Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка прыехаў на палігон з Колем


Дзьмітры Мядзьведзеў і Аляксандра Лукашэнка разам з сынам Колем падчас вучэньняў у 2009 годзе

Дзьмітры Мядзьведзеў і Аляксандра Лукашэнка разам з сынам Колем падчас вучэньняў у 2009 годзе

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыбыў на Госкі палігон разам з сваім сынам Мікалаем.

Тут разам з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным абодва Лукашэнкі будуць назіраць за стратэгічнымі вучэньнямі «Захад-2013».

За вучэньнямі таксама назіраюць генэральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, міністры абароны Расеі, Беларусі і Армэніі, начальнікі генштабоў Расеі і Беларусі, а таксама іншыя чыноўнікі.

Раней Коля Лукашэнка прыяжджаў на вучэньні «Захад —2009», за якімі таксама назіраў тагачасны прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў. Коля паказаў тады Мядзьведзеву свой пісталет.

Расейскі прэзыдэнт зьвярнуў увагу на пісталет залацістага колеру, які вісеў у Мікалая Лукашэнкі на поясе. Аляксандар Лукашэнка сказаў, што пісталет пакуль не зарадзілі. Мядзьведзеў пацікавіўся, ці падабаецца хлопчыку пісталет. На гэтае пытаньне адказаў бацька Мікалая, што пісталет добры, бо яго падараваў прэзыдэнт Расеі.

Паводле сцэнару, падразьдзяленьні 9-й асобнай мотастралковай брыгады Заходняй ваеннай акругі Расеі ва ўзаемадзеяньні з падразьдзяленьнямі Ўзброеных сіл Беларусі праводзяць спэцыяльную апэрацыю па зьнішчэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня, якое спрабавала прарвацца на тэрыторыю саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі, перадае Інтэрфакс.

Пасьля вучэньняў лідэры дзьвюх краін пагутарылі і ў джыпе Mercedes паехалі ў аэрапорт, адкуль накіруюцца ў Калінінград назіраць далей за манэўрамі, перадае РИА Новости.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG