Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірацкае войска ўвайшло ў Карагош, які знаходзіўся пад кантролем «Ісламскай дзяржавы» з 2014 году


Бой пад Масулам, 20 кастрычніка 2016 году
Бой пад Масулам, 20 кастрычніка 2016 году

Падразьдзяленьні ірацкага войска ўзялі хрысьціянскі горад Карагош у 20 кілямэтрах ад Масула, які з 2014 году знаходзіўся пад кантролем «Ісламскай дзяржавы». Пра гэта паведамляе Reuters.

Штурм гораду быў праведзены ў рамках падтрыманай ЗША апэрацыі, якая мае мэтай ачысьціць подступы да Масула — апошняга буйнога апірышча тэрарыстаў у Іраку.

Вызваленьне Карагошу супала з візытам у Багдад мінісітра абароны Злучаных Штатаў Эша Картара, які сустракаецца з прэм’ер-міністрам Хайдэрам Аль-Абадзі.

Раней на гэтым тыдні ірацкія спецпадразьдзяленьні вызвалілі Барталу — населеную хрысьціянамі вёску на поўначы ад Карагоша.

Як чакаецца, наступ на Масул будзе найбуйнейшай вайсковай апэрацыяй у Іраку з моманту ўваходу ў гэтую краіну падразьдзяленьняў ЗША ў 2003 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG