Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве супраць поўнай забароны абортаў пратэставалі 20 тысяч чалавек 


У Польшчы 3 кастрычніка адбываюцца пратэсты супраць магчымай поўнай крыміналізацыі абортаў. Адбываюцца таксама контрaпратэсты прыхільнікаў поўнай забароны абортаў.

Арганізатары акцыі заклікалі сёньня жанчын апранацца ў вопратку чорнага колеру, узяць выхадны дзень на працы і адмаўляцца ад выкананьня хатніх абавязкаў. У некалькіх дзесятках гарадоў краіны адбыліся дэманстрацыі.

Як паведамляе Польскае агенцтва друку, у Варшаве пікеты адбываліся ў розных кропках сталіцы, а фіналам «чорнага пратэсту» стала дэманстрацыя на Замкавай плошчы ў Варшаве, у якой прынялі ўдзел каля 20 тысяч чалавек.

Тысячы людзей выйшлі пратэставаць на вуліцы Ўроцлава, Лодзі, Кракава і Гданьску.

Супраць прыняцьця закона аб поўнай забароне абортаў пратэставалі каля сядзібы кіроўнай польскай партыі «Права і Справядлівасьць». Удзельнікі пратэсту прыйшлі з транспарантамі «Жанчына — гэта не інкубатар», «Маё цела, мая справа», «Замест забароны — адукацыя і кантрацэптывы».

Каталіцкія герархі заклікалі ў панядзелак маліцца за тых, «хто прымае ў Польшчы рашэньне аб ахове чалавечага жыцьця ад зачацьця да натуральнай сьмерці». У касьцёлах краіны адбываюцца набажэнствы з гэтай нагоды.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG