Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартынаў не паедзе на Варшаўскі саміт


Сяргей Мартынаў
Сяргей Мартынаў
Беларускую дэлегацыю на саміце "Ўсходняга партнэрства", які пройдзе 29—30 верасьня ў Варшаве, ачоліць амбасадар у Польшчы Віктар Гайсёнак.

Спадар Гайсёнак выступіць на пленарным паседжаньні саміту "з ацэнкай вынікаў і пэрспэктываў супрацоўніцтва ў рамках "Усходняга партнэрства", паведамілі 28 верасьня ў прэсавай службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Арганізатары саміту накіравалі запрашэньне міністру замежных спраў Беларусі Сяргею Мартынаву. Аднак з паведамленьня беларускага МЗС вынікае, што кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства яго праігнараваў.

"Усходняе партнэрства" — ініцыятыва ЭЗ, накіраваная на шэсьць краін Усходняй Эўропы і Паўднёвага Каўказу: Армэнію, Азэрбайджан, Беларусь, Грузію, Малдову і Ўкраіну. "Усходняе партнэрства" было заснавана 27 краінамі-сябрамі ЭЗ і шасьцю партнэрскімі краінамі на саміце ў Празе 7 траўня 2009 году. Ініцыятыва нацэленая на ўмацаваньне адносін паміж Эўразьвязам і яго ўсходнімі суседзямі за кошт паглыбленьня палітычнага супрацоўніцтва і эканамічнай інтэграцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG