Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскую прэмію ў мэдыцыне ўручылі за вывучэньне «самапажыраньня» клетак


Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізыялёгіі і мэдыцыны ўручылі за вывучэньне мэханізму аўтафагіі — працэсу «самапажыраньня» клетак. Ляўрэатам ў 2016 годзе стаў японец Ёсіноры Осумі, паведамляецца на сайце прэміі.

Ёсіноры Осумі — прафэсар Такійскага ўнівэрсытэту. Ён стаў вядомы дзякуючы вывучэньню дэградацыі бялкоў з прычыны аўтафагіі (працэсу зьньшчэння ўнутрыклеткавага сьмецьця) і амаладжэньня.

Памер Нобэлеўскай прэміі — 8 млн швэдзкіх кронаў. У 2016 годзе на прэмію ў галіне фізыялёгіі і мэдыцыны прэтэндавалі 273 навукоўцы. Гэтую прэмію ўручылі ў 107-ы раз, першых ляўрэатаў абвясьцілі ў 1901 годзе.

Заўтра будзе ўручаная Нобэлеўская прэмія ў хіміі. Прэмію міру ўручаць у Осьлё 7 кастрычніка.

XS
SM
MD
LG