Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі актывіста цкуюць за рэкамэндацыі турыстам уяжджаць у Крым праз Украіну


Міхаіл Аншакаў

Кіраўніка расейскага Таварыства абароны правоў спажыўцоў (ТАПС) Міхаіла Аншакава абвясьцілі ў фэдэральны вышук па справе аб утойваньні апісанай маёмасьці на суму каля паўтары тысячы рублёў (каля $30). Пра гэта ён сам паведаміў у «Фэйсбуку».

Справа аб утойваньні маёмасьці адносна Аншакава была заведзена ў ліпені 2015 году пасьля таго, як ТАПС рэкамэндавала расейскім турыстам, якія накіроўваюцца ў Крым, уяжджаць на тэрыторыю паўвострава толькі праз Украіну, маючы пры гэтым дазвол украінскіх уладаў.

Тады Аншакава ўжо абвяшчалі ў фэдэральны вышук. Паўторнае трапляньне ў сьпісы расшукваных кіраўнік ТАПС назваў «новай мэтодыкай нагляду». Ён лічыць, што такім чынам сьледчыя зьбіраюць дадзеныя аб усіх яго перамяшчэньнях і перамовах.

Паводле Аншакава, яму не ўдаецца адмяніць вышук, нягледзячы на тое, што ён не мяняў месца працы, вядомае праваахоўным органам, і жыве па месцы пастаяннай рэгістрацыі.

Пасьля публікацыі на сайце ТАПС рэкамэндацый турыстам, якія накіроўваюцца ў Крым, супраць Аншакава было заведзена ўжо некалькі крымінальных справаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG