Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка «асымэтрычна» павіншаваў Пуціна з днём народзінаў


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін, архіўнае фота

Прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала афіцыйнае віншаваньне кіраўніку Расеі Ўладзімеру Пуціну з днём народзінаў.

У тэксьце Лукашэнка выказаў «упэўненасьць, што ў межах сумленнага і адкрытага дыялёгу бакі змогуць вырашыць усе актуальныя пытаньні двухбаковага парадку, знайсьці агульныя адказы на выклікі і пагрозы сучаснага сьвету».

Затое Пуцін, якому сёньня споўнілася 64 гады, не віншаваў сёлета Лукашэнку з 62-годзьдзем, хоць летась віншаваў аж двойчы, тэлеграмай і па тэлефоне. Затое Лукашэнку сёлета павіншаваў выканаўца абавязкаў кіраўніка Чачэнскай рэспублікі Рамзан Кадыраў.

Сёлета афіцыйныя віншаваньні Лукашэнку прэс-служба Пуціна публікавала толькі адзін раз: кіраўніка Беларусі віншавалі зь Днём яднаньня народаў Беларусі і Расеі. Летась яго віншавалі зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах.

Лукашэнка сёлета таксама віншаваў Пуціна з Днём Расеі, Днём перамогі, Днём яднаньня Беларусі і Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG