Парлямэнт Грэцыі сёньня галасуе па вотуму недаверу ўраду Георгіёса Папандрэў. Лідэр вядучай апазыцыйнай партыі Антоніс Самарас запатрабаваў адстаўкі Папандрэў і датэрміновых выбараў, заявіўшы, што прэм'ер "амаль разбурыў Грэцыю, Эўропу, эўра, сусьветныя фондавыя рынкі, сваю ўласную партыю".