Да яе дахаты прыйшоў супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС, каб перарабіць адміністрацыйны пратакол, складзены на актывістку за арганізацыю Народнага сходу 8 кастрычніка. Мінулым разам міліцыянты забыліся пазначыць, што яе паўторна вінавацяць па адным і тым самым артыкуле. А гэта прадугледжвае больш строгае пакараньне.
Экспэрты камэнтуюць паведамленьне, што перамовы Расеі пра ўступ ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю павінны значна прысьпешыць уступленьне ў гэтую арганізацыю Казахстану і Беларусі.
Старшыня Менгарсуду адхіліў наглядную скаргу экс-кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча. Пра гэта «Свабодзе» паведаміла грамадзкая жонка палітка Марына Адамовіч.
Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў урад Мясьніковіча-Румаса за празьмернае захапленьне рынкавай эканомікай. Наколькі верагодная адстаўка дзейнага ўраду і ці азначаюць гэтыя заявы далейшы адыход ад лібэралізацыі?
"На фоне усясьветнага фінансавага крызісу... наша задача відавочная - ні ў якай меры не дапусьціць зьніжэньня сваёй вайсковай бясьпекі," - заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка.
Раней Андрэй Тур займаў пасаду намесьніка міністра эканомікі. У адміністрацыі ён зойме месца Андрэя Кабякова, які 8 лістапада быў прызначаны амбасадарам Беларусі ў Расеі.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў зьвязвае цяперашнюю сытуацыю ў эканоміцы Беларусі з адсутнасьцю эканамічных рэформаў.
Міжнародны дэмакратычны зьвяз прыняў рэзалюцыю з заклікам да беларускіх уладаў вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага, а таксама скасаваць усе крымінальныя абвінавачваньні супраць яго.
Госьць «Свабоды» - палітвязень Павал Севярынец, які адбывае пакараньне за падзеі на Плошчы на так званай «хіміі» ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну. Ён адказаў на пытаньні «Свабоды» па заканчэньні працоўнага дня.
10 лістапада на паседжаньні выканаўчага камітэту Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу была прынята рэзалюцыя па Беларусі, дзе згадваецца справа Алеся Бяляцкага і ўтрымліваецца заклік да беларускіх уладаў спыніць гэтую крымінальную справу і неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага.
У абласным судзе літаральна за некалькі сэкунд аб’явілі пра тое, што скарга слонімскага грамадзкага актывіста Алеся Масюка на пастанову Слонімскага раённага суду пакідаецца без задавальненьня.
Старшыня аргкамітэту па правядзеньні Народнага сходу Васіль Палякоў, які знаходзіцца ў гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня, абвясьціў галадоўку ў знак пратэсту супраць рашэньня суду.
Ператрус рабілі без прысутнасьці Максіма Губарэвіча ў кватэры, але нічога не сканфіскавалі. Старшыню гарадзенскай суполкі Партыі БНФ Максіма Губарэвіча падазраюць у хуліганстве.
Сёньня ў Брусэлі адбылася прэзэнтацыя кніжкі «Беларусь і Эўразьвяз: ад ізаляцыі да супрацоўніцтва», якая выйшла пад шыльдай Цэнтру эўрапейскіх досьледаў і Фонду Конрада Адэнаўэра.
10 лістапада а 18:20 суд Ленінскага раёну Магілёва пакараў штрафам у памеры 40 базавых велічыняў старшыню абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімера Шанцава.
Напярэдадні Народнага сходу, прызначанага на 12 лістапада, Віктара Івашкевіча запрасілі на гутарку ў пракуратуру. Ён захварэў і ня змог прыйсьці. Таму папярэджаньне яму паабяцалі даслаць поштай.
Актывістаў Аляксандра Салдаценку і Мікіту Каваленку, якія адседзелі суткі за ўдзел у акцыі салідарнасьці з палітзьняволенымі 25 кастрычніка, выклікалі ў дэканат.
На 12 лістапада ў Менску, а таксама ў шэрагу рэгіёнаў заплянаваны чарговы Народны сход. Паводле сустаршыні Каардынацыйнай рады Віктара Івашкевіча, арганізатары Народнага сходу зьбіраюцца абвясьціць атрыманы ад уладаў адказ на рэзалюцыю, што была прынятая адкрытым галасаваньнем 8 кастрычніка на папярэднім сходзе.
Суд над старшынём праваабарончага цэнтру «Вясна», віцэ-прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесем Бяляцкім адкладзены да 16 лістапада. Як ставяцца да гэтага працэсу юрысты і праваабаронцы?
Каля амбасады Беларусі ў Варшаве прайшоў пікет салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. У пікеце, які арганізаваў офіс дэпутата Эўрапарлямэнту ад Польшчы Марка Мігальскага, узялі ўдзел каля 20 беларусаў, што жывуць у польскай сталіцы, а таксама палякаў.
Чыноўнік управы капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта арыштаваны паводле абвінавачаньня ў хабары і службовым злоўжываньні.
У крымінальным працэсе над кіраўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесем Бяляцкім абвешчаны перапынак да 16 лістапада. Гэта было зроблена на хадайніцтва пракурора Валерыя Сайкоўскага, які папрасіў час, каб падрыхтаваць Бяляцкаму новае абвінавачаньне.
Суды над затрыманымі пасьля выбараў 19 сьнежня 2010 году паказваюць на патрэбу грунтоўнага рэфармаваньня судовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь.
У праграме "Свабода ў турмах" беларускі паэт і грамадзкі дзеяч, былы кандыдат на прэзыдэнта і палітвязень Уладзімер Някляеў расказаў, як яго лячылі пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году.
Заходнія краіны ўзважваюць магчымасьць узмацніць міжнародныя санкцыі супраць Ірану пасьля справаздачы МАГАТЭ, якое адзначае, што Тэгеран можа працягваць намаганьні стварыць ядзерную зброю.
У Бабруйску паўторна дапыталі двух удзельнікаў мясцовай акцыі, якая праводзілася 2 лістапада ў памяць ахвяраў палітычных рэпрэсій. У Арцёма Мархасёва ды Марыі Івановай міліцыянты выпытвалі, хто арганізаваў акцыю.
У тэлевізійным звароце ён адзначыў, што пакідае пасаду дзеля фармаваньня ўраду нацыянальнага адзінства, які павінен зрабіць рашучыя крокі ў барацьбе з пазыковым крызісам.
Крымінальна-папраўчая інспэкцыя Ленінскага раёну сталіцы не дазволіла былому кандыдату ў прэзыдэнты Ўладзімеру Някляеву выехаць для лячэньня за мяжу.
Андрэю Саньнікаву па-ранейшаму прапаноўваюць напісаць прашэньне аб памілаваньні. Зьмітра Бандарэнку зноў паклалі на лячэньне. Марына Адамовіч мяркуе, што зьвесткі пра шантаж Мікалая Статкевіча дакладныя. Да Зьмітра Дашкевіча ў калёнію выправіўся адвакат.
8 лістапада быў звольнены з пасады галоўнага рэдактара дзяржаўнай газэты «Звязда» Ўладзімер Наркевіч, які ўзначальваў выданьне на працягу больш як двух дзесяцігоддзяў. Што стаіць за гэтым? Якія зьмены могуць адбыццца ў адзінай дзяржаўнай беларускамоўнай газэце?
Судзьдзя Савецкага раёну Гомеля Віктар Купрацэвіч 9 лістапада пакараў старшыню гарадзкога аргкамітэту правядзеньня Народнага сходу, кіраўніка рэгіянальнай арганізацыі АГП Васіля Палякова 5 суткамі арышту.
У МЗС запрасілі журналістаў, абяцаючы расказаць пра «актыўны ўдзел Беларусі ў міратворчых апэрацыях пад эгідай ААН». Як высьветлілася падчас канфэрэнцыі, «актыўны ўдзел» — гэта адна краіна і тры вайскоўцы.
Суд Бабруйску абвясьціў перапынак у разглядзе адміністрацыйных спраў супраць арганізатараў Народнага сходу Галіны Сьмірновай і Канстанціна Локцева.
Былы палітвязень Аляксандар Малчанаў увечары 8 лістапада быў вызвалены з ізалятара часовага ўтрыманьня ў Барысаве пасьля 13 сутак арышту.
Партыя БНФ знайшла новы офіс пасьля двух высяленьняў у гэтым годзе.
"Беларусь ня можа непасрэдна ўдзельнічаць у міратворчай апэрацыі ў Аўганістане", — заявіў сёньня статс-сакратар, памочнік міністра абароны Беларусі генэрал-маёр Аляксандар Анісімаў.
9 лістапада 1989 году, пасьля падзеньня камуністычнага рэжыму ў ГДР, пачалося разбурэньне Бэрлінскага муру. Мур быў адным з самых вядомых сымбаляў «халоднай вайны».
9 лістапада статс-сакратар, памочнік міністра абароны Беларусі генэрал-маёр Аляксандар Анісімаў, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода, ці ўдзельнічалі беларускія вайскоўцы ў апэрацыях у Лібіі, сказаў: "Не, яны ня ўдзельнічалі".
Сакратар Цэнтравыбаркаму Беларусі Мікалай Лазавік заявіў, што ЦВК ня мае інфармацыі пра перанос выбараў у Палату прадстаўнікоў на нейкую іншую дату.
Прэм'ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі заявіў італьянскаму прэзыдэнту, што сыдзе ў адстаўку пасьля таго, як парлямэнт ухваліць урадавы законапраект па аднаўленьні эканамічнай стабільнасьці. Галасаваньне па гэтым пытаньні чакаецца на наступным тыдні.
Уладзімір Наркевіч звольнены з пасады галоўнага рэдактара дзяржаўнай газэты «Звязда», дзе ён працаваў апошнія 22 гады. Да выхаду на пэнсію яму заставалася сем месяцаў.
Аляксандар Лукашэнка 8 лістапада правёў рабочую сустрэчу зь дзяржсакратаром Савету бясьпекі Леанідам Мальцавым і старшынём Сьледчага камітэту Беларусі Валерыем Вакульчыкам.
Праваабаронца Крысьціна Шацікава з грамадзянскай кампаніі «Наш дом» дамаглася ад начальніка магілёўскай папраўчай установы «Турма № 4» Аляксандра Ламазы пісьмовых адказаў на свае пытаньні адносна стану здароўя экс-кандыдата на прэзыдэнцтва Андрэя Саньнікава.
Як паведамілі Ірыне Яскевіч у віцебскім Кастрычніцкім райсудзе, пратакол пра парушэньне закону аб вулічных акцыях, складзены на яе 26 кастрычніка, быў перададзены судзьдзі Іне Грабоўскай. Але тая адмовілася пачынаць разбор і вярнула пратакол у Кастрычніцкі РАУС.
Блізу 17-й гадзіны пры выхадзе ў пад’езьдзе ўласнага дома міліцыя затрымала старшыню гарадзкога аргкамітэту правядзеньня Народнага сходу, кіраўніка рэгіянальнай арганізацыі АГП Васіля Палякова.
9 лістапада Міжнароднае агенцтва ядзернай энэргіі (МАГАТЭ) абнародуе новую справаздачу аб ядзернай праграме Ірану. Паводле выцечак інфармацыі наконт зьместу дакумэнту, там сьцьвярджаецца, што Тэгеран істотна прасунуўся ў стварэньні ядзернай зброі. Гэта можа даць падставу ЗША ці Ізраілю нанесьці ваенны ўдар па Ірану.
Фармальная забарона на сумесную дзяржаўную службу Аляксандра Лукашэнкі і яго старэйшага сына Віктара зьнікне, калі ўступяць у сілу папраўкі да закону «Аб барацьбе з карупцыяй». Адпаведны законапраект ужо знаходзіцца ў Палаце прадстаўнікоў.
У Маскоўскім судзе Менску судзілі актывістаў «Маладога фронту» Рамана Васільева, Паўла Сяргея і Міхала Мускага, якія 7 лістапада закідалі яйкамі помнік Леніну ў Менску.
Аляксандар Лукашэнка 8 лістапада разгледзеў кадравыя пытаньні і прызначыў новых амбасадараў у шэраг дзяржаў. Кіраўніком амбасады Беларусі ў Расеі прызначаны Андрэй Кабякоў.
Загрузіць яшчэ