра намер увесьці заканадаўчыя санкцыі супраць Расеі за «расейскія кібэрзлачынствы», паведамляе DW.
Адразу некалькі заходніх СМІ паведамляюць, што Расея перакідвае ракетны комплекс «Іскандэр-М» у Калінінград.
Раней у Вашынгтоне ўстрымліваліся ад наўпроставых заяў на гэты конт і казалі толькі пра падазрэньні на адрас Расеі, якая катэгарычна адмаўляла дачыненьне да ўзломаў.
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлана Алексіевіч, якая знаходзіцца ў Празе, сустрэлася з чэскай аўдыторыяй у Нацыянальным тэатры. Сустрэча праходзіла ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годзьдзя Вацлава Гаўла.
7 кастрычніка цэнтральны крымінальны суд Англіі і Ўэльса пачаў папярэднія слуханьні ў справе 41-гадовага Бэнджаміна Стымсана, якія ваяваў на Данбасе на баку сэпаратыстаў.
Сёньня Расея афіцыйна выставіла ўкраінскаму журналісту Раману Сушчанку абвінавачаньні ў шпіянажы, але карэспандэнт не прызнае сваёй віны і адмаўляецца даваць сьведчаньні, паколькі ня меў магчымасьці ўзгадніць пазыцыю са сваім адвакатам.
Ці сапраўды беларускія ўлады гатовыя да дыялёгу з Захадам, ці гэта толькі часовы манэўр?
Сёньня ў раёне населенага пункта Пятроўскае Данецкай вобласьці ўкраінскае войска і фармаваньні гэтак званай «ДНР» сынхронна адвялі свае сілы пад назіраньнем спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ.
Якія асноўныя матывы ў выступе Аляксандра Лукашэнкі перад новым і старым складам Нацыянальнага сходу?
Міністэрства замежных спраў Эстоніі ўручыла ноту пратэсту расейскаму паслу ў сувязі з парушэньнем паветранай прасторы краіны расейскім зьнішчальнікам Су-27
Крэмль не выключае вяртаньня расейскіх вайсковых базаў на Кубу і ў Віетнам.
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы заявіў, што дзеяньні Расеі ў сырыйскім Алепа ў дачыненьні да мірных жыхароў павінны быць расьсьледаваныя як ваенныя злачынствы.
Гарадзенскае Ўпраўленьне спорту і турызму абʼявіла, што зьбіраецца выдаваць адмысловыя пашпарты турыстам у бязьвізавай зоне. «Пашпарты» будуць на трох мовах: расейскай, польскай і ангельскай.
Беларусь вядзе перамовы з Іранам пра пастаўкі нафты, заявіў Аляксандар Лукашэнка 7 кастрычніка на сустрэчы з Нацыянальным сходам мінулага і новага скліканьняў.
10 кастрычніка адбудзецца рабочы візыт міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея ў Польшчу па запрашэньні яго польскага калегі Вітальда Вашчыкоўскага.
«Я гэта перажыў у сярэдзіне 90-х, калі пацаном стаў прэзыдэнтам, — казаў Лукашэнка. — Але мне тады хапіла розуму не павыганяць добрых спэцыялістаў, якія гатовыя былі працаваць на краіну».
На сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і сябрамі Савету Рэспублікі пятага і шостага скліканьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што, на яго думку, сьвет ідзе да новага гарачага супрацьстаяньня, горшага за халодную вайну.
У Нью-Ёрку на мангэтанскім мосьце невядомыя вывесілі банэр з выявай прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і надпісам «Міратворац».
На сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і сябрамі Савету Рэспублікі пятага і шостага скліканьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ён «ня супраць узрастаньня ролі партыяў, але ня штучна і не на ніве антаганізму з уладамі».
7 кастрычніка ў Авальнай зале Дома ўраду сабраліся дэпутаты адразу двух скліканьняў: тыя, што ўжо адпрацавалі свой тэрмін, і тыя, каму працаваць у парлямэнце наступныя чатыры гады.
У Авальнай залі Дома ўраду Аляксандар Лукашэнка правядзе 7 кастрычніка сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і сябрамі Савету рэспублікі мінулага пятага і наступнага шостага скліканьня, перадае прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Ўручэнне Нобэлеўскай прэміі міру адбудзецца апоўдні 7 кастрычніка. Летась яе ўручылі Квартэту нацыянальнага дыялёгу ў Тунісе за вырашальны ўнёсак у будаўніцтва плюралістычнай дэмакратыі ў Тунісе.
Прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала афіцыйнае віншаваньне кіраўніку Расеі Ўладзімеру Пуціну з днём народзінаў. Пуцін Лукашэнку сёлета не павіншаваў.
У кнізе Сапожнікава праводзіць уласнае дасьледаваньне і прапануе чытачу ўласныя трактоўкі. Прыкладам, працэс прыходу Беларусі да незалежнасьці яна называе «вакханаліяй дэмакратыі».
Празь 10 год пасьля забойства журналісты «Новай газэты» прадставілі відэапраект, у якім запатрабавалі скасаваць дамову са сьледзтвам і заявілі пра бязьдзеяньне сьледзтва.
У Злучаных Штатах арыштавалі двух грамадзян Расеі і аднаго амэрыканца па падазрэньні ў экспарце тэхналёгій у Расею.
У Эўразьвязе пачала дзейнасьць новая служба Эўрапейскай памежнай і берагавой аховы ў рамках барацьбы з міграцыйным крызісам.
Падчас наведваньня Радыё Свабода нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч узяла ўдзел у перадачы «Час Тимура Олевского» тэлепраграмы «Настоящее время».
Жонка блогера Эдуарда Пальчыса, якога праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі палітвязьнем, патлумачыла пазыцыю мужа.
Нягледзячы на інтрыгу, якая трымалася ад раніцы да вечара, Вярхоўная Рада Ўкраіны так і не разгледзела сваю прапанову на адрас кабінэту Міністраў пра спыненьне дзеяньня ўкраінска-расейскай дамовы наконт бязьвізавага рэжыму.
Гішпанскі візавы цэнтар у Менску з 11 кастрычніка спыніць прыём заяў, паведамляецца на сайце цэнтру.
Па дарозе з Ісламабаду ў Менск кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведаў з працоўным візытам Узбэкістан.
Падчас жывога эфіру на профілі «Свабоды» ў Фэйсбуку Мікола Статкевіч анансаваў чарговую вулічную акцыю пратэсту. Яна пройдзе ў Менску 24 лістапада. Нагодай для яе правядзеньня, як сказаў палітык, стане «20-я гадавіна ўсталяваньня дыктатуры ў краіне».
Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч апублікаваў у блогу 1863x заклік прыходзіць 14 кастрычніка а 10 гадзіне раніцы пад будынак Менскага гарадзкога суду, каб «зрабіць шоў».
У Менску адбываецца ўстаноўчая канфэрэнцыя Асамблеі народных прадстаўнікоў, створаная зь ліку кандыдатаў у дэпутаты на парлямэнцкіх выбарах ад правацэнтрысцкай кааліцыі.
Прэзыдэнт байцоўскага клюбу «Ахмат» Абузайд Вісмурадаў адказаў кіраўніку Саюзу зьмешаных баявых мастацтваў (ММА) Расеі Фёдару Емяльяненку, які раскрытыкаваў правядзеньне баёў па зьмешаных адзінаборствах паміж дзецьмі ў Грозным.
Сэйм Польшчы 6 кастрычніка адкінуў законапраект, які цалкам забараняў аборты у краіне і ўводзіў крымінальную адказнасьць для кожнага, уключна з маці, хто спрычыніцца да сьмерці зачатага дзіцяці.
Перамовы Расеі і Беларусі па газавых пытаньнях пройдуць у Маскве 6 кастрычніка. На перамовы ад Беларусі мае прыбыць міністар энэргетыкі Ўладзімер Патупчык і віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка. Хто будзе на перамовах з расейскага боку, не гаворыцца.
У сераду кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканскай партыі Дональд Трамп часткова дэзавуяваў заявы, якія ўспрымаліся яго апанэнтамі як праява сымпатыі ў дачыненьні да Ўладзіміра Пуціна.
Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы і міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў 5 кастрычніка мелі размову па тэлефоне, падчас якой абмеркавалі сытуацыю ва Ўкраіне, Сырыі, а таксама пытаньне ядзерных выпрабаваньняў у КНДР.
Палата прадстаўнікоў на паседжаньні 5 кастрычніка ратыфікавала пагадненьне паміж урадамі Беларусі і Бразыліі ад чэрвеня 2016 году аб узаемным скасаваньні візаў, паведамляе БЕЛТА. Бразылія пакуль не ратыфікавала пагадненьне.
У Браціславе ў сераду ва ўзросьце 86 гадоў памёр першы прэзыдэнт Славацкай Рэспублікі Міхал Ковач. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Новым генэральным сакратаром Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў мае стаць былы прэм’ер-міністар Партугаліі Антонію Гутэрыш.
Загрузіць яшчэ