Міжнародная кааліцыя “За Эўрапейскі кантынэнт бязь візавых межаў”, зьвярнулася да кіраўнікоў краін ЭЗ і “Усходняга партнэрства” з просьбай паскорыць працэс візавай лібэралізацыі.
На чарговай сэсіі Рады ААН па правах чалавека ў Жэнэве абмяркоўвалася сытуацыя ў Беларусі. На пасяджэньні прадставілі даклад Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека. Таксама адбылася імпрэза, прысьвечаная сытуацыі вакол арышту Алеся Бяляцкага.
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў сёньня, прымаючы даверчыя граматы ад амбасадара Майры Моры, якая стала кіраўніцай прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі. Лукашэнка таксама чарговы раз выказаўся наконт праблемы палітвязьняў.
Група беларускіх чыноўнікаў на чале са старшынёй праўленьня Нацыянальнага банка Надзеяй Ермаковай накіроўваецца ў Вашынгтон.
Маўклівыя акцыі пратэсту «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» пасьля перапынку вяртаюцца на цэнтральныя вуліцы і плошчы гарадоў Беларусі. 21 верасьня акцыя пройдзе пад лёзунгам: «Хопіць цярпець! — рост цэнаў, дэвальвацыю, „бязьмежжа“ міліцыі, дзяржаўную прапаганду і абяцаньні ўлады!».
Беларусь чакае ад новага пасла Ўкраіны Віктара Ціханава "пасьлядоўнай і сыстэмнай працы па выбудоўваньні сапраўды партнэрскіх адносінаў" ва ўсіх сфэрах беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва, заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Кампанія «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» падрыхтавала свае патрабаваньні да ўладаў на 21 верасьня.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў новым Генэральным пракурорам Аляксандра Канюка, які быў вызвалены з пасады намесьніка старшыні Вярхоўнага суду. Аляксандар Канюк раней працаваў у ваенных трыбуналах Беларусі, Расеі, Казахстану і Аўганістану.
Так сьцьвярджае галоўны рэдактар газэты Lietuvos rytas Рымвідас Валатка. «Сапраўды, яна ненавідзіць беларускую апазыцыю, усіх канкурэнтаў Лукашэнкі. Нават калі яны набіраюць паўпрацэнта ці адзін працэнт галасоў,» - кажа ён.
Такую заяву зрабіў Лоўрэнс Сільвэрман, дарадца па Эўропе і Эўразіі віцэ-прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі Джо Байдэна, на сустрэчы з кіраўніком АГП Анатолем Лябедзькам.
Амэрыканскі палітоляг Зьбігнеў Бжэзінскі, былы дараднік прэзыдэнта ЗША Джымі Картэра ў пытаньнях бясьпекі, лічыць, што сацыяльны прагрэс і стабільнасьць у сьвеце можна забясьпечыць толькі на аснове дэмакратычных каштоўнасьцяў і шырокамаштабнага рэгіянальнага супрацоўніцтва.
Аляксандар Лукашэнка лічыць магчымым вырашэньне супярэчнасьцяў у стасунках з Эўразьвязам. Ён таксама паабяцаў вызваліць вязьняў Плошчы.
Эўракамісар Штэфан Фюле заявіў, што Брусэль ня лічыць былога прэм’ер-міністра Ўкраіны Юлію Цімашэнку палітвязьнем, у адрозьненьне ад палітычных зьняволеных у Беларусі.
20 верасьня Вярхоўны суд пачаў разглядаць скаргу праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня «За справядлівыя выбары» на адмову Міністэрствам юстыцыі зарэгістраваць аб’яднаньне.
Суд не задаволіў касацыйную скаргу Пачобута і пакінуў прысуд бязь зьменаў. Сам Пачобут заявіў, што будзе абскарджваць прысуд у Вярхоўным судзе. А калі не задаволяць і там, у судзе па правах чалавека ААН.
Гомельскую актывістку моладзевага дэмакратычнага руху Ксенію Яраслаўцаву ўчастковы міліцыянт папярэдзіў, што ўвечары 21 верасьня яна павінна быць дома.
Аргкамітэт Нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства сфармаваў «групу рэакцыі» для дыялёгу з рознымі суб’ектамі палітычнага працэсу.
Амбасадар Польшчы ў Беларусі Лешэк Шарэпка сёньня правёў адмысловую прэсавую канфэрэнцыю. Польскі дыплямат адказаў на абвінавачваньні, якія прагучалі ўвечары 18 верасьня па Першым канале беларускага тэлебачаньня.
Пра гэта 17 верасьня заявіў на сваёй прэсавай канфэрэнцыі міністар замежных справаў Баўгарыі Мікалай Младэнаў.
Судзьдзя Натальля Вайцяховіч асудзіла намесьніцу кіраўніка “Маладога фронту” Насту Палажанку на 11, а сябра гэтай арганізацыі Ўладзімера Яроменка на 12 сутак адміністрацыйнага арышту.
19 верасьня – 20-год з таго дня, калі ў Беларусі ў якасьці дзяржаўных сымбаляў былі прынятыя герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг. З нагоды гадавіны актывісты моладзевых палітычных партый вывесілі на вуліцах многіх гарадоў бел-чырвона-белыя сьцягі.
Рэзкая крытыка на адрас беларускай апазыцыі, якая прагучала нядаўна з вуснаў прэзыдэнта Літвы Далі Грыбаўскайце, магчыма, мае пад сабой эканамічную аснову. Менавіта на мінулым тыдні было афіцыйна абвешчана аб найбуйнейшым у гісторыі Літвы транзытным кантракце зь Беларусьсю на перавальваньне нафтапрадуктаў.
Былы актывіст выбарчага штабу Ўладзімера Някляева Сяргей Вазьняк, які прайшоў СІЗА КДБ, пракамэнтаваў "Свабодзе" заяву Ўладзімера Кобеца аб тым, што ён парваў падпісаную ў "амэрыканцы" дамову аб супрацоўніцтве з КДБ.
Палітоляг Дзяніс Мельянцоў выклаў у сваім блогу адрасаваны кіраўніцы замежнай палітыкі ЭЗ ліст баўгарскага міністра пра вынікі яго перамоваў у Менску. Прадстаўніца Эштан не пацьвердзіла, але і не зьняпраўдзіла аўтэнтычнасьці зьместу гэтага ліста.
Былы кіраўнік выбарчага штабу Андрэя Саньнікава Ўладзімер Кобец, які публічна заявіў пра тое, што ў "амэрыканцы" яго катавалі і фармальна завэрбавалі да супрацоўніцтва з КДБ, распавёў "Свабодзе" пра свой цяперашні статус і свае пляны.
Уладзімер Кобец, кіраўнік перадвыбарчага штабу Андрэя Саньнікава, у сваімі лісьце напісаў пра катаваньні ў турме КДБ і вярбоўку.
Радкі ў памяць Галіны Сямдзянавай я пішу ў дзень, калі адзначаецца 20-годзьдзе прыняцьця бел-чырвона-белага сьцяга і герба “Пагоня” ў якасьці дзяржаўных сымбаляў.
Аргакамітэт па стварэньні партыі Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя 17 верасьня на паседжаньні Нацыянальнай Рады БХД прыняў заяву, у якой патрабуе вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітвязьняў без выключэньня.
Сёньня на выхадзе з мэтро "Плошча Якуба Коласа" дэмакратычныя актывісты раздавалі газэту "Народная воля". У ёй надрукаванае інтэрвію са сустаршынём аргкамітэту Народнага сходу Генадзем Фядынічам. Тысяча асобнікаў разышлася літаральна за 15 хвілін.
Cтаршыня камітэта па замежных справах кангрэсу ЗША запэўніла ў тым, што Злучаныя Штаты разумеюць заклапочанасьць Літвы ў сувязі з будаўніцтвам па суседзтву атамных электрастанцый.
Уплывовы амэрыканскі сэнатар Джон Маккейн, які быў прэтэндэнтам на пасаду прэзыдэнта ЗША на апошніх выбарах, выступіць у сэнаце на тэму сытуацыі ў Беларусі.
Каля 35 чалавек узялі ўдзел у акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі, якая адбылася ў Варшаве.
Зьміцер Бандарэнка застаецца у турэмным шпіталі, у яго пагоршылася здароўе. Андрэй Саньнікаў абураны далейшым утрыманьнем за кратамі Зьмітра Бандарэнкі. Андрэя Саньнікава і Міколу Статкевіча прымушаюць пісаць зварот аб памілаваньні. Дзьмітрыя Вуса абмяжоўваюць у тэлефанаваньнях. Зьміцер Дашкевіч працягвае галадоўку пратэсту.
Пра гэта заявіў польскі эўрапарлямэнтар Кшыштаф Лісэк, камэнтуючы прынятую 15 верасьня ў Страсбуры рэзалюцыю па Беларусі.
Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт спаткаўся ў пятніцу ў Стакгольме з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасьці, паведамляе “Хартыя’97”.
Менавіта так ацэньваюць становішча ў Беларусі Аляксандар Атрошчанкаў, Павал Вінаградаў і Мікіта Ліхавід. Свае погляды на гэта яны выказалі сёньня на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі.
Беларуская вайсковая пракуратура адмовіла праваабарончай арганізацыі "Беларускі Хэльсынскі камітэт" у тым, каб завесьці крымінальную справу з нагоды заяваў Андрэя Саньнікава.
Праваахоўныя органы Кіргізстану маюць намер адправіць новы запыт на выдачу былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева, заявіў у пятніцу намесьнік міністра ўнутраных спраў гэтай краіны Мэліс Турганбаеў.
Чаму Лукашэнка вызваліў яшчэ 11 палітычных вязьняў? Наколькі імаверна, што вызваляць усіх? Ці дасьць Міжнародны валютны фонд доўгачаканы крэдыт? Якой будзе палітыка Захаду пасьля вызваленьня палітвязьняў?
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі сустрэўся ў Вашынгтоне зь сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Джонам Бэйнэрам.
Пра зьмену сьледчага актывістам Партыі БНФ Сяржуку Семенюку, Алесю Каліту і Максіму Губарэвічу, на якіх заведзена крымінальная справа за «хуліганства, учыненае групай асобаў», паведамілі адначасна з выклікам на вочную стаўку.
Пра гэта заявіў намесьнік памочніка дзяржсакратара ў пытаньнях дэмакратыі і правоў чалавека Томас Мэлія.
15 верасьня Эўрапарлямэнт у Страсбуры прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў рэпрэсіі супраць апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.
У Менску абвяргаюць вінавачаньні ў тым, што Беларусь дапамагае Ірану абыходзіць санкцыі і выступае пасярэднікам пры закупе расейскіх тэхналёгій двайнога прызначэньня для Ірану ў абыход санкцыяў ААН. Такія падазрэньні былі выказаныя ў публікацыі Reuters са спасылкай на заходніх дыпляматаў.
Эўразьвяз ня можа пачаць перамоваў зь беларускім кіраўніцтвам пакуль ня вызваленыя і не рэабілітаваныя ўсе палітзьняволеныя. Такую заяву ад імя фракцыі "Саюз 90/Зялёныя" зрабіла дэпутатка нямецкага Бундэстагу Марылюіза Бэк.
Многія беларускія палітыкі і праваабаронцы лічаць, што галоўным у вызваленьні палітвязьняў стаў эканамічны чыньнік: беларускай уладзе патрэбныя крэдыты з Захаду.
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 верасьня ў Вашынгтоне будзе прыняты сьпікерам Палаты прадстаўнікоў кангрэсу Злучаных Штатаў Амэрыкі Джонам Бэйнэрам.
Дачка зьняволенага былога кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча кажа, што яе бацька ўпершыню за час свайго зьняволеньня ад 19 сьнежня мінулага году здолеў пагутарыць зь ёй.
Загрузіць яшчэ