За ўдзел у акцыі салідарнасьці актывісты пакараныя пазбаўленьнем волі і штрафам.
Куды ідзе Беларусь? Ці Аляксандар Лукашэнка ў змозе палепшыць стасункі з Эўразьвязам і ЗША? Ці Беларусь прысуджаная на збліжэньне з Масквою? На гэтыя пытаньні на мінулым тыдні спрабавалі адказваць навукоўцы і палітыкі на канфэрэнцыі ў Вашынгтоне, якая праводзілася Фондам Карнэгі.
У адрозьненьне ад шэрагу нядаўніх акцый салідарнасьці з палітвязьнямі, шэсьце на Дзяды 30 кастрычніка прайшло без затрыманьняў. Што кажуць пра вынікі шэсьця прадстаўнікі ўладаў і арганізатары?
31 кастрычніка лідэра незарэгістраванай арганізацыі «Правы альянс» Юрыя Карэтнікава судзьдзя Савецкага раёну Менску Дзьмітрый Паўлічэнка асудзіў на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, а яго паплечніка Сяргея Савіна — на 7 сутак.
Новым прэзыдэнтам Кіргізстану абвешчаны былы прэм’ер-міністр Алмазбек Атамбаеў. Выбары адбыліся ў нядзелю, 30 кастрычніка. Праходзіла галасаваньне і ў Беларусі, дзе хаваецца зрынуты экс-прэзыдэнт гэтай краіны Курманбек Бакіеў.
Памочнік прэзыдэнта РФ Аркадзь Дварковіч спадзяецца, што рашэньне аб уступленьні Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю будзе прынятае на міністэрскай сустрэчы СГА 15 сьнежня.
У турме на Акрэсьціна адбываюць адміністрацыйныя арышты за акцыі салідарнасьці, якія адбыліся на мінулым тыдні на Кастрычніцкай плошчы, 8 чалавек. Неўзабаве гэта лічба можа павялічыцца. Стала вядома пра завядзеньне новай крымінальнай справы супроць дэмакратычных актывістаў.
Паводле зьвестак Цэнтарвыбаркаму Кіргізстану на прэзыдэнцкіх выбарах у гэтай краіне перамог дзейны прэм'ер Алмазбек Атамбаеў. Яго асноўныя супернікі не прызналі яго перамогу, яны кажуць, што іх прыхільнікі могуць зладзіць акцыі пратэсту.
Лідэр незарэгістраванай арганізацыі «Правы альянс» Юрый Карэтнікаў асуджаны судзьдзём Савецкага раёну Менску Дзьмітрыем Паўлючэнкам да 10 сутак адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства».
Былога палітвязьня Малчанава і ягонага сябра абвінавачваюць у зьнявазе дзяржаўных сымбаляў паводле артыкула 370 Крымінальнага кодэксу.
Былы прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, які знаходзіцца ў Беларусі, ня ўдзельнічаў у галасаваньні па абраньні новага прэзыдэнта краіны.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Джон Шымкус накіраваў лісты падтрымкі Міколу Статкевічу, Андрэю Саньнікаву, Алесю Бяляцкаму, Зьміцеру Бандарэнку, Зьміцеру Дашкевічу, Эдуарду Лобаву, Паўлу Севярынцу, Алесю Бяляцкаму і Мікалаю Аўтуховічу.
Уладзімер Шанцаў адпушчаны зь Ленінскага аддзелу міліцыі Магілёва й будзе чакаць позвы ў суд. У пераробленым пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэньні Шанцава вінавацяць у тым, што ён арганізаваў 8 кастрычніка мясцовы сход грамадзян без атрыманьня дазволу ў Магілёўскім гарвыканкаме.
Былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Мікалая Статкевіча прымушаюць напісаць хадайніцтва аб памілаваньні на імя Аляксандра Лукашэнкі.
Паводле апрацаваных дадзеных з больш чым 90 працэнтаў выбарчых участкаў, дзейны прэм’ер-міністар Кіргізстана 55-гадовы Алмазбэк Атамбаеў атрымаў перамогу на прэзыдэнцкіх выбарах.
Старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Шанцаў з 10 раніцы знаходзіцца ў Ленінскім райаддзеле міліцыі Магілёва. Актывіста вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.
30 кастрычніка ў Менску прайшло традыцыйнае шэсьце ў Курапаты. Ва ўрочышчы прайшоў кароткі мітынг, былі ўсталяваныя новыя крыжы.
29 кастрычніка ў Душанбэ, выступаючы ў Таджыцкім тэхнічным унівэрсытэце, Аляксандар Лукашэнка заявіў пра нармалізацыю фінансавай сытуацыі ў краіне.
Паводле сяброў дзяўчыны, 28 кастрычніка яе запрасіў у міліцыю участковы, і з таго часу зьвестак пра Юлю Сьцяпанаву няма.
28 кастрычніка больш за 300 улётак распаўсюдзілі ў Баранавічах актывісты дэмакратычных арганізацый і праваабаронцы. Улёткі нагадваюць пра лёс палітвязьняў, якія застаюцца ў турмах.
