Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан апярэджвае Трампа на 4%


Дональд Трамп і Гілары Клінтан
Дональд Трамп і Гілары Клінтан

Паводле апублікаванага 21 кастрычніка штотыднёвага апытаньня агенцтва Reuters і сацыялягічнай кампаніі IPSOS Гілары Клінтан на будучых выбарах гатовых падтрымаць 44% выбаршчыкаў, а Дональда Трампа – 40%.

Кандыдат-рэспубліканец за тыдзень скараціў адставаньне ад вылучэнкі Дэмакратычнай партыі за кошт галасоў тых выбаршчыкаў, хто яшчэ ня вызначыўся, за каго будзе галасаваць.

Дні, якія засталіся да выбараў прэзыдэнта ЗША, кандыдаты правядуць у паездках па краіне з мэтай перацягнуць на свой бок менавіта тых, хто яшчэ ня вызначыўся з выбарам. Мяркуецца, што часьцей за ўсё яны будуць выступаць у Агаё, Паўночнай Караліне, Флярыдзе і Пэнсыльванія – штатах, дзе ніводны з кандыдатаў ня мае відавочнай перавагі над супернікам.

Галасаваньне на выбарах прэзыдэнта ЗША адбудзецца 8 лістапада. Новы прэзыдэнт прыме прысягу і заступіць на пасаду 20 студзеня 2017 года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG