У Гомелі а 19 гадзіне на акцыю «маўклівага» пратэсту выйшлі каля дзесяці маладзёнаў. Спэцназаўцы ўзялі ўдзельнікаў акцыі ў аблогу й ледзьве не наступалі ім на ногі. Вялі ва ўпор відэаздымку.
У судзе Маскоўскага раёну Менску завершыўся суд над Сьвятаславам Барановічам — удзельнікам акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Сьвятаслаў Барановіч быў асуджаны на тры гады пазбаўленьня волі без накіраваньня ў месцы адбываньня пакараньня.
12 кастрычніка ў офіс Партыі БНФ у Менску (Крапоткіна,93а) прыходзіў участковы Савецкага РУУС, які ўзяў тлумачэньні ў старшыні партыі Аляксея Янукевіча. Падставай стала скарга ЖРЭА, якое спаганяе з БНФ 19 мільёнаў рублёў.
Народ пратэстуе, узровень інфляцыі імкліва расьце, Эўразьвяз робіць больш жорсткімі санкцыі - і тым ня менш беларускі дыктатар Аляксандар Лукашэнка ўсё яшчэ моцна сядзіць у сядле, піша нямецкі штодзёньнік Handelsblatt.
Намесьнік дзяржсакратара ЗША Майкл Познэр выказаў заклапочанасьць сытуацыяй зь незахаваньнем правоў чалавека ў Беларусі. «Мы заклікаем і расейскі ўрад выказаць сваю заклапочанасьць», — сказаў ён.
Былы кіраўнік ураду Ўкраіны Юлія Цімашэнка асуджаная Пячэрскім судом Кіева на сем гадоў турмы. Экс-прэм’ера прызналі вінаватай у перавышэньні службовых паўнамоцтваў пры заключэньні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе. Ці дае падставу такі прысуд казаць пра «беларусізацыю» ўкраінскай улады?
Судзьдзя заявіла, што павінна азнаёміцца са справай, і ўдакладніла ў Івана Бедкі, каго ён хоча, каб выклікалі ў якасьці сьведкі. Пасьля гэтага дадала, што позвы будуць дасланыя поштай.
Рэзалюцыя з патрабаваньнямі ўдзельнікаў Народнага сходу 12 кастрычніка перададзеная ў Савет міністраў.
У чацьвер 13 кастрычніка Гарадзкі суд Прагі мае разгледзець запыт афіцыйнага Менску аб выдачы экс-кандыдата на прэзыдэнта Аляксея Міхалевіча. У сакавіку сёлета Міхалевіч атрымаў у Чэхіі палітычны прытулак.
Падставай для звароту ў суд стаў сюжэт, прысьвечаны Народнаму сходу, які быў паказаны ў праграме “В центре внимания” 9 кастрычніка ў эфіры Беларускага тэлебачаньня.
Амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас заяўляе аб тым, што ў Вільні лічаць палітычна матываваным выбар Беларусьсю Астравецкай пляцоўкі для будаўніцтва АЭС.
12 кастрычніка арганізатары Народнага сходу ў Магілёве перадалі ў гарвыканкам патрабаваньні, зацьверджаныя яго ўдзельнікамі 8 кастрычніка.
У Вашынгтоне "глыбока расчараваныя" выракам украінскага суду ў дачыненьні да былога прэм'ер-міністра краіны Юліі Цімашэнкі і лічаць гэтае рашэньне палітычна матываваным, заявіла на брыфінгу прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША Вікторыя Нуланд.
12 кастрычніка суд Маскоўскага раёну Менску скончыў разглядаць крымінальную справу супраць Сьвятаслава Барановіча. Барановіч быў на Плошчы 19 сьнежня 2010 году. Яго вінавацяць ва "ўдзеле ў масавых непарадках".
Госьць нашага эфіру – беларускі палітык Вячаслаў Сіўчык, які пасьля падзеяў 19 сьнежня часова жыве ва Ўкраіне. Зь ім мы абмяркоўваем актуальную палітычную сытуацыю ў суседняй краіне пасьля прысуду былой прэм’ерцы Юліі Цімашэнцы і параўнаем Украіну зь Беларусьсю.
Сёньня ў пасольстве Польшчы ў Менску адбыўся брыфінг для дыпляматычнага корпусу для азнаямленьня з дадзенымі апошняга апытаньня НІСЭПД, які праводзілі экспэрты на чале з заснавальнікам НІСЭПД, прафэсарам Алегам Манаевым.
Амаль 4 тысячы паштовак адправілі з Польшчы арыштаванаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Іх падпісалі палітыкі, грамадзкія дзеячы, журналісты і звычайныя людзі.
Кіраўнік МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс у сваім лісьце падзякаваў ляўрэатцы Нобэлеўскай прэміі з Ірану Шырын Абадзі за яе заклік вызваліць беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.
Віктару Мезяку, каардынатару Народнага сходу ў Баранавічах, прысудзілі штраф 350 тысяч рублёў. Судзьдзя баранавіцкага суду Аксана Сарахман палічыла яго вінаватым у распаўсюджваньні ўлётак з заклікам да несанкцыянаванага мерапрыемства.
Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімер Пуцін заявіў, што не зусім разумее, за што былы прэм'ер-міністар Украіны Юлія Цімашэнка атрымала сем гадоў зьняволеньня.
У Польшчы афіцыйна абвешчаныя вынікі парлямэнцкіх выбараў. Прэм'ер Дональд Туск заявіў, што ўрад застаецца ў нязьменным складзе да канца 2011 году.
11 кастрычніка апублікаваныя прозьвішчы 16 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС і чые рахункі і актывы павінны быць замарожаныя. Адпаведнае рашэньне прыняла 10 кастрычніка Рада міністраў замежных спраў Эўразьвязу. Камэнтуюць Уладзімер Халіп, Аляксандар Атрошчанкаў, Аляксандар Класкоўскі.
Зь якой нагоды пакінуў сваю пасаду былы Генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч? Пасьля таго, як сёньня журналістка Вольга Швед апублікавала ў сваім блогу копію ліста да яго ад старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, узьнікла вэрсія, што прычынай адстаўкі магла стаць адмова пракуратуры распачаць крымінальную справу з нагоды акцыі «Стоп-бэнзін».
Зьмітра Дашкевіча ў глыбоцкай калёніі наведаў адвакат. Ягонаму паплечніку Эдуарду Лобаву адміністрацыя турмы перастала выдаваць газэты. Зьміцер Бандарэнка дзякуе за падтрымку. Ад Андрэя Саньнікава і Міколы Статкевіча вестак няма.
Апошнюю заяву кіраўніцы зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Кэтрын Эштан наконт перамоваў з афіцыйным Менскам, а таксама іншыя аспэкты эўрапейскай палітыкі мы папрасілі пракамэнтаваць дырэктара дасьледчых праграм па "Усходнім суседзтве" ЭЗ і Расеі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзя Мошаса.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў Пасланьне аб пэрспэктывах разьвіцьця сыстэмы агульных судоў Рэспублікі Беларусь. Сярод іншага ў ім гаворыцца пра інстытут прысяжных засядацеляў і зьмякчэньне пакараньняў. Як ацэньваюць прапанаваныя навацыі беларускія юрысты і праваабаронцы.
МЗС Польшчы выклікала беларускага амбасадара Віктара Гайсёнка з-за выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што палякі нібыта аспрэчваюць заходнюю мяжу Беларусі.
У Чыгуначным судзе Гомелю судзьдзя Ільля Сьвірыдаў разглядае адміністрацыйную справу супраць грамадзкага актывіста Валера Сьляпухіна.
Прозьвішчы 16 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЭЗ і чые рахункі і актывы павінны быць замарожаныя, апублікаваў 11 кастрычніка афіцыйны часопіс Эўразьвязу.
Адвакаты Цімашэнкі будуць абскаржваць судовае рашэньне. На час апэляцыі яна застанецца пад вартай у сьледчым ізалятары. Былая прэм'ерка была абвінавачаная ва злоўжываньнях пры падпісаньні газавых дамоваў з Расеяй у 2009 годзе.
Госьць эфіру – старшыня Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Зь ім мы абмяркуем сёньняшнюю навіну пра пашырэньне візавых санкцый Эўразьвязу адносна беларускіх чыноўнікаў і наогул пагаворым пра эўрапейскую палітыку адносна Беларусі.
Эўразьвяз цяпер не гатовы разглядаць пытаньне аб аднаўленьні дыялёгу з Беларусьсю. Такую заяву зрабіла вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.
Праваабаронцы Крысьціна Шацікава й Барыс Бухель сустрэліся з начальнікам Шклоўскай калёніі № 17 Сяргеем Ермаліцкім. Актывісты высьвятлялі ўмовы ўтрыманьня ў калёніі былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча.
Суд Цэнтральнага раёну Гомеля пакараў сёньня штрафамі сяброў аргкамітэту Народнага сходу: Уладзімера Кацору — 350 тысячамі рублёў, Уладзімера Няпомняшчых — 175 тысячамі. Іх абвінавацілі ў парушэньні парадку арганізацыі й правядзеньня несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
Адна з самых вядомых у сьвеце дысыдэнтаў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру 1991 году Аун Сан Су Чжы зь Бірмы далучылася да міжнароднай кампаніі ў абарону арыштаванага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага.
Ленінскі аддзел міліцыі Магілёва правярае факты, выкладзеныя ў скарзе праваабаронцы Крысьціны Шацікавай, пра ачапленьне сквэра ля драматычнага тэатру 21 верасьня і пра бязьдзеяньне міліцыі на нацысцкія выкрыкі ў гэты дзень на вуліцы Ленінскай.
Міліцыянты патлумачылі, што затрымліваюць яго дзеля высьвятленьня асобы, хоць актывіст меў пры сабе пашпарт. Спадара Сьляпухіна адвезьлі ў Чыгуначны райаддзел міліцыі.
У Слоніме судзяць актывіста і аднаго з арганізатараў Народнага сходу Алеся Масюка. Яму інкрымінуюць парушэньне закону аб правядзеньні масавых мерапрыемстваў.
Міжнародная назіральная місія Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі заклікала ўлічваць сытуацыю з правамі чалавека і вяршэнствам закону ў краіне пры прыняцьці рашэньняў пра любыя праграмы інвэставаньня, выдзяленьня крэдытаў і пры фінансавай падтрымцы Беларусі ў любых іншых формах.
Рада міністраў замежных спраў Эўразьвязу пастанавіла далучыць 16 асобаў да сьпісу 192-х беларускіх чыноўнікаў, неўязных на тэрыторыю ЭЗ. Іх банкаўскія актывы ў Эўропе замарожваюцца. Санкцыі Эўразьвязу працягнутыя да 31 кастрычніка 2012 году. Як ставяцца да гэтага ў Беларусі?
Эстонія патрабуе ад Беларусі вызваленьня палітвязьняў і гатовая да ўвядзеньня дадатковых эканамічных санкцый, заяўляюць у МЗС Эстоніі.
Сёньня прадстаўнікі аргкамітэтаў народных сходаў з розных гарадоў Беларусі падводзілі вынікі сваёй акцыі 8 кастрычніка і абмяркоўвалі пляны наступнай, прызначанай на 12 лістапада.
10 кастрычніка — Міжнародны дзень барацьбы супраць сьмяротнага пакараньня. Беларусь — адзіная на эўрапейскім кантынэнце краіна, дзе забойства грамадзян адбываецца ў адпаведнасьці з законам.
Берасьцейскі раённы суд пакуль не знайшоў экстрэмізму ў брашуры "Асобная думка або зварот хрысьціянкі", якую выдала актывістка Алена Гнаўк.
"Радыё Свабода" разам з кубінскім "Радыё Марці", якое вядзе вяшчаньне з Маямі, падрыхтавала матэрыял пра палітвязьняў на Кубе. Інтэрвію з бацькамі двух маладых зьняволеных апазыцыянэраў, якія ад 25 сьнежня 2010 году знаходзяцца за кратамі.
Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Менскага гарвыканкаму — у чаканьні новага кіраўніцтва. За якія нерэалізаваныя праекты найбольш крыўдуе на чыноўнікаў Лукашэнка?
Суд Мёрскага раёну разглядае справу незалежнага журналіста Кастуся Шыталя. Яго вінавацяць у нецэнзурнай лаянцы. З абвінавачаньнем Шыталь ня згодны: ён лічыць, што справу сфальшавалі, каб прыдумаць падставу для затрыманьня напярэдадні Народнага сходу.
Сьпіс беларускіх чыноўнікаў, каму забаронены ўезд у краіны ЭЗ і чые актывы на тэрыторыі Эўразьвязу павінны быць замарожаныя, папоўнілі яшчэ 16 прозьвішчаў. Такое рашэньне прынята 10 кастрычніка ў Люксэмбургу Радай ЭЗ.
У парлямэнцкіх выбарах у Польшчы, паводле дадзеных з 93,1% выбарчых участкаў, перамагла “Грамадзянская плятформа” – партыя, якая кіравала краінай цягам апошніх 4 гадоў.
Кіраўніка кампаніі "Гавары праўду", былога кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева крымінальна-выканаўчая інспэкцыя Ленінскага РУУС Менску папярэдзіла за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.
Загрузіць яшчэ