У Сырыі ўрадавыя войскі і іх саюзьнікі пачалі наступ на некалькі раёнаў Алепа, якія кантралююцца апазыцыяй.
Афіцыйная справаздача будзе апублікаваная заўтра; паводле зьвестак газэты, сьледчыя назавуць пункт запуску ракеты, якая зьнішчыла самалёт.
Што стаіць за афіцыйным візытам міністра абароны Беларусі ў Баку?
Упершыню ў сваёй гісторыі Нарвэгія будзе мець два караблі сачэньня ў паўночных раёнах для маніторынгу дзейнасьці Расеі.
Хто выйграў у гэтым раўндзе двубою?
Ці карэктнае і слушнае ўжываньне такіх мэтафараў? Ці ўласьцівая нецярпімасьць нацыянальна-дэмакратычным сілам Беларусі?
У ходзе рэфэрэндуму ў Азербайджане ўхвалена падаўжэньне прэзыдэнцкага тэрміну зь пяці да сямі гадоў. Пра гэта паведамілі ў аўторак прадстаўнікі выбарчай камісіі краіны.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая гатовая да ўдзелу ў парлямэнцкіх баталіях і разьлічвае на падтрымку ўсіх дэмакратычных сілаў.
У панядзелак у прыгарадзе Нью-Ёрку ва ўнівэрсытэце Хофстра прайшлі першыя з трох дэбатаў кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША дэмакрата Гілары Клінтан і рэспубліканца Дональда Трампа.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі выступіў з прапановай зрабіць больш жорсткай адказнасьць сябраў выбарчых камісій, якія ўдзельнічаюць у фальсыфікацыях вынікаў галасаваньня.
Паводле Джоша Эрнэста, «наступіў момант, калі мы ацэньваем падыход Расеі да сытуацыі не па заявах яе пасла, але па дзеяньнях яе вайскоўцаў».
Згодна з вынікамі апытаньня гледачоў тэлевізійнікамі, Клінтан прызналі пераможцам 62% апытаных, а Трамп — 27%.
Міністар абароны ЗША Эштан Картэр заявіў, што Расея зараз больш гатовая да ўжываньня ядзернай зброі, чым у часы халоднай вайны.
У панядзелак увечары на тэрыторыі Ўнівэрсытэту Гофстра ў Нью-Ёрку адбыліся першыя з трох паўтарагадзінных тэледэбатаў паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты ЗША ад дзьвюх вядучых партыяў.
Большая частка насельніцтва Азэрбайджану падтрымала ў ходзе рэфэрэндуму пакет канстытуцыйных рэформаў, сярод якіх падаўжэньне прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, паказалі экзытполы.
«Мы чакаем дзеяньняў з боку Расеі ў дачыненьні да сырыйскага рэжыму, значных дзеяньняў. Гэта павінна палягаць ва ўплыве Расеі на рэжым з мэтай, напрыклад, спыненьня вылетаў самалётаў ВПС Сырыі».
Чаму кіраўнік Беларусі выступіў з вострай крытыкай палітыкі Расеі менавіта цяпер? Ці зьяўляюцца дзеяньні Масквы ціскам на Беларусь і калі так, то ў чым яго мэта?
У ноч з панядзелка на аўторак у ЗША пройдзе першы раўнд тэледэбатаў паміж кандыдатамі ў ЗША ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партыяў Дональдам Трампам і Гілары Клінтан.
Канчатковае рашэньне будзе прынятае пасьля разгляду Эўрапарлямэнтам і Радай ЭЗ
Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Ўладзімер Царыкаў прызнаў віцебскіх актывістаў парушальнікамі парадку правядзеньня масавых акцыяў.
Мікалай Корбут прызначаны памочнікам кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
У Беларусі прапрацоўваецца магчымасьць даць 5 дзён на бязьвізавае перабываньне ў краіне замежнікаў, якія прыляцелі ў краіну праз Нацыянальны аэрапорт «Менск»
Правацэнтрыская кааліцыя, у якую ўваходзяць Аб’яднаная грамадзянская партыя, рух «За свабоду» і аргкамітэт у справе стварэньня партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», будуць засноўваць Асамблею народных прадстаўнікоў.
На пасяджэньні Рады Бясьпекі ААН 25 верасьня прадстаўнікі Захаду абвінавацілі Расею ў ваенных злачынствах у Сырыі ў сувязі зь нядаўнімі бомбавымі атакамі расейскіх самалётаў у раёне гораду Алепа.
Унутраная грамадзка-палітычная сытуацыя ў Азэрбайджане вельмі нагадвае Беларусь, але міжнароднае становішча дзьвюх краінаў адрозьніваецца.
26 верасьня ў Азэрбайджане праходзіць рэфэрэндум аб унясеньні паправак у канстытуцыю дзяржавы.
На працоўнай сустрэчы зь Юрыем Сяньком, старшынём Дзяржаўнага мытнага камітэту, Аляксандар Лукашэнка «насьцярожыўся» паслугамі, якія Беларусь аказвае Расеі на мяжы.
