Прэзыдэнт Рады Эўразьвязу Гэрман ван Ромпэй падчас сустрэчы ў Варшаве з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў выказаў сваю занепакоенасьць зьвесткамі аб кепскім стане здароўя зьняволеных апанэнтаў беларускага рэжыму.
Чаго дасягнулі запрашэньнем Беларусі ва “Ўсходняе партнэрства”? Ці не прывядзе гандаль палітвязьнямі ў палітычны тупік? У спэцыяльным выпуску “Зоны Свабоды” на гэтыя і іншыя пытаньні адказвае міністар замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг.
Пры канцы жніўня на актывістаў партыі БНФ Сержука Семенюка, Алеся Каліту і Максіма Губарэвіча была заведзена крымінальная справа за «хуліганства, учыненае групай асобаў».
Загадам новага генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка Генадзь Дыско адноўлены на пасадзе пракурора Віцебскай вобласьці. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Генэральнай пракуратуры.
"Запрашэньне на саміт Усходняга партнэрства ў Варшаве прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева і незапрашэньне Аляксандра Лукашэнкі не зьяўляецца палітыкаю падвойных стандартаў", – сказала прэсавая сакратарка вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу Кэтрын Эштан.
Міністар замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс выступіў з выкладам пазыцыі міністэрства ў справе падтрымкі дэмакратычных працэсаў у Беларусі і ў сувязі з інцыдэнтам з Алесем Бяляцкім.
Андрэй Саньнікаў адмаўляецца адбываць пакараньне ў Бабруйскай турме. Дзьмітрыю Вусу прызначылі другую групу інваліднасьці. Зьміцер Бандарэнка сустрэў чарговы дзень народзінаў за кратамі. Зьмітра Дашкевіча зьмясьцілі ў адзіночную камэру Глыбоцкай турмы, Эдуард Лобаў па-ранейшаму адмаўляецца пісаць прашэньне аб памілаваньні.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты, якому судом забаронены выезд за мяжу і які цяпер знаходзіцца на саміце "Ўсходняга партнэрства", адрэагаваў на перададзены яму выклік у міліцыю.
Амбасадар ЗША ў АБСЭ Дэвід Джонсан на сустрэчы зь беларускай апазыцыяй у Варшаве заявіў, што "прайшло шмат пазытыўных зьменаў у сьвеце, але, на жаль, гэта ня тычыцца Менску".
Ад беларускай апазыцыі на імпрэзах, зьвязаных з Варшаўскім самітам, прадстаўленыя 10 чалавек. Апрача іх, запрасілі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцаў, журналістаў. Афіцыйную Беларусь прадстаўляе амбасадар Віктар Гайсёнак.
Праект палітычнай дэклярацыі, якае мае стаць галоўным дакумэнтам двухдзённага саміту Ўсходняга партнэрства ў Варшаве, выказвае заклапочанасьць станам правоў чалавека ў Беларусі, але не прадбачвае ніякіх новых захадаў адносна беларускага рэжыму.
29 верасьня сябры зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" зьвярнуліся ў Адміністрацыю прэзыдэнта, каб перадаць зварот на імя "грамадзяніна Аляксандра Лукашэнкі".
На нарадзе ў пытаньнях рэалізацыі інвэстпраектаў у Менску кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў гарадзкія ўлады і мэра Мікалая Ладуцьку.
Каб падахвоціць Беларусь да зьменаў, Польшча пералічыла мільён эўра ў фонд Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку на карысьць Беларусі. Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, які разам з камісарам у правах чалавека Рады Эўропы Томасам Хамарбэргам сустрэўся ў Варшаве з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.
«У Лукашэнкі ёсьць цікавая ідэя, як утрымацца ва ўладзе: браць дэмакратычныя стандарты з Усходу, а грошы — з Захаду. Але мы можам гэта не прыняць," — заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Экс-кандыдата ў прэзыдэнты, лідэра кампаніі "Гавары праўду!" Ўладзімера Някляева выклікалі ў Ленінскі РУУС Менску ў 12 гадзін.
З нагоды адкрыцьця cаміту "Усходняга партнэрства" польская прэса зьмяшчае шэраг публікацыяў, дзе вялікая ўвага надаецца таксама Беларусі.
Афіцыйны Менск прызначыў сваім прадстаўніком на саміце амбасадара Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка. "Калі фармат удзелу або статус Віктара Гайсёнка будуць неяк абмежаваныя, беларускі бок пакідае за сабой права адмовіцца ад удзелу ў саміце".
У Варшаве 29-30 верасьня пройдзе саміт "Усходняга партнэрства", на якім будзе старшыняваць прэзыдэнт Рады ЭЗ Гэрман ван Ромпэй.
29 верасьня ў Берасьцейскім абласным судзе адбудзецца судовае паседжаньне па скарзе начальніка Маскоўскага РАУС Ігара Жыгалава на апраўдальны прысуд рэгіянальнаму каардынатру стваранай Партыі БХД Зьмітру Шурхаю.
У Гомелі 28 верасьня а 19-й гадзіне да новага месца збору ўдзельнікаў акцыі «маўклівага» пратэсту — фантану ля цырку — прыйшлі паўтара дзясятка маладых людзей.
Да актывіста аргкамітэту Народнага Сходу Юрася Сілкіна а 17-й гадзіне прыйшлі зь ператрусам. Як паведаміў сам спадар Юрась, траіх міліцыянтаў цікавілі матэрыялы з запрашэньнем на Народны сход.
Напярэдадні саміту Ўсходняга партнэрства ў Варшаве мы пагаварылі пра пляны саміту з намесьнікам міністра замежных спраў Польшчы Ежы Памяноўскім.
Нямецкія СМІ паведамляюць, што канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель мае намер увечары 29 верасьня сустрэцца ў Варшаве з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі. У польскай сталіцы 29-30 верасьня будзе праходзіць саміт «Усходняга партнэрства».
Гомельскі аргкамітэт правядзеньня Народнага сходу даслаў сёньня ў гарвыканкам запрашэньне прыняць удзел у адкрытым мясцовым сходзе, які заплянаваны 8 кастрычніка а 13-й гадзіне.
Прэсавы прадстаўнік МЗС Польшчы Марцін Басацкі заявіў сёньня, што размовы ў справе таго, каб Беларусь на Саміце прадстаўляў не міністар замежных справаў Сяргей Мартынаў, а амбасадар у Польшчы Віктар Гайсёнак “яшчэ працягваюцца”.
У судзе Маскоўскага раёну Менску распачаўся працэс над Сьвятаславам Барановічам — удзельнікам сьнежаньскай Плошчы. Яго вінавацяць паводле артыкула 293 Крымінальнага кодэксу — «Удзел у масавых беспарадках», паводле якога абвінавачанаму пагражае зьняволеньне тэрмінам ад трох да васьмі гадоў.
Эўрапейскі Зьвяз вызначаць сфэры, у якіх магчыма супрацоўніцтва з афіцыйным Менскам пры ўмове, што той пачне паважаць эўразьвязаўскія прынцыпы.
Стварыць новае грамадзкае аб’яднаньне сёньня вырашыла частка сяброў распушчанай уладамі грамадзкай кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта.
Уначы з 28 на 29 верасьня ў Менску плянуецца чарговая акцыя маўклівага пратэсту ў натоўпе заўзятараў, якія будуць вяртацца з футбольнага матчу. Ці прымальны і ці будзе дзейсным такі начны пратэст маўклівых рэвалюцыянэраў?
Пра занепакоенасьць здароўем і жыцьцём Андрэя Саньнікава і Зьмітра Дашкевіча заявілі жонка экс-кандыдата на прэзыдэнта Ірына Халіп і праваабаронца Алена Танкачова. На адрас абодвух палітвязьняў у часе турэмных этапаў гучалі пагрозы забіць або скалечыць.
Амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў лічыць, што Беларусь гатовая прадаць "Газпрому" прадпрыемствы, у якіх газ выкарыстоўваецца ў якасьці сыравіны.
Заўтра ў Варшаве пачынаецца саміт “Усходняга партнэрства” – адно з ключавых мерапрыемстваў польскага паўгадавога старшыняваньня ў Эўрапейскім Зьвязе. Саміт мае пацьвердзіць падтрымку збліжэньню эўрапейскіх краінаў зь дзяржавамі-удзельніцамі праграмы: Армэніяй, Азэрбайджанам, Грузіяй, Малдовай, Украінай і Беларусьсю.
Беларускую дэлегацыю на саміце "Ўсходняга партнэрства", які пройдзе 29—30 верасьня ў Варшаве, ачоліць амбасадар у Польшчы Віктар Гайсёнак.
Ірына Халіп, жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, і праваабаронца Алена Танкачова правялі прэсавую канфэрэнцыю з нагоды сытуацыі вакол палітвязьняў Андрэя Саньнікава і Зьмітра Дашкевіча.
28 верасьня ў Менску пройдзе паседжаньне часткі сяброў распушчанай грамадзкай кансультатыўнай рады пры Адміністрацыі прэзыдэнта. Яны разгледзяць прапанову старшыні Менскага саюзу прадпрымальнікаў і працадаўцаў Уладзімера Карагіна стварыць грамадзкае аб'яднаньне з дзесятка актыўных удзельнікаў былой рады.
28 верасьня адвакат Марына Кавалеўская павінна сустрэцца са зьняволеным кіраўніком “Маладога фронту” Зьмітром Дашкевічам у Глыбоцкай калёніі.
У судзе Маскоўскага раёну Менску працягваўся разгляд справы Сьвятаслава Барановіча, якога вінавацяць ва ўдзеле ў масавых непарадках.
Сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Павал Севярынец атрымаў першы ліст ад зьняволенага бабруйскага актывіста БХД Яўгена Васьковіча. У лісьце той паведамляе, што шэсьць разоў быў у карцэры, правёў там агулам 41 дзень «за Біблію і адмову ад маршаваньня».
У офісе Бабруйскай гарадзкой арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі канфіскавалі агітацыйныя матэрыялы па правядзеньні ў Бабруйску «Народнага сходу».
27 верасьня «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» сумесна з «Маладым фронтам» і «Маладой Беларусьсю» прынялі сумесную заяву з патрабаваньнем спыніць катаваньні лідэра «Маладога фронту» і сябра БХД Зьмітра Дашкевіча.
27 верасьня ў сьледчым ізалятары № 4 экс-кандыдат на прэзыдэнцтва Андрэй Саньнікаў сустрэўся з адвакатам. Як заявіла журналістам абаронца інтарэсаў зьняволенага палітыка, ён мае патрэбу ў адвакаце штодня.
Двум выкладчыкам Беларускага інстытуту правазнаўства — Андрэю Завадзкаму і Натальлі Васілевіч — не працягнулі кантрактаў. Самі выкладчыкі зьвязваюць гэта са сваёй актыўнай грамадзянскай пазыцыяй.
Брытанская юрыдычная фірма McCue and Partners падрыхтавала судовы пазоў супраць Аляксандра Лукашэнкі, абвінавачваючы яго ў катаваньнях і захопе закладнікаў. Новае ў цяперашняй ініцыятыве брытанскіх юрыстаў — гэта магчымасьць узбудзіць справу супраць Аляксандра Лукашэнкі амаль у любой краіне сьвету.
Улады Беларусі прысьпешваюць стварэньне падкантрольнай партыі "Белая Русь". Усьлед за Шкловам гэтую ініцыятыву падтрымалі ў Добрушы. Упершыню ідэю ператварэньня "Белай Русі" ў партыю агучыў старшыня Савету рэспублікі Анатоль Рубінаў у паездцы па Магілёўшчыне.
Міністар замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг на гэтым тыдні возьме ўдзел у перадачы «Зона Свабоды», якую нашае радыё робіць супольна зь незалежным тэлеканалам Белсат.
Другі тыдзень палітвязьня Андрэя Саньнікава вязуць па этапу з Наваполацкай калёніі ў Бабруйскую. Цяпер былы кандыдат на прэзыдэнта знаходзіцца ў транзытнай камэры Магілёўскага сьледчага ізалятара. Учора яго наведаў адвакат Андрэй Варвашэвіч.
Былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў здаровы, яго абсьледавалі лекары, ціск нармальны, агульны стан задавальняючы, цялесных пашкоджаньняў няма, ён нават памыўся ў лазьні.
Сустаршыня аргкамітэту стваранай партыі БХД, палітвязень Павал Севярынец кажа, што яму толькі намякалі, кааб напісаў прашэньне аб памілаваньні.
Брытанская юрыдычная фірма McCue and Partners падрыхтавала публічна даступны судовы пазоў супраць Аляксандра Лукашэнкі, абвінавачваючы яго ў катаваньнях і захопе закладнікаў.
Загрузіць яшчэ