Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Масуле забітыя каля трохсот мужчын і хлопчыкаў

Салдат войска Іраку ў баі з «Ісламскай дзяржавай» пад Масулам
Салдат войска Іраку ў баі з «Ісламскай дзяржавай» пад Масулам

У ірацкім горадзе Масул, да якога набліжаюцца ўрадавыя войскі, джыхадысты забілі 284 чалавек — мужчын і хлопчыкаў. Як паведамляе CNN, забойствы адбываліся ў чацьвер і пятніцу.

Захопленыя ісламістамі гараджане павінны былі служыць «жывым шчытом» і быць перашкодай на шляху наступу іракскага войска. Джыхадысты «Ісламскага дзяржавы» ўжывалі бульдозэры для масавага пахаваньня забітых.

Усе ахвяры былі застрэленыя, уключна зь дзецьмі, распавяла крыніца, якая папрасіла не называць яе імя. CNN удакладняе, што ня мае магчымасьці пацьвердзіць атрыманую інфармацыю з незалежных крыніцаў.

ААН раней выказала «вялікую занепакоенасьць» у сувязі з захопам 550 семʼяў у вёсках у ваколіцах Мосула джыхадыстамі, якія выкарыстоўваюць іх у якасьці жывых шчытоў супраць наступаючых урадавых войскаў і курдзкіх узброеных атрадаў.

XS
SM
MD
LG