Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея ўнесла ў ААН альтэрнатыўны праект рэзалюцыі аб Сырыі


Пастаянны прадстаўнік Расеі пры ААН Віталі Чуркін.
Пастаянны прадстаўнік Расеі пры ААН Віталі Чуркін.

Расея ўнесла ў Раду бясьпекі ААН альтэрнатыўны праект рэзалюцыі аб Сырыі, які будзе разгледжаны, як паведамляе ТАСС, пасьля францускага праекту наконт сытуацыі ў Алепа.

Масква ў сваім праекце падтрымлівае прапанову спэцыяльнага пасланца ААН у пытаньнях Сырыі Стафана дэ Містуры аб вывадзе з усходняй часткі Алепа ўзброеных аддзелаў экстрэмісцкай арганізацыі «Джэбгат ан-Нусра». Раней пастаянны прадстаўнік Расеі пры ААН Віталі Чуркін заявіў, што Масква не дапусьціць прыняцьця прапанаванага Францыяй праекту рэзалюцыі аб Алепа ў ягоным цяперашнім выглядзе. Расейскі дыплямат сказаў, што мэта праекту, прапанаванага Францыяй, — «справакаваць Расею» на тое, каб яна скарысталася правам вета.

Напярэдадні міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў аб сваёй згодзе з прапановай дэ Містуры, але выставіў патрабаваньне да паўстанцаў, згодна зь якім яны павінны падпісаць абавязаньне больш не супрацоўнічаць з «тэрарыстамі». Калi патрабаваньне Масквы будзе выканана, Сяргей Лаўроў заявіў пра сваю гатоўнасьць аказаць ціск на рэжым Башара Асада, каб той даў згоду на эвакуацыю баевікоў «Фронту ан-Нусра» разам са зброяй. Пра гэта паведаміла Міжнароднае францускае радыё.

Падрыхтаваны Францыяй праект рэзалюцыі прадугледжвае поўнае спыненьне агню ў Алепа і ўсталяваньне беспалётнай зоны ў горадзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG