Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнку падарылі Mauser


У час праверкі ўзроўню падрыхтоўкі афіцэраў Беларусі прайшоў візыт Аляксандра Лукашэнкі на агульнавайсковы Абуз-Лясноўскі палігон, што пад Баранавічамі. Вайскоўцы падарылі кіраўніку Беларусі памятны пісталет з эмблемай войскаў Заходнга апэратыўнага камандаваньня, падобны да Mauser C96. Кадры зь пісталетам зьявіліся ў рэпартажы АНТ, але не былі ў відэасправаздачы прэс-службы Лукашэнкі.

«Галоўнае, каб не было фармалізму. Ні ў якім разе ня трэба скатвацца ў паказаць, яшчэ нешта там. Трэба рыхтавацца да рэальных вайсковых дзеяньняў, — заявіў Лукашэнка пасьля экскурсіі. — Я кажу: крый божа вайна, то мы кожны дзень мусім быць да гэтага гатовыя, на тое мы і мужыкі».

Дзьмітры Мядзьведзеў, Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі, 2009 год
Дзьмітры Мядзьведзеў, Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі, 2009 год

Раней уласны пісталет займеў малодшы сын кіраўніка Беларусі Мікалай Лукашэнка. У 2009 годзе прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьвезеў падарыў яму залаты пісталет невядомай мадэлі. Пазьней журналісты ня раз зьвярталі ўвагу на тое, што Мікалай зьяўляецца на публіцы зь нечым, падобным да кабуры зь пісталетам.

Mauser C96 вырабляўся ў Нямеччыне з 1896 па 1937 год, было выпушчана каля паўмільёна асобнікаў розных мадыфікацыяў (копіі вырабляліся ў Кітаі, Гішпаніі і іншых краінах). Па сучасных мерках пачатковая вэрсія калібру 7.63×25mm Mauser лічыцца амаль карабінам — магутнасьць пісталета дазваляе выкарыстоўваць яго з прыкладам для агню на дальнасьці ў некалькі соцень мэтраў. Асобныя мадыфікацыі пісталета могуць весьці аўтаматычны агонь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG