Арганізатары «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі» аднаўляюць маўклівыя акцыі пратэсту і ў Менску, і ў рэгіёнах. Удзельнікаў заклікаюць зьбірацца а 19-й гадзіне на ўчастках галоўных вуліц у Берасьці, Горадні, Гомелі, Магілёве і Віцебску, а ў астатніх гарадах і райцэнтрах — на галоўнай плошчы.