Сацыялягічны інстытут BVA паведаміў 27 кастрычніка, што толькі 11% апытаных французаў выступаюць за тое, каб дзейны кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у выбарах прэзыдэнта ў 2017 годзе.
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што паветраны ўдар па школе ў сырыйскай правінцыі Ідліб, у выніку якога загінулі 22 дзіцяці, можна лічыць ваенным злачынствам і заклікаў да неадкладнага расьсьледаваньня таго, што здарылася.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што спыніць кровапраліцьце і запусьціць палітычны працэс у Сырыі пакуль не ўдаецца.
Чаму краіны Эўразійскага эканамічнага саюзу так і не змаглі ўзгадніць Мытны кодэкс?
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, сьпявачка Ірына Дарафеева і старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька наведалі магілёўскую турму № 4 у складзе грамадзкай рады пры Міністэрстве ўнутраных спраў.
Кіраўнікі ўрадаў Эўразійскага эканамічнага саюзу вернуцца да спрэчных пунктаў Мытнага кодэксу ў сярэдзіне лістапада ў Маскве.
Леанід Радзіхоўскі лічыць, што Лукашэнку няма куды сыходзіць ад Расеі, прадказвае, якая будзе рэакцыя Пуціна ў выпадку перамогі ў Беларусі дэмакратычнай рэвалюцыі, і тлумачыць, за што расейская палітычная эліта любіць Дональда Трампа.
Грамадзкі актывіст Дзяніс Рабянок зьвярнуўся да генпракурора Беларусі Аляксандара Канюка з просьбай завесьці справу ў дачыненьні да журналісткі расейскага інфармагенцтва «Regnum».
Віталь Мароз — украінскі мэдыя-экспэрт, які імкнецца актыўна супрацоўнічаць з калегамі ў Беларусі, але ўжо некалькі гадоў мае праблемы з уездам у краіну.
У Менску адбываецца саміт прэмʼер-міністраў краін Эўразійскага эканамічнага саюзу — Беларусі, Расеі, Казахстану, Кіргізіі і Армэніі.
У Рэспубліцы Комі, у пасёлку Мікунь, каля ўваходу ў жаночую папраўчую калёнію № 31 усталявалі мэмарыяльную шыльду ў гонар 79-годзьдзя пачатку будаўніцтва аднаго з лягераў ГУЛАГу.
Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 10 чалавек з атачэньня прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. У санкцыйны сьпіс увайшлі высокапастаўленыя вайскоўцы і чыноўнікі, паведамляе агенцтва Reuters.
Міжнародная арганізацыя Global Witness абвінавачвае ў карупцыі буйную кампанію, якая паставіла партыю азэрбайджанскай нафтавай сыравіны для Беларусі на мінулым тыдні.
Прысуд заснавальніку сайту 1863х.com, блогеру Эдуарду Пальчысу будзе вынесены заўтра, 28 кастрычніка, а 10-й раніцы ў Менскім гарадзкім судзе.
У лягеры для мігрантаў у францускім горадзе Кале пасьля пачатку работ па дэмантажы застаюцца ня менш за 100 беспрытульных дзяцей, нягледзячы на заявы мясцовых уладаў, што лягер ужо пусты. Пра гэта паведамляе тэлеканал ВВС.
Сёлетнюю праваабарончую прэмію імя Андрэя Сахарава атрымалі Надыя Мурад Басі і Лямія Аджы Башар.
Упершыню за 25 гадоў ЗША ўстрымаліся падчас галасаваньня рэзалюцыі Генэральнай асамблеі ААН з асуджэньнем амэрыканскага фінансавага эмбарга Кубы.
27–28 кастрычніка Менск наведае прэм’ер-міністар Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў. У гэтыя дні ў сталіцы Беларусі пройдуць паседжаньні Эўразійскай міжурадавай рады і Рады кіраўнікоў урадаў дзяржаў — удзельніц СНД.
Лісты з узламанай скрыні электроннай пошты расейскага чыноўніка праліваюць сьвятло на тое, як Крэмль рыхтаваўся рэагаваць на ўкраінскі Майдан, як пралічваў варыянты дзеяньняў, накіраваных на адчужэньне Крыму ад Украіны, як з Масквы ствараўся і кіраваўся праект «Новороссии».
Мясцовыя чыноўнікі абвясьцілі пра зьнішчэньне лягеру, дзе тысячы мігрантаў з краін Блізкага Ўсходу і Афрыкі чакалі шанцу трапіць у Вялікую Брытанію празь Ля-Манш.
Магілёўская міліцыя ня ўгледзела парушэньня закону ў дзеяньнях маладых людзей, якія 22 верасьня з расейскімі сьцягамі хадзілі па цэнтры гораду.
Расея адклікала заяўку на дазапраўку ў гішпанскім порце Сэута групы караблёў на чале з крэйсэрам-авіяносцам «Адмірал Кузняцоў».
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч кажа, што найбольш прынцыповыя рэкамэндацыі, на якіх настойвалі беларускія праваабарончыя арганізацыі, не былі прынятыя.
«Дзяржава не стварыла ўмоваў, каб людзі былі пры занятку, і за гэта яшчэ вымагае грошы», — кажа эканаміст Пётар Мігурскі, якога запісалі ў «дармаеды».
Удзельнікі акцыі салідарнасьці з Эдуардам Пальчысам, якая праходзіла ля Менскага гарадзкога суду 14–25 кастрычніка, пачалі атрымліваць позвы ў суд і пастарунак.
Кабінэт Міністраў Украіны сёньня, паводле ініцыятывы Міністэрства культуры, аднагалосна зацьвердзіў плян мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годзьдзя падзей украінскай рэвалюцыі 1917-1921 гадоў ды ўшанаваньня памяці яе ўдзельнікаў.
Вярхоўны суд Расеі ў сераду адхіліў апэляцыю абароны і пакінуў у сіле прысуд у справе грамадзян Украіны Мікалая Карпюка і Станіслава Клыха. Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода з залі суду.
Краіны Эўразьвязу не павінны прымаць на свой рынак электраэнэргію зь Беларускай атамнай станцыі, якая будуецца ў Астраўцы, калі ў кошце на яе ня будуць адлюстраваныя прыродаахоўныя рызыкі, мяркуе новы прэзыдэнт Эстоніі Керсьці Кальюлайд.
Партал WikiLeaks апублікаваў фрагмэнты перапіскі, згодна зь якімі кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад дэмакратаў Гілары Клінтан мае праблемы з памяцьцю — ёй цяжка трымаць у галаве тэксты сваіх выступаў.
На сайце інфармацыйнага агенцтва Regnum зьявіўся артыкул «Беларусь сыходзіць з „Русского мира“ цішком, з улікам украінскага досьведу». У артыкуле — абразы на адрас Беларусі і беларускай мовы.
Ад 26 кастрычніка пачаў дзейнічаць бязьвізавы парадак уезду і выезду замежных грамадзян у Беларусь у адмысловы турысцка-рэкрэацыйны парк «Аўгустоўскі канал» і на прылеглыя да яго тэрыторыі. Падарожнічаць бязь візы турысты змогуць да пяці сутак.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня Ганна Канапацкая ўпершыню ў гэтым статусе прыняла грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі яе выбарчай акругі.
Цэнтар Астрагорскага прадставіў аналіз элемэнтаў нэўтралітэту зь беларускай замежнай палітыкі і палітыкі нацыянальнай бясьпекі.
Жанчыны-дэпутаткі часта сутыкаюцца з сэксуальнымі дамаганьнямі і гвалтам, сьведчыць даклад Міжпарлямэнцкага зьвязу, які складаецца з парлямэнтаў 170 краін, сярод якіх і Беларусь.
Нацыянальны кангрэс (парлямэнт) Вэнэсуэлы, большасьць якога кантралюецца апазыцыяй, прагаласаваў 25 кастрычніка за судовы пазоў супраць прэзыдэнта краіны Нікаласа Мадуры, піша Reuters.
Уладзімір Пуцін можа аддаць загад зьбіваць амэрыканскія самалёты, якія забясьпечваюць рэжым беспалётнай зоны над Сырыяй, калі ЗША і саюзьнікі вырашаць утварыць такія зоны для абароны цывільнага насельніцтва, выказаў здагадку кіраўнік Нацыянальнай выведкі ЗША Джэймс Клапэр.
Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту прагаласавалі за зьняцьце парлямэнцкай недатыкальнасьці з Жана-Мары Лё Пэна — заснавальніка крайне правай францускай партыі «Нацыянальны фронт».
Такім чынам Крэмль адрэагаваў на словы мастацкага кіраўніка «Сатырыкону» аб недапушчальнасьці цэнзуры ў тэатры.
Кіраўніка расейскага Таварыства абароны правоў спажыўцоў (ТАПС) Міхаіла Аншакава абвясьцілі ў фэдэральны вышук па справе аб утойваньні апісанай маёмасьці на суму каля паўтары тысячы рублёў (каля $30). Пра гэта ён сам паведаміў у «Фэйсбуку».
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня Ганна Канапацкая ня мае ў сваім службовым кабінэце, што ў Доме ўраду, партрэта Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта яна сказала сёньня Свабодзе:
Пакуль намесьнік прэмʼер-міністра, міністар разьвіцьця Польшчы Матэвуш Маравецкі сустракаўся ў Менску з афіцыйнымі асобамі, уключаючы Аляксандра Лукашэнку, намесьнік міністра замежных спраў Марэк Зюлкоўскі, які таксама быў у складзе дэлегацыі, размаўляў з прадстаўнікамі дэмакратычных сіл.
Адвакатка Ганна Бахціна перадала апошняе слова Эдуарда Пальчыса, якое ў сваім фэйсбуку апублікаваў Павал Севярынец.
У горадзе Канску Краснаярскага краю мясцовы мастак паставіў альтэрнатыўны помнік Івану Жахліваму ў выглядзе скрываўленага кала, які тырчыць зь зямлі.
У некалькіх землях Нямеччыны ў аўторак, 25 кастрычніка, праводзіліся спэцапэрацыі па затрыманьні групы грамадзян Расеі, якія падазраюцца ў фінансаваньні тэрарызму.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў шостага скліканьня Алена Анісім упершыню пасьля выбараў знаходзіцца ў сваёй акрузе.
Віцэ-прэм’ер Рэспублікі Польшча Матэвуш Маравецкі выступіў з артыкулам у газэце «Советская Белоруссия» з нагоды эканамічнага форуму «Добрасуседзтва-2016».
Расейскія і сырыйскія самалёты за апошнія сем сутак не наносілі ўдары па Алепа, заявіў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны Расеі генэрал Ігар Канашенкаў.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў сьцьвярджае, што фармаваньне новых падразьдзяленьняў непадалёк ад беларускай мяжы не накіравана супраць Беларусі.
Дзяржсакратар ЗША Джон Керы заявіў міністру замежных спраў Расеі Сяргею Лаўрову 24 кастрычніка пра занепакоенасьць аднаўленьнем баявых дзеяньняў у сырыйскім горадзе Алепа пасьля шматдзённага перапынку, гаворыцца ў паведамленьні Дзярждэпартамэнту.
Загрузіць яшчэ