Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брыфінг з удзелам Манаева ўсё ж адбыўся


Сёньня ў пасольстве Польшчы ў Менску адбыўся брыфінг для дыпляматычнага корпусу для азнаямленьня з дадзенымі апошняга апытаньня НІСЭПД, які праводзілі экспэрты на чале з заснавальнікам НІСЭПД, прафэсарам Алегам Манаевым.

Паводле сп-ра Манаева гутарка доўжылася дзьве гадзіны, ў ёй удзельнічала прыкладна 25 дыпляматаў з розных краін.

Нагадаем, што ў мінулы чацьвер брыфінг не адбыўся, паколькі незадоўга да яго пачатку праф. Манаеў быў затрыманы міліцыяй і ўтрымліваўся ў пастарунку амаль 3 гадзіны. У пятніцу падчас прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што Манаеў быў затрыманы ў межах апэрацыі па барацьбе з распаўсюджаньнем наркотыкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG