5 кастрычніка ў Музэі мініятурнай кнігі ў Баку пройдзе прэзэнтацыя выданьня, прысьвечанага інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, якая адбылася 21 студзеня гэтага году.
2 кастрычніка ў Гомелі пасьля 15-суткавага арышту з ізалятару на волю выйшаў грамадзкі актывіст Зьміцер Шаўчэнка.
Басьнійскі фатограф Дамір Саголь атрымаў выключны доступ у "Гаагскі Хілтан", міжнародны сьледчы ізалятар для абвінавачаных у ваенных злачынствах, дзе падсьледныя сядзяць да таго, як патрапяць на лаву падсудных.
Уначы 30 верасьня ў Валожынскім раёне на трасе «Вільня-Менск» быў учынены разбойны напад на машыну, у якой ехалі Ўхналёў і Арэшка з дачкой.
Лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду», былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева выклікаюць у крымінальна-выканаўчую інспэкцыю Ленінскага РУУС Менску.
Беларусь зь 2012 году будзе атрымліваць расейскі газ па ніжэйшых цэнах. Таксама афіцыйны Менск гатовы прадаць «Газпрому» свой пакет акцый «Белтрансгазу» за 2,5 мільярда даляраў пры выкананьні шэрагу ўмоў.
У Слуцку супрацоўнікі праваахоўных органаў перашкодзілі правядзеньню суботніка грамадзянскай кампаніі «Наш дом». У выніку пацярпелі людзі.
Паводле Ўладзімера, адбываць «суткі» у міжсэзонны пэрыяд ня соладка. Дый паводзіны супрацоўнікаў ізалятару ня лепшы ўзор ветлівасьці. «Мёрз дванаццаць сутак, але выспаўся, начытаўся», — апавёў былы палітвязень.
«Усходняе партнэрства» не павінна супярэчыць інтэграцыі на постсавецкай прасторы. Пра гэта ўчора на брыфінгу ў Маскве заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандар Лукашэвіч.
1 кастрычніка, прыкладна а 10:30 трое невядомых у цывільным напалі на лідэра АГП Анатоля Лябедзьку ў двары яго дому. Яго адвезьлі ў пастарунак, а потым выпусьцілі, паабяцаўшы, што пазьней выклічуць позвай.
«Калі б я рыхтаваўся бегчы з краіны, то не вылізваў бы так краіну, як я гэта раблю апошнім часам. Я тут нарадзіўся, вырас і памру тут».
У пятніцу раніцай да Аляксандра Малчанава, які жыве ў прыватным доме разам з маці, прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Паказалі санкцыю пракурора, у якой было пазначана, што быццам бы ў Малчанава захоўваецца зброя.
Удзельнікі саміту Ўсходняга партнэрства Эўразьвязу прынялі палітычную дэклярацыю сустрэчы, у якой асуджэньне беларускіх уладаў за палітычных вязьняў ды рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасьці і СМІ было выключанае з асноўнага тэксту і далучанае да яе як дадатак.
Затрыманага баранавіцкага каардынатара Народнага сходу Віктара Мезяка адпусьцілі з пастарунку, склаўшы два пратаколы.
У Варшаве завяршыўся саміт краін-удзельніц праграмы «Ўсходняе партнэрства» Эўразьвязу. Крэслы беларускай дэлегацыі засталіся пустыя — афіцыйны Менск адмовіўся ад удзелу ў саміце. Затое вялікую праграму перамоў і сустрэч у Варшаве мела дэлегацыя беларускай апазыцыі і сваякоў палітвязьняў.
Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка атрымалі адказ ад першага намесьніка пракурора Менску Канстанціна Кежуна. Старшы саветнік юстыцыі лічыць, што мера стрыманьня ў дачыненьні да Алеся Бяляцкага выбрана з улікам цяжару зьдзейсьненага злачынства і ўстаноўленых па справе акалічнасьцяў.
У Варшаве завяршыўся саміт "Усходняга партнэрства", які праходзіў без удзелу прадстаўнікоў афіцыйнага Менску. Інфармацыя пра адсутнасьць беларускай дэлегацыі фактычна дамінавала на працягу другога і апошняга дня саміту.
