Пра ператрус паведаміў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Раней Алеся Каліту дапыталі ў райаддзеле міліцыі паводле справы аб зьбіцьці ахоўніка будынку, дзе месьціцца офіс партыі БНФ.
У Гомелі блізу 19 гадзінаў міліцыя затрымала чатырох грамадзкіх актывістаў. На вуліцы Юбілейнай яны зьбіралі подпісы за правядзеньне 8 кастрычніка Народнага сходу, дзе будзе абмеркавана цяперашняя эканамічная й палітычная сытуацыя ў краіне і выстаўлены прапановы і патрабаваньні да ўлады.
Як гучныя заявы Паўлюкевіча камэнтуюць афіцыйныя асобы і тыя людзі, якія таксама зазнавалі катаваньні і зьдзекі ў ізалятарах і турмах?
МЗС Украіны паведаміў у панядзелак аб затрыманьні ў Лібіі 23 украінскіх грамадзянаў, аднаго з якіх ужо ўдалося вызваліць. Тым часам генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн ня выключыў хуткага завяршэньня апэрацыі “Аб’яднаны абаронца” ў Лібіі
Зьміцер Бандарэнка пачынае праходзіць у турме мэдычную рэабілітацыю пасьля апэрацыі на хрыбетніку. Сваякам Зьмітра Бандарэнкі паведамілі, што дапамогі Чырвонага Крыжа ня будзе.
Пракуратура Беларусі патрабуе ад Чэхіі выдачы былога кандыдата на прэзыдэнта Алеся Міхалевіча, які ўцёк у Чэхію, калі знаходзіўся пад сьледзтвам аб падзеях 19 сьнежня. Перад уцёкамі Алесь Міхалевіч паведаміў, што падчас арышту ў турме КДБ яго катавалі.
Месяц знаходжаньня пад арыштам кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта FIDH Алеся Бяляцкага быў у шэрагу краінаў адзначаны акцыямі салідарнасьці. Чаму яны не адбыліся ў Беларусі?
Саміт СНД у Душанбэ прадэманстраваў, што для Масквы гэта структура больш не зьяўляецца ключавой. Стаўка робіцца на Мытны саюз (МС) і Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ), якія чакаюць сур'ёзныя рэформы. Пра гэта піша расейская газэта «Коммерсант». Амэрыканскі дасьледчык Робэрт МакДэрмат з Jamestown Foundation у камэнтары для Свабоды прапануе сваю трактоўку рэформы АДКБ.
Палітычная апазыцыя не рыхтуецца да дыялёгу з уладамі, заявіў сёньня "Свабодзе" старшыня партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін. Пачатак такіх перамоваў немагчымы без вызваленьня ўсіх палітвязьняў.
Кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс вырашыў не караць супрацоўнікаў амбасады ў Менску за тое, што тыя памылкова выдалі візу намесьніцы міністра юстыцыі Беларусі Але Бодак, якая знаходзіцца ў сьпісе неўязных у Эўразьвяз.
5 верасьня ў Парыжы пачынаецца судовы працэс па справе былога прэзыдэнта Францыі Жака Шырака. Супраць 78-гадовага былога прэзыдэнта Францыі вылучаныя абвінавачваньні ў прысваеньні дзяржаўных сродкаў, злоўжываньні даверам і стварэньні фіктыўных працоўных месцаў у гады, калі ён займаў пасаду мэра Парыжу.
"Слова "перамовы" ў дадзеным выпадку недарэчнае. Перамовы ў любым грамадзтве адбываюцца пэрыядычна: выбары прэзыдэнта, парлямэнту, прэзыдэнта з народам — гэта перамовы. Усё астатняе — праца", — заявіў 3 верасьня кіраўнік Другога нацыянальнага тэлеканалу Рыгор Кісель.
Беларусі дапамагаць трэба, Лукашэнку – не. Такое меркаваньне пачулі спэцыялісты Ўсерасейскага цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ) у часе апошняга апытаньня жыхароў РФ. 57% расейцаў выказаліся супраць ільготных коштаў на газ для беларусаў.
5 верасьня спаўняецца месяц з моманту арышту ў Менску кіраўніка беларускага праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага.
У Магілёўскім раёне затрымалі машыну каардынатаркі кампаніі «Гавары праўду» па магілёўскай вобласьці Аксаны Самуйлавай. У якасьці прычыны ёй назвалі тое, быццам на падобным аўтамабілі было ўчынена дарожна-транспартнае здарэньне са сьмяротным зыходам.
Мікола Статкевіч у калёніі працуе на лесапілцы за 18 тысяч у месяц. Маці Зьмітра Новіка забаранілі спатканьне з сынам у дзень ягонага 30-годзьдзя. Аляксандру Малчанаву не дазволілі навучацца ў ПТВ. Ад Зьмітра Буланава тры тыдні няма лістоў.
З ініцыятывы аргкамітэту па стварэньні партыі БХД у Берасьці 3 верасьня адбыўся праваабарончы форум. У ім прынялі ўдзел берасьцейскія палітыкі, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый і праваабаронцы.
У польскім Сопаце завяршыўся двухдзённы саміт міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу і дзяржаў-кандыдатаў на далучэньне да аб’яднанай Эўропы. У часе сустрэчы пад кіраўніцтвам Кэтрын Эштан размова вялася і пра сытуацыю ў Беларусі.
Кіраўнік беларускага МЗС паведаміў, што наступная сустрэча кіраўнікоў Расеі і Беларусі заплянаваная на саміце АДКБ ў сьнежні. «Да сьнежня прапрацоўваецца яшчэ адна дата — правядзеньне ў канцы лістапада Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы.
Лібійскія паўстанцы знайшлі ў будынку былых спэцслужбаў каталёг беларускай фірмы-гандляра зброяй «Белтэхэкспарт». Знаходка дала падставу зноў загаварыць пра тое, што Беларусь можа гандляваць зброяй у абыход рэзалюцыі ААН.
Роўна год таму, 3 верасьня 2010 году, Алега Бябеніна знайшлі павешаным на ягоным лецішчы непадалёк ад Менску. Праваахоўныя органы адразу заявілі, што адбылося самагубства. Аднак шмат што ў гэтай справе застаецца нявысьветленым і дагэтуль, кажуць калегі Бябеніна і незалежныя экспэрты.
Часовы павераны ў справах ЗША Майкл Скэнлан падкрэсьліў неабходнасьць «неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў у Беларусі», але запэўніў, што ЗША ўдзельнічаць у гандлі вакол зьняволеных не зьбіраюцца.
Палітзьняволены Ільля Васілевіч сустрэўся ў магілёўскай папраўчай калёніі № 19 з маці Тамарай і бацькам Леанідам. Размаўлялі праз шкло.
Дэлегацыю Беларусі на юбілейным саміце СНД, які пройдзе 3 верасьня ў Душанбэ, ачоліць не Аляксандар Лукашэнка, а прэм’ер Міхаіл Мясьніковіч.
Усяго ў вязьніцах яшчэ застаюцца 15 вязьняў, асуджаных за Плошчу, і 2 актывісты, асуджаныя нібыта за хуліганства за дзень да выбараў. Усяго ў сьпісе палітвязьняў 34 чалавекі.
Увечары 1 верасьня выйшлі на волю 4 палітвязьні, асуджаныя за ўдзел у падзеях 19 сьнежня. Гэта Алесь Кіркевіч, Андрэй Пратасеня, Дзьмітрый Даронін і Алег Гнедчык. Хто можа выйсьці наступным і калі гэтага чакаць?
Што прынясе Беларусі восень? Якія наступствы будзе мець пакет антыкрызісных мер, абнародаваны ўладамі пры канцы жніўня? Наколькі імаверна, што незадаволенасьць народу выплюхнецца на вуліцы?
Суд Цэнтральнага раёну Гомеля паўторна прызнаў Галіну Стараселец вінаватай у брыдкаслоўі ў грамадзкім месцы і чарговы раз пакараў 105-тысячным штрафам.
У адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі не камэнтуюць вынікаў сустрэчы зь міністрам замежных спраў Баўгарыі Мікалаем Младэнавым. Тым часам спадар Младэнаў выказаў сваю ацэнку вынікаў той сустрэчы.
Аляксандар Лукашэнка працягвае практыку перасоўваньня па гарызанталі сваіх падначаленых. Пасьля 8 месяцаў няпэўнасьці ў блізкае атачэньне Лукашэнкі вярнулася Натальля Пяткевіч. Чаму пра адных чыноўнікаў Лукашэнка згадвае, а на іншых ставіць крыж?
Калі чарга вызваленьняў дойдзе да сузаснавальніка БХД Паўла Севярынца, які адбывае 2 гады хіміі ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці? Сам асуджаны палітык мяркуе, што ўсіх палітвязьняў вызваляць толькі пасьля народнага сходу ў кастрычніку.
Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк лічыць, што ўсе палітзьняволеныя павінныя быць вызваленыя бяз усялякіх умоваў.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, заўтра кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў ЭЗ абмяркуюць вынікі сустрэчы міністра замежных спраў Баўгарыі Мікалая Младэнава з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў лічыць, што ў кастрычніку ці нават раней Аляксандар Лукашэнка вызваліць усіх палітвязьняў, каб Беларусь змагла ўдзельнічаць у саміце "Ўсходняга партнэрства" і каб атрымаць на Захадзе крэдыт для ўратаваньня сытуацыі ў эканоміцы.
Прэсавая служба МЗС Баўгарыі пацьвердзіла "Свабодзе", што на мінулым тыдні кіраўнік ведамства Мікалай Младэнаў сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
Міністар замежных спраў Баўгарыі ў сваім лісьце паведаміў, што прапановы перамоў аб палітычнай будучыні і абяцаньні вызваліць палітвязьняў Лукашэнка накіраваў у ЭЗ праз Баўгарыю пасьля таго, як Літва і Італія адмовіліся ад пасярэдніцтва.
"Прымусіць уладу да перамоў з грамадзтвам могуць толькі патрабаваньні масавых народных сходаў", лічыць нацыянальны аргкамітэт па правядзеньні Народнага сходу.
Былы палітвязень Алесь Кіркевіч дабраўся ў Наваполацкай калёніі да Полацку і зараз знаходзіцца ў сяброў. За ім ўжо выехалі сябры зь Менску.
Сталі вядомыя прозьвішчы ўсіх чатырох памілаваных 1 верасьня вязьняў Плошчы: Алег Гнедчык, Андрэй Пратасеня, Алесь Кіркевіч і Зьміцер Даронін.
Інфармацыйнае агенцтва Reuters паведаміла, што мае ліст кіраўніка баўгарскага МЗС, у якім той паведамляе пра сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам на мінулым тыдні. У лісьце гаворыцца, што Лукашэнка абяцаў выпусьціць чатырох палітзьняволеных да канца гэтага тыдня, а астатніх – да пачатку кастрычніка.
Мікалай Пахабаў і Анатоль Аскерка ўдзень зьбіралі подпісы гарадждан у падтрымку правядзеньня ў Барысаве Народнага сходу. Яны былі затрыманыя міліцыяй і выпушчаныя празь некалькі гадзін.
«Я вельмі шчасьлівая. Цяпер знаходжуся ў краме. Прыйшла сюды, каб набыць прадукты, бо патрэбна ж сустрэць сына».
«Гэта было прадказальна. Я напісаў прашэньне пра памілаваньне. Проста вельмі хутка давялося зьбіраць рэчы. Я быў крыху не задаволены, што не ўдалося нармальна разьвітацца з хлопцамі. Адчуваньне свабоды перакрываецца адчуваньнем таго, што нехта яшчэ сядзіць».
«Андрэй мне ўжо патэлефанаваў і сказаў, што яго вызвалілі і ён едзе на аўтобусе ў Менск. Я думаю, хвілін праз 40 мы сустрэнемся. Я вельмі рады, што мой брат ужо вызвалены».
Надзея Крапівіна, жонка палітвязьня, сказала Радыё Свабода, што яшчэ не размаўляла з мужам Алесем Кіркевічам. Яна патэлефанавала ў калёнію ў Наваполацк, дзе сказалі, што яго павінны былі выпусьціць прыблізна а 18-й гадзіне.
Аляксандр Лукашэнка памілаваў яшчэ чатырох асуджаных удзельнікаў падзеяў 19 сьнежня 2010 года ў Мінску, перадае БелаПАН.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў Натальлю Пяткевіч сваім памочнікам. Уладзімер Матвяйчук, які займаў гэтую пасаду, звольнены з гэтай пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.
Беларускія памежнікі паведамілі, што яму «забаронены ўезд у Рэспубліку Беларусь». Пры гэтым яны не паказалі ніякіх пісьмовых пастановаў, не зрабілі адзнак у пашпарце.
У Барысаве міліцыя затрымала дэмакратычных актывістаў Мікалая Пахабава і Анатоля Аскерку. Яны зьбіралі подпісы насельніцтва гораду у падтрымку правядзеньня ў Барысаве Народнага сходу.
Загрузіць яшчэ