Лісты з узламанай скрыні электроннай пошты расейскага чыноўніка праліваюць сьвятло на тое, як Крэмль рыхтаваўся рэагаваць на ўкраінскі Майдан, як пралічваў варыянты дзеяньняў, накіраваных на адчужэньне Крыму ад Украіны, як з Масквы ствараўся і кіраваўся праект «Новороссии».
Мясцовыя чыноўнікі абвясьцілі пра зьнішчэньне лягеру, дзе тысячы мігрантаў з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі чакалі шанцу трапіць у Вялікую Брытанію празь Ля-Манш.
Магілёўская міліцыя ня ўгледзела парушэньня закону ў дзеяньнях маладых людзей, якія 22 верасьня з расейскімі сьцягамі хадзілі па цэнтры гораду.
Расея адклікала заяўку на дазапраўку ў гішпанскім порце Сэута групы караблёў на чале з крэйсэрам-авіяносцам «Адмірал Кузняцоў».
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што найбольш прынцыповыя рэкамэндацыі, на якіх настойвалі беларускія праваабарончыя арганізацыі, не былі прынятыя.
«Дзяржава не стварыла ўмоваў, каб людзі былі пры занятку, і за гэта яшчэ вымагае грошы», — кажа эканаміст Пётар Мігурскі, якога запісалі ў «дармаеды».
Удзельнікі акцыі салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам, якая праходзіла ля Менскага гарадзкога суду 14–25 кастрычніка, пачалі атрымліваць позвы ў суд і пастарунак.
Кабінэт Міністраў Украіны сёньня, паводле ініцыятывы Міністэрства культуры, аднагалосна зацьвердзіў плян мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годзьдзя падзей украінскай рэвалюцыі 1917-1921 гадоў ды ўшанаваньня памяці яе ўдзельнікаў.
Вярхоўны суд Расеі ў сераду адхіліў апэляцыю абароны і пакінуў у сіле прысуд у справе грамадзян Украіны Мікалая Карпюка і Станіслава Клыха. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода з залі суду.
Краіны Эўразьвязу не павінны прымаць на свой рынак электраэнэргію зь Беларускай атамнай станцыі, якая будуецца ў Астраўцы, калі ў кошце на яе ня будуць адлюстраваныя прыродаахоўныя рызыкі, мяркуе новы прэзыдэнт Эстоніі Керсьці Кальюлайд.
Партал WikiLeaks апублікаваў фрагмэнты перапіскі, згодна зь якімі кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад дэмакратаў Гілары Клінтан мае праблемы з памяцьцю — ёй цяжка трымаць у галаве тэксты сваіх выступаў.
На сайце інфармацыйнага агенцтва Regnum зьявіўся артыкул «Беларусь сыходзіць з „Русского мира“ цішком, з улікам украінскага досьведу». У артыкуле — абразы на адрас Беларусі і беларускай мовы.
Ад 26 кастрычніка пачаў дзейнічаць бязьвізавы парадак уезду і выезду замежных грамадзян у Беларусь у адмысловы турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» і на прылеглыя да яго тэрыторыі. Падарожнічаць бязь візы турысты змогуць да пяці сутак.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня Ганна Канапацкая ўпершыню ў гэтым статусе прыняла грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі яе выбарчай акругі.
Цэнтар Астрагорскага прадставіў аналіз элемэнтаў нэўтралітэту зь беларускай замежнай палітыкі і палітыкі нацыянальнай бясьпекі.
Жанчыны-дэпутаткі часта сутыкаюцца з сэксуальнымі дамаганьнямі і гвалтам, сьведчыць даклад Міжпарлямэнцкага зьвязу, які складаецца з парлямэнтаў 170 краін, сярод якіх і Беларусь.
Нацыянальны кангрэс (парлямэнт) Вэнэсуэлы, большасьць якога кантралюецца апазыцыяй, прагаласаваў 25 кастрычніка за судовы пазоў супраць прэзыдэнта краіны Нікаласа Мадуры, піша Reuters.
Уладзімір Пуцін можа аддаць загад зьбіваць амэрыканскія самалёты, якія забясьпечваюць рэжым беспалётнай зоны над Сырыяй, калі ЗША і саюзьнікі вырашаць утварыць такія зоны для абароны цывільнага насельніцтва, выказаў здагадку кіраўнік Нацыянальнай выведкі ЗША Джэймс Клапэр.
Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту прагаласавалі за зьняцьце парлямэнцкай недатыкальнасьці з Жана-Мары Лё Пэна — заснавальніка крайне правай францускай партыі «Нацыянальны фронт».
Такім чынам Крэмль адрэагаваў на словы мастацкага кіраўніка «Сатырыкону» аб недапушчальнасьці цэнзуры ў тэатры.
Кіраўніка расейскага Таварыства абароны правоў спажыўцоў (ТАПС) Міхаіла Аншакава абвясьцілі ў фэдэральны вышук па справе аб утойваньні апісанай маёмасьці на суму каля паўтары тысячы рублёў (каля $30). Пра гэта ён сам паведаміў у «Фэйсбуку».
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня Ганна Канапацкая ня мае ў сваім службовым кабінэце, што ў Доме ўраду, партрэта Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта яна сказала сёньня Свабодзе:
Пакуль намесьнік прэмʼер-міністра, міністар разьвіцьця Польшчы Матэвуш Маравецкі сустракаўся ў Менску з афіцыйнымі асобамі, уключаючы Аляксандра Лукашэнку, намесьнік міністра замежных спраў Марэк Зюлкоўскі, які таксама быў у складзе дэлегацыі, размаўляў з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл.
Адвакатка Ганна Бахціна перадала апошняе слова Эдуарда Пальчыса, якое ў сваім фэйсбуку апублікаваў Павал Севярынец.
У горадзе Канску Краснаярскага краю мясцовы мастак паставіў альтэрнатыўны помнік Івану Жахліваму ў выглядзе скрываўленага кала, які тырчыць зь зямлі.
У некалькіх землях Нямеччыны ў аўторак, 25 кастрычніка, праводзіліся спэцапэрацыі па затрыманьні групы грамадзян Расеі, якія падазраюцца ў фінансаваньні тэрарызму.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня Алена Анісім упершыню пасьля выбараў знаходзіцца ў сваёй акрузе.
Віцэ-прэм’ер Рэспублікі Польшча Матэвуш Маравецкі выступіў з артыкулам у газэце «Советская Белоруссия» з нагоды эканамічнага форуму «Добрасуседзтва-2016».
Расейскія і сырыйскія самалёты за апошнія сем сутак не наносілі ўдары па Алепа, заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Расеі генэрал Ігар Канашенкаў.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў сьцьвярджае, што фармаваньне новых падразьдзяленьняў непадалёк ад беларускай мяжы не накіравана супраць Беларусі.
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў міністру замежных спраў Расеі Сяргею Лаўрову 24 кастрычніка пра занепакоенасьць аднаўленьнем баявых дзеяньняў у сырыйскім горадзе Алепа пасьля шматдзённага перапынку, гаворыцца ў паведамленьні Дзярждэпартамэнту.
Выступаючы сёньня перад фэрмэрамі ў штаце Флорыда, кандыдат у прэзыдэнты ЗША Доналд Трамп сказаў, што апярэджвае сваю канкурэнтку Гілары Клінтан, пры тым што большасьць апытаньняў аддаюць перавагу якраз кандыдатцы ад Дэмакратычнай партыі.
Больш за 80 праваабарончых ды гуманітарных арганізацыяў у панядзелак падпісалі пэтыцыю з патрабаваньнем выключыць Расею з Рады правоў чалавека ААН празь яе палітыку ў Сырыі.
Ці мелі рацыю ўкраінскія дыспэтчары пагражаць зьнішчальнікамі, а Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) — абгрунтаваныя прычыны для вяртаньня самалёта ў аэрапорт вылету — Радыё Свабода запытала ва ўкраінскіх адмыслоўцаў авіяцыйнай галіны і палітоляга.
Пра прыняцьце пляну паведаміла на мерапрыемстве, прысьвечаным Дню ААН, намесьніца міністра замежных спраў Алена Купчына.
Літоўскі палітоляг Віціс Юрконіс адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды пра вынікі парлямэнцкіх выбараў, якія прайшлі 23 кастрычніка ў Літве.
Беларусі і Польшчы неабходна ўзмацняць эканамічнае супрацоўніцтва на ўзроўні малых і сярэдніх прадпрыемстваў.
Як паведамляецца на сайце Адэскага порту, танкер Alhani даставіў 84,7 тыс. тон азэрбайджанскай нафты, якая прызначаецца для Беларусі.
Францускі ўрад у панядзелак афіцыйна прыступіў да працэдуры расьсяленьня стыхійнага лягеру бежанцаў у Кале, вядомага як «Джунглі».
Кансультацыі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Аргентыны прайшлі 24 кастрычніка ў Менску.
У мястэчку Ноўгарад-Сіверскі, што на Чарнігаўшчыне, быў дэмантаваны помнік Уладзімеру Леніну — апошні помнік Леніну ва Ўкраіне, за выключэньнем акупаванага Крыму і тэрыторыяў, падкантрольных «ДНР» і «ЛНР».
Аляксандар Лукашэнка заявіў прап неабходнасьць падняць плянку гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Польшчай.
Нацыянальны кангрэс Вэнэсуэлы большасьцю галасоў абвясьціў дзяржаўным пераваротам дзеяньні прэзыдэнта краіны Нікаляса Мадуры, які фактычна заблякаваў правядзеньне рэфэрэндуму аб імпічмэнце.
У вышэйшых навучальных установах Расеі сіламі грамадзян праводзіцца ацэнка «пратэставага патэнцыялу» студэнтаў і прафэсараў. Па выніках праверак будуць складзеныя даведкі «для службовага выкарыстаньня» органаў дзяржаўнай улады.
23 кастрычніка ў Літве прайшоў другі тур парлямэнцкіх выбараў. У першым туры, дзе дэпутатаў выбіралі па партыйных сьпісах, нечакана шмат галасоў (21,55%) атрымаў раней апазыцыйны Зьвяз сялян і «зялёных».
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што для правядзеньня мясцовых выбараў на акупаванай частцы Данбасу ўзброеная місія АБСЭ мусіць узяць пад кантроль частку расейска-ўкраінскай мяжы, якую кантралюе Кіеў.
Папа Рымскі Францішак заклікаў да міру ў Іраку і, у прыватнасьці, у Мосуле, дзе ірацкія вайскоўцы праводзяць наступальную апэрацыю на пазыцыі экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Дзеці прыбылі ў краіну згодна з прынятай папраўкай да іміграцыйнага закону лорда Дабса. Папраўка прадугледжвае абавязаньне Вялікабрытаніі прыняць у сябе дзяцей, якія асабліва маюць патрэбу ў абароне і падтрымцы. Мяркуецца, што гэта дзяўчынкі і хлопчыкі, маладзейшыя за 13 гадоў.
Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан апярэджвае свайго апанэнта рэспубліканца Дональда Трампа на 12 адсоткаў. Такі вынік дало апытаньне грамадзкай думкі, праведзенае тэлеканалам АВС News.
Загрузіць яшчэ