Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонію ўпершыню ў гісторыі можа ўзначаліць жанчына


У Эстоніі ў нядзелю Рэспубліканская выбарчая камісія зарэгістравала для ўдзелу ў выбарах прэзыдэнта ў парлямэнце адзінага кандыдата — прадстаўніка краіны ў Эўрапейскай падліковай камісіі Кэрсьці Кальюлайд.

У Эстоніі прэзыдэнта абірае парлямэнт. Выбары пачнуцца ў панядзелак, 3 кастрычніка. Для абраньня ёй неабходна будзе набраць падчас трох тураў галасаваньня ня менш за 2/3 галасоў складу парлямэнта або не менш як 68 з 101. Гэта ўжо паўторныя выбары кіраўніка дзяржавы.

24 верасьня безвынікова скончылася галасаваньне ў калегіі выбаршчыкаў, калі ня быў абраны ніводзін з пяці прэтэндэнтаў ад розных парлямэнцкіх партый. Пасьля гэтага савет старэйшын парлямэнта дасягнуў пагадненьня з партыйнымі фракцыямі аб вылучэньні адзінага кандыдата ад парлямэнцкіх партый.

Кальюлайд скончыла факультэт біялёгіі, а пазьней эканоміку ў Тартускім унівэрсытэце. З траўня 2004 года працавала прадстаўніком Эстоніі ў Эўрапейскай падліковай палаце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG