Фонд барацьбы з карупцыяй, які ўзначальвае расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны, у чацьвер апублікаваў відэаролік, на якім, як сьцьвярджаецца, зафіксаваны дом кіраўніка «Раснафты» Ігара Сечына, які цяпер будуецца.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка параўнаў забарону на дзейнасьць у Расеі Мэджлісу крымска-татарскага народу зь дзяржаўнай палітыкай СССР пры Сталіну.
«Асядлаць кітайскага дракона не пашэнціла і ўжо не пашэнціць», — лічыць палітоляг Аляксандар Класкоўскі.
Турэччына мае намер да вясны наступнага году завяршыць будаўніцтва сьцяны на мяжы з Сырыяй.
29 верасьня ў Менску адбылося чарговае пасяджэньне беларуска-польскай міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах трансьмежавага супрацоўніцтва.
У маскоўскім Сахараўскім цэнтры група асобаў, якія назвалі сябе «вэтэранамі Данбасу», парвалі экспанаты, сярод якіх фатаздымкі беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча, прысьвечаныя вайне ва Ўкраіне.
Сёньня ва Ўкраіне ўшаноўваюць памяць ахвяр Бабінага Яру. У часе нямецкай акупацыі з 1941 да 1943 году на тэрыторыі аднайменнага ўрочышча нацысты расстралялі, паводле розных ацэнак, ад 70 да 200 тысяч грамадзян, пераважна — габрэйскай нацыянальнасьці.
Старшыня абласной арганізацыі Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў патрабуе ад магілёўскай пракуратуры і ўпраўленьня КДБ па Магілёўскай вобласьці выявіць і прыцягнуць да адказнасьці «невядомых сяброў БРСМ», якія несьлі па вуліцы Першамайскай у абласным цэнтры сьцягі Расеі.
Беларусь у 2015 годзе паставіла ў Расею 573 тысяч тон яблыкаў і грыбоў, што ў пяць разоў перавышае сабраны ў Беларусі ўраджай.
Жыхар Магілёва Станіслаў Паўлінковіч атрымаў афіцыйнае паведамленьне пра тое, што суд заняўся ягонай справай.
Усеагульны сход сузаснавальнікаў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту (ЭГУ) прызначыў былога дырэктара адміністрацыі Ўнівэрсытэту Орхуса, другога па велічыні ўнівэрсытэту Даніі, Ёргена Ёргенсэна выканаўцам абавязаў рэктара.
На пасяджэньні 29 верасьня Цэнтарвыбаркам адмовіў кандыдату ад партыі «Справядлівы сьвет» Віктару Міхальчыку ў патрабаваньні прызнаць выбары ў Палату прадстаўнікоў несапраўднымі ў Гарадзенска-Занёманскай акрузе № 49.
Масавыя забойствы габрэяў у гады Другой сусьветнай вайны Ўкраіна ўспрымае як уласны смутак, заявіў прэзыдэнт Пятро Парашэнка на мерапрыемствах у Кіеве з нагоды 75-й гадавіны трагедыі Бабінага Яра.
Ганна Канапацкая плянуе ініцыяваць у Палаце прадстаўнікоў законапраект аб адмене артыкулу 234 Крымінальнага кодэксу аб «ілжэпрадпрымальніцтве».
Суд у Лёндане прад’явіў абвінавачваньні брытанцу Бэнджамэну Стымсану ў сувязі з магчымым удзелам у ваенным канфлікце на ўсходзе Ўкраіны на баку самаабвешчаных «ДНР» і «ЛНР».
На завяршэньне візыту ў Беларусь дзяржаўны сакратар МЗС Латвіі Андрэйс Пілдэгавічс даў эксклюзіўнае інтэрвію Свабодзе
Судовыя выканаўцы прыйшлі ў кватэру сустаршыні руху салідарнасьці «Разам» Алеся Макаева, каб перапісаць маёмасьць. Як распавёў Свабодзе Макаеў, маёмасьць зьбіраюцца сканфіскаваць за нясплату штрафаў, выпісаных раней за ўдзел у палітычных акцыях.
Візыт кіраўніка Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Беларусь цяпер заплянаваны на 2017 год, паведаміў амбасадар Казахстану ў Менску Ергалі Бёлегенаў.
Менскі блогер Антон Матолька атрымаў адказ ад намесьніка дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Беларусі Міхаіла Пузікава на просьбу праводзіць вайсковыя парады з выкарыстаньнем цяжкай тэхнікі за межамі гораду Менску.
Пэнтагон накіруе 615 амэрыканскіх вайскоўцаў у Ірак для падрыхтоўкі ірацкіх войскаў да апэрацыі па вызваленьні гораду Масул, другога па велічыні гораду краіны, які знаходзіцца пад кантролем тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Дзярждэпартамэнт заклікаў іншыя краіны аказаць дапамогу ў расьсьледаваньні.
Сэнат ЗША прагаласаваў супраць вэта, якое прэзыдэнт Барак Абама наклаў на законапраект, што дае права падаваць судовыя пазовы, у тым ліку да Савудаўскай Арабіі, у сувязі з тэрарыстычнымі актамі 11 верасьня 2001 году.
На актывістаў руху салідарнасьці «Разам» Аляксандра Макаева і Зьмітра Захарэвіча складзеныя адміністрацыйныя пратаколы падчас збору подпісаў да Міністэрства культуры аб наданьні бел-чырвона-белару сьцягу статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці.
Міністар абароны Швэцыі Пэтэр Гультквіст заявіў пра намер з 2018 году ізноў увесьці абавязковую вайсковую службу, у тым ліку і для жанчын.
Расейскія зэнітна-ракетныя комплексы, у тым ліку «Бук», ніколі не перасякалі межаў з Украінай, заявіў агенцтву «Інтэрфакс» афіцыйны прадстаўнік Мінабароны Расеі генэрал-маёр Ігар Канашэнкаў.
Сёньня ў Нідэрляндах Міжнародная сьледчая група выступіла з дакладам аб прычынах авіякатастрофы рэйсу МН17, якая адбылася летам 2014 пад Данецкам. Расейскі палітык, старшыня Саюзу правых сіл Леанід Гозман у інтэрвію Свабодзе пракамэнтаваў агучаныя вынікі сьледзтва.
Былы прэзыдэнт і прэм’ер-міністар Ізраілю Шымон Пэрэс, які мапёр у ноч на 28 верасьня, стаў донарам органаў пасьмяротна, паведамляе The Jerusalem Post.
Міжнародная сьледчая група пад кіраўніцтвам пракуратуры Нідэрляндаў заявіла сёньня, што Боінг 777 Малайзійскіх авіяліній, які пацярпеў крушэньне пад Данецкам у ліпені 2014 году, быў зьбіты ракетай з расейскага зэнітна-ракетнага комплексу «Бук».
Ва Ўкраіне апублікаваныя 25 архіўных дакумэнтаў КГБ, якія сьведчаць аб захадах савецкіх спэцслужбаў у сувязі з акцыямі памяці габрэяў, што загінулі ад рук нацыстаў у часе Другой сусьветнай вайны ў Бабіным Яры.
Сёньня будуць абвешчаныя першыя афіцыйныя вынікі крымінальнага расьсьледаваньня нападу на Боінг 777 Малайзійскіх авіяліній, зьбіты пад Данецкам у ліпені 2014 году.
Удзельнік цыклю «Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасьці» — дзяржсакратар Расеі (1991–1992), паплечнік Ельцына, адзін з аўтараў і падпісантаў Белавескіх пагадненьняў Генадзій Бурбуліс.
ЗША не выключаюць магчымага пашырэньня санкцый супраць Расеі ў сувязі зь дзеяньнямі Масквы ў Сырыі. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі заявіў афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст, паведамляе DW.
Адзін з заснавальнікаў і дырэктар стыпэндыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага пры Інстытуце Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту Ян Маліцкі даў інтэрвію «Хартыі-97». Праграма Каліноўскага не закрылася, а рэфармавалася, пацьвярджае ён.
Дэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША Гілары Клінтан і Дональда Трампа на амэрыканскім тэлебачаньні паглядзелі рэкордныя 84 млн чалавек, паведамляе BBC.
Першы намесьнік генэральнага пракурора Ўкраіны Дзьмітры Старажук паехаў у Нідэрлянды, дзе ў сераду павінны апублікаваць вынікі расьсьледаваньня катастрофы Боінга-777 у Данбасе.
Падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай паміж дзьвюма краінамі будуць падпісаныя пэўныя дамовы, але стратэгічнага прарыву ў двухбаковых адносінах чакаць ня варта. Такое меркаваньне ў інтэрвію Свабодзе выказалі экспэрты.
У Сырыі ўрадавыя войскі і іх саюзьнікі пачалі наступ на некалькі раёнаў Алепа, якія кантралююцца апазыцыяй.
Афіцыйная справаздача будзе апублікаваная заўтра; паводле зьвестак газэты, сьледчыя назавуць пункт запуску ракеты, якая зьнішчыла самалёт.
Што стаіць за афіцыйным візытам міністра абароны Беларусі ў Баку?
Упершыню ў сваёй гісторыі Нарвэгія будзе мець два караблі сачэньня ў паўночных раёнах для маніторынгу дзейнасьці Расеі.
Хто выйграў у гэтым раўндзе двубою?
Ці карэктнае і слушнае ўжываньне такіх мэтафараў? Ці ўласьцівая нецярпімасьць нацыянальна-дэмакратычным сілам Беларусі?
У ходзе рэфэрэндуму ў Азербайджане ўхвалена падаўжэньне прэзыдэнцкага тэрміну зь пяці да сямі гадоў. Пра гэта паведамілі ў аўторак прадстаўнікі выбарчай камісіі краіны.
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая гатовая да ўдзелу ў парлямэнцкіх баталіях і разьлічвае на падтрымку ўсіх дэмакратычных сілаў.
У панядзелак у прыгарадзе Нью-Ёрку ва ўнівэрсытэце Хофстра прайшлі першыя з трох дэбатаў кандыдатаў у прэзыдэнты ЗША дэмакрата Гілары Клінтан і рэспубліканца Дональда Трампа.
Сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі выступіў з прапановай зрабіць больш жорсткай адказнасьць сябраў выбарчых камісій, якія ўдзельнічаюць у фальсыфікацыях вынікаў галасаваньня.
Паводле Джоша Эрнэста, «наступіў момант, калі мы ацэньваем падыход Расеі да сытуацыі не па заявах яе пасла, але па дзеяньнях яе вайскоўцаў».
Згодна з вынікамі апытаньня гледачоў тэлевізійнікамі, Клінтан прызналі пераможцам 62% апытаных, а Трамп — 27%.
Міністар абароны ЗША Эштан Картэр заявіў, што Расея зараз больш гатовая да ўжываньня ядзернай зброі, чым у часы халоднай вайны.
У панядзелак увечары на тэрыторыі Ўнівэрсытэту Гофстра ў Нью-Ёрку адбыліся першыя з трох паўтарагадзінных тэледэбатаў паміж кандыдатамі ў прэзыдэнты ЗША ад дзьвюх вядучых партыяў.
Загрузіць яшчэ