Гомельскі грамадзкі актывіст Уладзімер Няпомняшчых, які балятаваўся кандыдатам у дэпутаты парлямэнту і быў назіральнікам на выбарах, атрымаў позву ў суд Чыгуначнага раёну.
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд 26 верасьня пабываў на ўзьбярэжжы Ла-Маншу, у Кале.
У Маскве ў нядзелю прайшла другая канфэрэнцыя сэпаратыстаў з усяго сьвету. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі Тэхасу і Каліфорніі, Паўночнай Ірляндыі, гішпанскай аўтаноміі Каталёнія, Шатляндыі ды іншых рэгіёнаў.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка ня лічыць прэзыдэнта Расеі моцным лідэрам, паколькі ён не трымаецца дадзенага слова. Пра гэта Парашэнка заявіў у нядзелю ўвечары ў інтэрвію тэлеканалу CNN.
У Швайцарыі прайшоў рэфэрэндум аб пашырэньні паўнамоцтваў службы выведкі. Большасьць швайцарцаў аддалі перавагу бясьпецы і дазволілі спэцслужбам чытаць пошту і праслухоўваць тэлефоны. Гэтае рашэньне падтрымалі больш за 65% удзельнікаў рэфэрэндуму.
Падчас тэрміновага пасяджэньня Рады Бясьпекі ААН у справе сытуацыі ў Алепа ў нядзелю Паўэр запэўніла, што ўрэгуляваць канфлікт не атрымаецца без намаганьняў Масквы.
Польская камісія па расьсьледаваньні катастрофы прэзыдэнцкага самалёта Ту-154 пад Смаленскам у 2010 годзе прыедзе ў Маскву на запрашэньне Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту Расеі.
Расея і Іран могуць стаць вінаватымі ў ваенных злачынстваў у Сырыі, калі не паўплываюць на прэзыдэнта Башара Асада, заявіў у нядзелю міністар замежных справаў Францыі Жан-Марк Эйро перад экстраным пасяджэньнем Рады Бясьпекі ААН у справе сытуацыі ў Алепа.
Больш за 30 сырыйскіх памяркоўных паўстанцкіх груповак на чале са «Свабоднай сырыйскай арміяй» падпісалі заяву пра тое, што эскаляцыя бамбаваньняў з удзелам расейскай авіяцыі ў Алепа пазбаўляе сэнсу далейшыя палітычныя перамовы.
Расея вінаватая ў прадаўжэньні вайны ў Сырыі і, магчыма, учыніла ваенныя злачынствы тым, што збамбавала міжнародны канвой з гуманітарнай дапамогай. Пра гэта заявіў брытанскі міністар замежных справаў Борыс Джонсан у інтэрвію Бі-бі-сі ў нядзелю.
Без дапамогі НАТО гіпатэтычная вайна будзе прайграная, — такія высновы робяць экспэрты.
ЗША, Вялікабрытанія і Францыя заклікалі сабраць тэрміновае паседжаньне Рады Бясьпекі ААН, прысьвечанае сытуацыі ў сырыйскім горадзе Алепа, які зазнаў апошнімі днямі моцнае бамбаваньне.
Прадстаўнік «пракуратуры ЛНР» кажа, што затрыманы павесіўся, бо баяўся за сваё жыцьцё.
Кіраўнік Эўрапейскай Рады Дональд Туск заклікаў цалкам зачыніць балканскі маршрут для нелегальных мігрантаў.
У некалькіх гарадах Фінляндыі тысячы людзей прынялі ўдзел у дэманстрацыях супраць расізму і гвалту.
У Херсонскай вобласьці Украіны, паблізу адміністрацыйнай мяжы з анэксаваным Расеяй Крымам, праходзіць акцыя крымскіх татараў, прысьвечаная першай гадавіне грамадзянскай блякады паўвострава.
У Сырыі 25 мірных жыхароў загінулі пры бамбаваньні ўсходняй часткі гораду Алепа ў ноч на суботу.
Яго схапілі байцы АМАПу падчас канфэрэнцыі Расейскага футбольнага саюзу (РФС), які выключыў арганізацыю Шпрыгіна са свайго складу.
Актывістаў Зьмітра Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага, якія меліся ўдзельнічаць у зборы подпісаў за наданьне бел-чырвона-беламу сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці, на некалькі гадзінаў затрымала міліцыя.
Аляксандар Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем і старэйшым сынам Віктарам прыняў удзел у міжнародным байкерскім фэстывалі.
У Сырыі працягваюцца бамбаваньні раёнаў, якія знаходзяцца пад кантролем узброенай апазыцыі, паведамляе ў суботу Reuters. Факт авіяўдараў пацьвердзілі і ў Сырыйскім цэнтры маніторынгу выкананьня правоў чалавека.
Кіраўніцтва інтэрнэт-карпарацыі Yahoo падазрае расейскіх хакераў у дачыненьні да атакі на свае сэрвэры, паведамляе ў суботу The Wall Street Journal.
14 кастрычніка Менскі гарадзкі суд пачне разгляд крымінальнай справы заснавальніка і аўтара сайту 1863x.com Эдуарда Пальчыса.
Загрузіць яшчэ