Часовы павераны ў справах ЗША Майкл Скэнлан падкрэсьліў неабходнасьць «неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў у Беларусі», але запэўніў, што ЗША ўдзельнічаць у гандлі вакол зьняволеных не зьбіраюцца.
Палітзьняволены Ільля Васілевіч сустрэўся ў магілёўскай папраўчай калёніі № 19 з маці Тамарай і бацькам Леанідам. Размаўлялі праз шкло.
Дэлегацыю Беларусі на юбілейным саміце СНД, які пройдзе 3 верасьня ў Душанбэ, ачоліць не Аляксандар Лукашэнка, а прэм’ер Міхаіл Мясьніковіч.
Усяго ў вязьніцах яшчэ застаюцца 15 вязьняў, асуджаных за Плошчу, і 2 актывісты, асуджаныя нібыта за хуліганства за дзень да выбараў. Усяго ў сьпісе палітвязьняў 34 чалавекі.
Увечары 1 верасьня выйшлі на волю 4 палітвязьні, асуджаныя за ўдзел у падзеях 19 сьнежня. Гэта Алесь Кіркевіч, Андрэй Пратасеня, Дзьмітрый Даронін і Алег Гнедчык. Хто можа выйсьці наступным і калі гэтага чакаць?
Што прынясе Беларусі восень? Якія наступствы будзе мець пакет антыкрызісных мер, абнародаваны ўладамі пры канцы жніўня? Наколькі імаверна, што незадаволенасьць народу выплюхнецца на вуліцы?
Суд Цэнтральнага раёну Гомеля паўторна прызнаў Галіну Стараселец вінаватай у брыдкаслоўі ў грамадзкім месцы і чарговы раз пакараў 105-тысячным штрафам.
У адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі не камэнтуюць вынікаў сустрэчы зь міністрам замежных спраў Баўгарыі Мікалаем Младэнавым. Тым часам спадар Младэнаў выказаў сваю ацэнку вынікаў той сустрэчы.
Аляксандар Лукашэнка працягвае практыку перасоўваньня па гарызанталі сваіх падначаленых. Пасьля 8 месяцаў няпэўнасьці ў блізкае атачэньне Лукашэнкі вярнулася Натальля Пяткевіч. Чаму пра адных чыноўнікаў Лукашэнка згадвае, а на іншых ставіць крыж?
Калі чарга вызваленьняў дойдзе да сузаснавальніка БХД Паўла Севярынца, які адбывае 2 гады хіміі ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці? Сам асуджаны палітык мяркуе, што ўсіх палітвязьняў вызваляць толькі пасьля народнага сходу ў кастрычніку.
Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк лічыць, што ўсе палітзьняволеныя павінныя быць вызваленыя бяз усялякіх умоваў.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, заўтра кіраўнікі зьнешнепалітычных ведамстваў ЭЗ абмяркуюць вынікі сустрэчы міністра замежных спраў Баўгарыі Мікалая Младэнава з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Экс-кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў лічыць, што ў кастрычніку ці нават раней Аляксандар Лукашэнка вызваліць усіх палітвязьняў, каб Беларусь змагла ўдзельнічаць у саміце "Ўсходняга партнэрства" і каб атрымаць на Захадзе крэдыт для ўратаваньня сытуацыі ў эканоміцы.
Прэсавая служба МЗС Баўгарыі пацьвердзіла "Свабодзе", што на мінулым тыдні кіраўнік ведамства Мікалай Младэнаў сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам.
Міністар замежных спраў Баўгарыі ў сваім лісьце паведаміў, што прапановы перамоў аб палітычнай будучыні і абяцаньні вызваліць палітвязьняў Лукашэнка накіраваў у ЭЗ праз Баўгарыю пасьля таго, як Літва і Італія адмовіліся ад пасярэдніцтва.
"Прымусіць уладу да перамоў з грамадзтвам могуць толькі патрабаваньні масавых народных сходаў", лічыць нацыянальны аргкамітэт па правядзеньні Народнага сходу.
Былы палітвязень Алесь Кіркевіч дабраўся ў Наваполацкай калёніі да Полацку і зараз знаходзіцца ў сяброў. За ім ўжо выехалі сябры зь Менску.
Сталі вядомыя прозьвішчы ўсіх чатырох памілаваных 1 верасьня вязьняў Плошчы: Алег Гнедчык, Андрэй Пратасеня, Алесь Кіркевіч і Зьміцер Даронін.
Інфармацыйнае агенцтва Reuters паведаміла, што мае ліст кіраўніка баўгарскага МЗС, у якім той паведамляе пра сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам на мінулым тыдні. У лісьце гаворыцца, што Лукашэнка абяцаў выпусьціць чатырох палітзьняволеных да канца гэтага тыдня, а астатніх – да пачатку кастрычніка.
Мікалай Пахабаў і Анатоль Аскерка ўдзень зьбіралі подпісы гарадждан у падтрымку правядзеньня ў Барысаве Народнага сходу. Яны былі затрыманыя міліцыяй і выпушчаныя празь некалькі гадзін.
«Я вельмі шчасьлівая. Цяпер знаходжуся ў краме. Прыйшла сюды, каб набыць прадукты, бо патрэбна ж сустрэць сына».
«Гэта было прадказальна. Я напісаў прашэньне пра памілаваньне. Проста вельмі хутка давялося зьбіраць рэчы. Я быў крыху не задаволены, што не ўдалося нармальна разьвітацца з хлопцамі. Адчуваньне свабоды перакрываецца адчуваньнем таго, што нехта яшчэ сядзіць».
«Андрэй мне ўжо патэлефанаваў і сказаў, што яго вызвалілі і ён едзе на аўтобусе ў Менск. Я думаю, хвілін праз 40 мы сустрэнемся. Я вельмі рады, што мой брат ужо вызвалены».
Надзея Крапівіна, жонка палітвязьня, сказала Радыё Свабода, што яшчэ не размаўляла з мужам Алесем Кіркевічам. Яна патэлефанавала ў калёнію ў Наваполацк, дзе сказалі, што яго павінны былі выпусьціць прыблізна а 18-й гадзіне.
Аляксандр Лукашэнка памілаваў яшчэ чатырох асуджаных удзельнікаў падзеяў 19 сьнежня 2010 года ў Мінску, перадае БелаПАН.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў Натальлю Пяткевіч сваім памочнікам. Уладзімер Матвяйчук, які займаў гэтую пасаду, звольнены з гэтай пасады ў сувязі з выхадам у адстаўку.
Беларускія памежнікі паведамілі, што яму «забаронены ўезд у Рэспубліку Беларусь». Пры гэтым яны не паказалі ніякіх пісьмовых пастановаў, не зрабілі адзнак у пашпарце.
У Барысаве міліцыя затрымала дэмакратычных актывістаў Мікалая Пахабава і Анатоля Аскерку. Яны зьбіралі подпісы насельніцтва гораду у падтрымку правядзеньня ў Барысаве Народнага сходу.
Італьянскі парлямэнтар Матэа Мэкачы, які ачольвае камітэт Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ ў справах дэмакратыі, правоў чалавека і гуманітарных пытаньнях, заклікаў беларускія ўлады неадкладна спыніць перасьлед беларускіх праваабаронцаў, уключаючы Алеся Бяляцкага.
Аглядальнік інтэрнэт-рэсурсу "Грані.ру" Ільля Мільштэйн піша пра апошнюю прапанову Лукашэнкі адносна "круглага стала".
Каардынатара «Эўрапейскай Беларусі» Зьмітра Бандарэнку адправілі з ізалятара на Валадарскага ў Магілёўскую калёнію № 15.
Былы выкладчык Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Мікалай Пятроўскі цьвердзіць, што за свае пагляды трапіў пад перасьлед беларускага КДБ, быў змушаны звольніцца з унівэрсытэту, а затым у выніку супрацоўніцтва беларускіх спэцслужбаў і расейскага суду пазбаўлены расейскага грамадзянства.
А.Класкоўскі распавёў пра турэмнае жыцьцё жонцы падчас спатканьня. Ад пакараньня, вынесенага М.Статкевічу, пацярпеў увесь ягоны атрад. У якіх умовах жыве ў калёніі Ф.Мірзаянаў? Чаму адмовіўся падаваць прашэньне аб памілаваньні А.Атрошчанкаў?
Беларусь і Расея аднавілі перамовы аб пастаўках газу ў 2012 годзе і аб прыватызацыі "Белтрансгаза" "Газпромам". У Маскву дзеля гэтага да канца тыдня камандзіраваныя першы віцэ-прэм’ер Сямашка і міністар энэргетыкі Азярэц.
Як раней чакалася, Генэральны пракурор Польшчы Анджэй Сэрэмэт дэнансаваў пагадненьне зь Беларусьсю з 2002 году аб спрашчэньні зносін пракурораў па аказаньні прававой дапамогі, паведамілі сёньня польскія СМІ.
Міністар замежных справаў Францыі Ален Жупэ заявіў сёньня, што Францыя размарозіць лібійскія актывы вартасьцю каля 1,5 мільярда эўра і перадасьць іх у распараджэньне Нацыянальнай пераходнай рады Лібіі.
Эўразьвязу трэба весьці значна больш актыўную палітыку адносна Ўкраіны, каб не дазволіць краіне сасьлізнуць у аўтарытарызм, перасьцерагае былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл у артыкуле на сайце Project Syndicate.
Вядомыя чэскія грамадзкія дзеячы і праваабаронцы падпісаліся пад паручальніцтвамі за Алеся Бяляцкага, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Паводле польскага тэлеканалу TVN24, найбліжэйшымі днямі ў сувязі са справай Алеся Бяляцкага генэральны пракурор Польшчы зьбіраецца разарваць дзеяньне пагадненьня зь Беларусьсю аб аказаньні прававой дапамогі.
Былы палітвязень Саргей Скрабец атрымаў ліст ад зьняволеннага кандыдата на прэзыдэнта Міколы Статкевіча. Ліст трапіў да Скрабца не па пошце, а праз трэція рукі. У ім Статкевіч перадае свае прапановы «для апазыцыі і для саюзьнікаў на Захадзе».
Пра замову забойства Кучмам заявіў былы супрацоўнік МУС Украіны Аляксей Пукач. Ён цьвердзіць, што пра замову ведалі таксама тагачасны кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Літвін і экс-кіраўнік МУС Юры Краўчанка.
Калегія Міністэрства юстыцыі Беларусі зацьвердзіла рашэньне кваліфікацыйнай камісіі па пытаньнях адвакацкай дзейнасьці спыніць ліцэнзію адвакату Тамары Сідарэнцы.
Вярхоўны суд скасаваў пастановы Ленінскага і абласнога судоў Берасьця пра пакараньне намесьніка кіраўніка арганізацыі прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» Віктара Чайкоўскага: «Па дадзенай справе дапушчана аднабаковасьць і непаўната дасьледаваньня ўмоваў адміністратыўнага правапарушэньня».
Балтыйскія і Паўночныя краіны прытрымліваюцца думкі, што публічныя прапановы прэзыдэнта Беларусі Аляксандр Лукашэнка сесьці за агульны стол павінны можна было б абмяркоўваць толькі пасьля таго, як яго рэжым вызваліць усіх палітычных зняволеных, заявіў у аўторак міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс пасьля сустрэчы міністраў у Хельсынкі.
«Пакараньне ў дачыненьні да асуджанага Дашкевіча Д.В. выконваецца ў дакладнай адпаведнасьці з патрабаваньнямі крымінальна-выканаўчага заканадаўства. Ваша здагадка пра яго зьбіцьцё надуманая і не адпавядае рэчаіснасьці».
Адзін з сустаршыняў аргкамітэту стваранай Партыі БХД Павал Севярынец заклікае генэральнага пракурора і міністра юстыцыі Польшчы ўзяць пад кантроль справу палітуцекача зь Беларусі Андрэя Жукаўца.
У Беларусі даходы прыватнага бізнэсу ўвосень пералічаць на карысьць дзяржавы. Так называецца сюжэт Першага каналу расейскай тэлевізіі, напярэдадні паказаны ў выпуску навінаў.
Справа супраць кіраўніка АГП Анатоля Лябедзькі завершаная, аднак яму пакуль не вярнулі пашпарт. Раней сьледчыя казалі, што пашпарт быў «прымацаваны» да матэрыялаў крымінальнай справы.
Міністры замежных спраў краінаў Балтыі і Скандынавіі падчас рэгіянальнага саміту ў Гэльсінкі сумесна заклікалі сёньня да неадкладнага вызваленьня палітычных вязьняў у Беларусі.
Загрузіць яшчэ