Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Нобэлеўскую прэмію міру прэтэндуюць 376 намінантаў


Нобэлеўскі мэдаль
Нобэлеўскі мэдаль

Дыпляматы, якія вялі перамовы аб ядзерных пагадненьнях з Іранам, расейская абаронца правоў мігрантаў і жанчыны-язідкі, якія былі нявольніцамі групоўкі «Ісламская дзяржава» — сярод 376 намінантаў, вылучаных сёлета на Нобэлеўскую прэмію міру.

Калі Нобэлеўскі камітэт вырашыць адзначыць дыпляматычнае рашэньне супярэчнасьцяў наконт ядзернай праграмы Тэгерана, сярод ляўрэатаў будуць дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы і яго іранскі калега Джавад Зарыф.

Таксама сярод рэальных прэтэндэнтаў на прэмію называюць расейку Сьвятлану Ганнушкіну за яе шматгадовую працу з уцекачамі і мігрантамі — яшчэ да таго як пачаўся мігранцкі крызіс у Эўропе.

Намінантамі ёсьць і жыхары астравоў Грэцыі, якія ў Эгейскім моры ратавалі ўцекачоў (на іх найбольш ставак у букмэйкерскіх канторах), і сырыйскія добраахвотнікі з арганізацыі «Белы шалом» — за іхныя сьмелыя намаганьні ратаваць цывільных, якія штодня пакутуюць ад бесьперапынных бамбаваньняў у Сырыі.

Уручэньне Нобэлеўскай прэміі міру адбудзецца апоўдні 7 кастрычніка. Летась яе ўручылі Квартэту нацыянальнага дыялёгу ў Тунісе за вырашальны ўнёсак у будаўніцтва плюралістычнай дэмакратыі ў Тунісе.

Сёлета Нобэлеўскую прэмію ў мэдыцыне ўручылі за вывучэньне «самапажыраньня» клетак, у хіміі далі за праектаваньне і сынтэз малекулярных машынаў. Беларуская ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры Сьвятлана Алексіевіч спадзяецца, што Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры сёлета атрымае японскі пісьменьнік Харукі Муракамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG