Падпісаныя ў Маскве пагадненьні аб канчатковай перадачы Расеі "Белтрансгазу" камэнтуе старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выказала падтрымку Алесю Бяляцкаму і іншым палітычным вязьням.
Камітэт ААН па правох чалавека скрытыкаваў Беларусь за "шматлікія і пастаянныя падазрэньні ў распаўсюджаных катаваньнях і кепскім абыходжаньні зь вязьнямі".
Віцебскія актывісты «Эўрапейскай Беларусі» расклеілі некалькі дзясяткаў партрэтаў палітвязьня ў ваколіцах калёніі, дзе знаходзіцца зьняволены палітык.
Пікет салідарнасьці з праваабаронцам зь «Вясны» Алесем Бяляцкім, асуджаным 24 лістапада на 4,5 году зьняволеньня, прайшлі ля беларускіх пасольстваў у Вільні і Стакгольме.
Кіраўнік аналітычнага цэнтру «Стратэгія» Леанід Заіка: "Танныя цэны на газ, ніжэйшыя, чым у навакольных краін, — гэта як танны наркотык. Для Лукашэнкі гэта карт-блянш на бліжэйшыя 8–10 гадоў прэзыдэнцтва разам з Пуціным".
Вынесены 24 лістапада прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму — чатыры з паловай гады пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці — працягваюць камэнтаваць у Беларусі і за мяжой. Гучаць новыя заявы з патрабаваньнем вызваліць праваабаронцу і зьняць зь яго абвінавачаньні.
Паводле падпісаных дамоваў, у 1-м квартале 2012-га цана на газ для Беларусі складзе 165,6 даляра за тысячу кубамэтраў. Гэта амаль удвая меней, чым Беларусь павінна плаціць у 4-м квартале 2011 году. Пры гэтым «Газпром» набывае ўсе 100% акцыяў «Белтрансгазу». Расея таксама абавязалася выдаць Беларусі 10 мільярдаў даляраў крэдыту на будаўніцтва АЭС.
Экспэрты ААН папярэджваюць, што новыя заканадаўчыя папраўкі, прынятыя ў Беларусі, могуць істотна абмежаваць правы грамадзян на свабоду мірных сходаў, аб'яднаньняў і выказваньні меркаваньняў.
Паводле яго жонкі, Алены Каваленкі, Сяргей адмовіўся падпісаць дакумэнт пра зьмены ў рэжыме стрыманьня. Актывіст адбывае ўмоўны тэрмін — «хатнюю хімію» — за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на гарадзкой навагодняй ёлцы 7 студзеня 2010 году.
Прысуд вядомаму праваабаронцу й грамадзкаму дзеячу, старшыню ПЦ “Вясна” Алесю Бяляцкаму выклікаў абурэньне й асуджэньне сярод прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
Эўрапейская палітыка ў дачыненьні да Беларусі памірае на нашых вачах. Бяз шанцаў на рэанімацыю – піша сёньняшняя польская Gazeta Wyborcza.
На пытаньні наведнікаў нашага сайту адказаў прадстаўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Ўладзімер Лабковіч. Старшыню "Вясны" Бяляцкага пакаралі 4.5 гадамі турмы з канфіскацыяй маёмасьці.
Ліст на імя Лукашэнкі з патрабаваньнем неадкладнага і безумоўнага вызваленьня Алеся Бяляцкага падпісалі дзясяткі праваабарончых арганізацыяў зь Вялікабрытаніі, Літвы, Нарвэгіі, Расеі, Украіны, Чэхіі ды іншых краінаў сьвету.
Лідэры шасьці арганізацыяў патрабуюць свабоды ня толькі для Алеся Бяляцкага, але і для ўсіх палітвязьняў.
З заявай пра ўчорашні прысуд Алесю Бяляцкаму выступіў міжнародны праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» (Масква).
Савет Фэдэрацыі Расеі прызначыў у пятніцу дату чарговых выбараў прэзыдэнта РФ на 4 сакавіка 2012. Мядзьведзеў у выбарах удзельнічаць ня будзе. Ён падтрымае дзейнага прэм'ер-міністра Пуціна.
Бюро Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы на сваёй сустрэчы ў Эдынбургу 24 лістапада выказала глыбокую занепакоенасьць суровым прысудам праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу ПАРЭ.
«Міністэрства замежных справаў Чэскай Рэспублікі шакаванае рашэньнем суду пакараць Алеся Бяляцкага, старшыню беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» чатырма з паловай гадамі зьняволеньня».
Ці існуе геапалітычны аспэкт у прысудзе Алесю Бяляцкаму? Ці можна сказаць, што добрыя адносіны з Захадам робяцца на гэты момант для афіцыйнага Менску не такімі і важнымі?
Так ацэньваецца прысуд Алесю Бяляцкаму ў сумеснай заяве, якую зрабілі віцэ-сьпікер бундэстагу Катрын Герынг-Экард і дэпутатка Марылюіза Бек ад імя фракцыі партыі «Саюз90/Зялёныя».
Ленінскі суд Берасьця прызнаў, што гарвыканкам на законных падставах забараніў пікеты пад лёзунгам «Свабоду палітзьняволеным! Спыніць катаваньні й перасьлед!»
Чацьвёра гомельскіх моладзевых актывістаў за ўдзел у Народным сходзе атрымалі позвы ў суд Чыгуначнага раёну на 28 лістапада.
«Ніякіх палітычных кантактаў, ніякіх прававых дамоваў, абменаў дэлегацыямі ці нечага падобнага», – так адрэагаваў на прысуд Бяляцкаму міністар юстыцыі Лівы Рэмігіюс Шымашус.
З асуджэньнем прысуду Алесю Бяляцкаму выступіў брытанскі міністар у справах Эўропы Дэвід Лідынгтан.
Справа беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага зьяўляецца палітычным перасьледам і была сфабрыкаваная на аснове недакладных фактаў. Такое меркаваньне Радыё Свабода выказаў былы пасол Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны.
Адвакаты актывістаў анархісцкага руху Ігара Аліневіча і Аляксандра Францкевіча падалі ў Вярхоўны суд скаргі на вынесеныя ім прысуды. Днямі скаргу ў Вярхоўны суд накіруе і Мікалай Дзядок.
Былыя палітвязьні, якія былі памілаваныя, зь цяжкасьцю адаптуюцца да звычайнага жыцьця. Усе яны знаходзяцца пад пільным наглядам крымінальна-выканаўчых інспэкцыяў, шмат у каго праблемы з працаўладкаваньнем. Некаторыя вымушаны шукаць працу за межамі Беларусі.
Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць крывадушнымі заявы Захаду ў сувязі з прысудам Алесю Бяляцкаму, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе МЗС.
Экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава падчас ягонага знаходжаньня ў Магілёўскай турме № 4 трымалі ў асобным боксе, каб выключыць усякія кантакты зь іншымі вязьнямі.
Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму і зноў заклікае неадкладна яго вызваліць. Пра гэта заявіў прадстаўнік МЗС Францыі Бэрнар Валеро.
Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех і прадстаўнік апазыцыі падпісалі сёньня ў Эр-Рыядзе дамову аб перадачы ўлады. Салех пагаджаецца сысьці ўзамен на імунітэт ад перасьледу.
Рада Эўропы асуджае прысуд, вынесены 24 лістапада беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Пра гэта гаворыцца ў заяве генэральнага сакратара арганізацыі Трубьерна Ягланда, перадае БелаПАН.
"Няцяжка здагадацца, што такім чынам беларускія ўлады, прыбягаючы да надуманага крымінальнага абвінавачаньня, спрабуюць прымусіць маўчаць актыўнага праваабаронцу," -- заявіў Маркус Ленінг.
Прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацый ахарактарызавалі прысуд, вынесены кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму, як жорсткі, незаконны і палітычна матываваны.
Дэвід Нікалс, прадстаўнік міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International пры Эўразьвязе, пракамэнтаваў нашаму радыё сёньняшні прысуд Алесю Бяляцкаму:
Мая Кацыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Кэтрын Эштан, пракамэнтавала нашаму радыё прысуд Алесю Бяляцкаму.
Жонка Андрэя Саньнікава Ірына Халіп распавяла, што ўвечары 23 лістапада ёй пацьвердзілі, што мужа ўжо даставілі ў калёнію «Віцьба-3». 24 лістапада зранку адвакат Андрэй Варвашэвіч паехаў у Віцебск, каб сустрэцца са сваім падабаронным. Але яго не дапусьцілі.
Берасьцейскі гарвыканкам забараніў актывістам кампаніі «Гавары праўду!» праводзіць пікеты пад лёзунгам «За чыстае паветра».
Дзейны старшыня Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ), літоўскі міністар замежных спраў Аўдронюс Ажубаліс выказаў глыбокую трывогу з нагоды выраку беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
24 лістапада 1996 году з ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі адбыўся рэфэрэндум, які асобныя экспэрты прыраўноўваюць да канстытуцыйнага перавароту.
Яцэк Сарыюш-Вольскі, старшыня камісіі замежных спраў Эўрапарлямэнту, паркамэнтаваў для Радыё Свабода прысуд праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека (МФПЧ) асуджае прысуд, вынесены 24 лістапада ў Менску яе віцэ-прэзыдэнту, праваабаронцу Алесю Бяляцкаму.
Вялікая Брытанія лічыць крымінальны перасьлед Алеся Бяляцкага палітычна матываваным, заявіла амбасадар гэтай краіны ў Беларусі Размары Томас. Амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас таксама назваў крымінальную справу Бяляцкага палітычна матываванай.
«Я асуджаю прысуд 4,5 гадоў зьняволеньня Алесю Бяляцкаму. Эўрапарлямэнт моцна занепакоены несправядлівым перасьледам і зьняволеньнем Алеся Бяляцкага за меркаванае пазьбяганьне выплаты падаткаў,» – заявіў сёньня старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк.
Новы фільм тэлеканалу «Белсат» – «Пастка» – які складаецца зь дзьвюх частак з падзагалоўкамі – «Пастка для апазыцыі?» і «Пастка для прэзыдэнта?», аналізуе пасьлявыбарчыя падзеі 19 сьнежна 2010 году.
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч: Наш офіс можа быць апячатаны, у пэрспэктыве можа быць канфіскаваны. Гэта будзе ствараць вялікія цяжкасьці, але мы ў любым выпадку будзем працягваць праваабарончую дзейнасьць.
Польшча і Эўразьвяз заклікаюць улады Беларусі неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых палітвязьняў, без чаго дыялёг Эўразьвязу зь Рэспублікай Беларусь будзе немагчымы.
Злучаныя Штаты Амэрыкі заклікаюць беларускі ўрад вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў "неадкладна і безумоўна", -- заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан пасьля вынясеньня прысуду.
Загрузіць яшчэ