30 верасьня 2011 году ў 3 гадзіны 20 хвілін украінскаму грамадзкаму актывісту, сябру Ўсеўкраінскай моладзевай грамадзкай арганізацыі «Фундацыі рэгіянальных ініцыятываў» Уладзіміру Сяньку адмовілі ва ўезьдзе на тэрыторыю Беларусі.
У сакратара ўправы партыі БНФ Сержука Семенюка правялі ператрус у сувязі з крымінальнай справай аб хуліганстве, распачатай супраць яго і яшчэ двух партыйных актывістаў. Ператрус адбыўся напярэдадні 1 кастрычніка, калі партыя БНФ мусіць пакінуць арандаванае памяшканьне на патрабаваньне ўласьніка.
"Фэдэральны ўрад Нямеччыны рэзка асуджае той факт, што ў Беларусі палітзьняволеныя ўсё яшчэ знаходзяцца ў турмах. Гэта супярэчыць дэмакратычным прынцыпам, якія існуюць у Нямеччыне і Эўропе і якія будуць зноў пацьверджаныя на саміце "Ўсходняга партнэрства".
Аляксандар Лукашэнка рэзка скрытыкаваў кіраўніцтва Менскага гарвыканкаму за няўменьне і нежаданьне працаваць з інвэстарамі.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель лічыць, што Беларусь ня толькі што не прасоўваецца на шляху дэмакратызацыі, але ідзе назад.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру "ЕсооМ" Сяргей Мусіенка ў размове са "Свабодай" ставіць пад сумнеў дадзеныя Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў, згодна зь якімі толькі 24,5% апытаных цяпер давяраюць Аляксандру Лукашэнку.
Прамаўляючы 29 верасьня на вячэры для эўрапейскіх кіраўнікоў, якія ўдзельнічаюць у саміце Усходняга партнэрства ў Варшаве, прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск выступіў з прапановай пакету дапамогі для Беларусі дзеля мадэрнізацыі і дэмакратызацыі краіны.
Толькі 24,5% апытаных у верасьні Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў давяраюць дзейнаму кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку. У сьнежні 2010-га Лукашэнку давярала 55% апытаных.
Былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава этапавалі з магілёўскага сьледчага ізалятару турмы №4. Пра гэта паведаміў дзяжурны. Праз тэлефон ён заявіў, што такога ў нас больш няма. На пытаньне куды Саньнікава этапавалі – міліцыянт не сказаў.
Афіцыйная дэлегацыя Беларусі на чале з амбасадарам у Польшчы Віктарам Гайсёнкам пакінула саміт, не зьявіўшыся сёньня на паседжаньні. Міністэрства замежных спраў заявіла, што Беларусь на саміце дыскрымінавалі.
Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заклапочаная сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Пра гэта яна заявіла на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі і сваякамі палітвязьняў ў Варшаве.
Прэзыдэнт Рады Эўразьвязу Гэрман ван Ромпэй падчас сустрэчы ў Варшаве з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў выказаў сваю занепакоенасьць зьвесткамі аб кепскім стане здароўя зьняволеных апанэнтаў беларускага рэжыму.
Чаго дасягнулі запрашэньнем Беларусі ва “Ўсходняе партнэрства”? Ці не прывядзе гандаль палітвязьнямі ў палітычны тупік? У спэцыяльным выпуску “Зоны Свабоды” на гэтыя і іншыя пытаньні адказвае міністар замежных справаў Чэхіі Карэл Шварцэнбэрг.
Пры канцы жніўня на актывістаў партыі БНФ Сержука Семенюка, Алеся Каліту і Максіма Губарэвіча была заведзена крымінальная справа за «хуліганства, учыненае групай асобаў».
Загадам новага генэральнага пракурора Беларусі Аляксандра Канюка Генадзь Дыско адноўлены на пасадзе пракурора Віцебскай вобласьці. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце Генэральнай пракуратуры.
"Запрашэньне на саміт Усходняга партнэрства ў Варшаве прэзыдэнта Азэрбайджану Ільхама Аліева і незапрашэньне Аляксандра Лукашэнкі не зьяўляецца палітыкаю падвойных стандартаў", – сказала прэсавая сакратарка вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу Кэтрын Эштан.
Міністар замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс выступіў з выкладам пазыцыі міністэрства ў справе падтрымкі дэмакратычных працэсаў у Беларусі і ў сувязі з інцыдэнтам з Алесем Бяляцкім.
Андрэй Саньнікаў адмаўляецца адбываць пакараньне ў Бабруйскай турме. Дзьмітрыю Вусу прызначылі другую групу інваліднасьці. Зьміцер Бандарэнка сустрэў чарговы дзень народзінаў за кратамі. Зьмітра Дашкевіча зьмясьцілі ў адзіночную камэру Глыбоцкай турмы, Эдуард Лобаў па-ранейшаму адмаўляецца пісаць прашэньне аб памілаваньні.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты, якому судом забаронены выезд за мяжу і які цяпер знаходзіцца на саміце "Ўсходняга партнэрства", адрэагаваў на перададзены яму выклік у міліцыю.
Амбасадар ЗША ў АБСЭ Дэвід Джонсан на сустрэчы зь беларускай апазыцыяй у Варшаве заявіў, што "прайшло шмат пазытыўных зьменаў у сьвеце, але, на жаль, гэта ня тычыцца Менску".
Ад беларускай апазыцыі на імпрэзах, зьвязаных з Варшаўскім самітам, прадстаўленыя 10 чалавек. Апрача іх, запрасілі прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці, праваабаронцаў, журналістаў. Афіцыйную Беларусь прадстаўляе амбасадар Віктар Гайсёнак.
Праект палітычнай дэклярацыі, якае мае стаць галоўным дакумэнтам двухдзённага саміту Ўсходняга партнэрства ў Варшаве, выказвае заклапочанасьць станам правоў чалавека ў Беларусі, але не прадбачвае ніякіх новых захадаў адносна беларускага рэжыму.
29 верасьня сябры зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" зьвярнуліся ў Адміністрацыю прэзыдэнта, каб перадаць зварот на імя "грамадзяніна Аляксандра Лукашэнкі".
На нарадзе ў пытаньнях рэалізацыі інвэстпраектаў у Менску кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў гарадзкія ўлады і мэра Мікалая Ладуцьку.
Каб падахвоціць Беларусь да зьменаў, Польшча пералічыла мільён эўра ў фонд Эўрапейскага інвэстыцыйнага банку на карысьць Беларусі. Пра гэта заявіў міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі, які разам з камісарам у правах чалавека Рады Эўропы Томасам Хамарбэргам сустрэўся ў Варшаве з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.
«У Лукашэнкі ёсьць цікавая ідэя, як утрымацца ва ўладзе: браць дэмакратычныя стандарты з Усходу, а грошы — з Захаду. Але мы можам гэта не прыняць," — заявіў міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Экс-кандыдата ў прэзыдэнты, лідэра кампаніі "Гавары праўду!" Ўладзімера Някляева выклікалі ў Ленінскі РУУС Менску ў 12 гадзін.
З нагоды адкрыцьця cаміту "Усходняга партнэрства" польская прэса зьмяшчае шэраг публікацыяў, дзе вялікая ўвага надаецца таксама Беларусі.
Афіцыйны Менск прызначыў сваім прадстаўніком на саміце амбасадара Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка. "Калі фармат удзелу або статус Віктара Гайсёнка будуць неяк абмежаваныя, беларускі бок пакідае за сабой права адмовіцца ад удзелу ў саміце".
У Варшаве 29-30 верасьня пройдзе саміт "Усходняга партнэрства", на якім будзе старшыняваць прэзыдэнт Рады ЭЗ Гэрман ван Ромпэй.
29 верасьня ў Берасьцейскім абласным судзе адбудзецца судовае паседжаньне па скарзе начальніка Маскоўскага РАУС Ігара Жыгалава на апраўдальны прысуд рэгіянальнаму каардынатру стваранай Партыі БХД Зьмітру Шурхаю.
У Гомелі 28 верасьня а 19-й гадзіне да новага месца збору ўдзельнікаў акцыі «маўклівага» пратэсту — фантану ля цырку — прыйшлі паўтара дзясятка маладых людзей.
Загрузіць яшчэ