28 кастрычніка ў Менску быў затрыманы актывіст руху Зьміцер Андрэйчук. Міліцыянты затрымалі актывіста, калі той расклейваў на прыпынках плякаты з фатаздымкамі шэсьця і мітынгу ў Курапатах у 1988 годзе.
У пятніцу, 28 кастрычніка, судзьдзя Ленінскага суду Берасьця Ала Вінаградава разглядала адміністрацыйную справу праваабаронцы Рамана Кісьляка. Прысуд — штраф 350 тысяч рублёў.
Павал Севярынец ацэньвае свае шанцы наконт пераводу на «хатнюю хімію» як 50 на 50. Міколу Статкевіча ў Шклоўскай калёніі наведаў адвакат. Жонка Зьмітра Бандарэнкі зьвярнулася ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў. Андрэй Саньнікаў і Зьміцер Дашкевіч па-ранейшаму ў камэрах-адзіночках.
Маскоўскі раённы суд адхіліў скаргу Тамары Сідарэнкі, былой адвакаткі экс-кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева, на рашэньне калегіі Мін’юсту аб пазбаўленьні яе адвакацкай ліцэнзіі.
Прадстаўнікі кампаніі «Эўрапейская Беларусь» заяўляюць, што акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі працягнуцца, у тым ліку на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Сёньня ж з турмы на Акрэсьціна выходзіць затрыманы падчас першай акцыі 21 кастрычніка актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Аляксандар Валанцэвіч.
Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца з трохдзённым афіцыйным візытам у Таджыкістане. Сёньня ён правёў перамовы з прэзыдэнтам гэтай краіны Эмамалі Рахмонам, наведаў некаторыя прадпрыемствы і мясцовыя славутасьці.
Дзьмітрый Вус, былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі, пачынае кампанію за перагляд выбарчага заканадаўства. Ён лічыць, што бяз гэтага зрабіць будучыя выбары ў краіне празрыстымі і свабоднымі немагчыма.
Сёньня ў палацы «Нацый» у Душанбэ адбылася сустрэча прэзыдэнтаў Таджыкістану і Беларусі, Эмамалі Рахмона і Аляксандра Лукашэнкі.
«Я бачу толькі перамены да горшага», – заявіў міністар замежных справаў Літвы ў адказ на пытаньне радыёстанцыі «Žinių radijas» у які бок сёньня рухаецца Беларусь.
У Тунісе паводле афіцыйных вынікаў парлямэнцкіх выбараў у 217-асабовай Канстытуцыйнай асамблеі 90 месцаў атрымала партыя Ан-Нагда (Адраджэньне), якую залічваюць да памяркоўнага ісламісцкага крыла.
Праваабаронцу Рамана Кісьляка, затрыманага 16 кастрычніка падчас шэсьця салідарнасьці з Алесем Бяляцкім, будуць судзіць 28 кастрычніка за пікет.
На канфэрэнцыі ў Празе «Беларусь на мяжы. Пляны на жыцьцё пасьля Лукашэнкі» з большай увагай гаварылі пра тое, як мяняць беларускае грамадзтва, а не цяперашні палітычны рэжым.
Гомельскі актывіст інтэрнэт-супольнасьці «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Ільля Міронаў пакараны 10-суткавым арыштам за падрыхтоўку Народнага сходу.
Рада Бясьпекі ААН адзінагалосна прыняла рэзалюцыю аб заканчэньні 31 кастрычніка мандату на вядзеньне міжнароднай вайсковай апэрацыі ў Лібіі.
27 кастрычніка ўвечары атэстацыйная камісія спэцкамэндатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну вынесла рашэньне, што Павал Севярынец, які адбывае там пакараньне на «хіміі», стаў на шлях выпраўленьня.
Грузія прапускае Расею ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю (WTO). Як паведамляе агенцтва Ройтэр, Тбілісі зьмякчыў сваю пазыцыю ў спрэчцы аб памежным кантролі ў Абхазіі і Паўночнай Асэтыі, якія аддзяліліся ад Грузіі ў выніку вайны ў 2008 годзе.
Некалькі дзён запар актывісты грамадзкай ініцыятывы «Эўрапейская Беларусь» ладзілі несанкцыянаваныя акцыі за вызваленьне палітвязьняў на Кастрычніцкай плошчы Менску. Удзельнікаў кідалі за краты. У чацьвер акцыя не адбылася.
Першы намесьнік міністра інфармацыі Лілія Ананіч 27 кастрычніка ў Віцебску заявіла журналістам, што СМІ — важнае зьвяно дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі: «Гэта не чацьвёртая ўлада, а партнэры ўлады».
Былы кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Андрэй Саньнікаў у бабруйскай калёніі № 2 рыхтуе скаргу на свой прысуд у Вярхоўны суд Беларусі.
Ленінскі суд Менску пакараў трох удзельнікаў акцыі ў падтрымку палітзьняволеных арыштам на тэрмін 10–15 сутак. Яны былі затрыманыя напярэдадні каля Кастрычніцкай плошчы Менску.
"Handelsblatt" адзначае: ціск нямецкіх палітыкаў на Deutsche Bank, каб ён ня меў аніякіх гешэфтаў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, існаваў здаўна.
Ужо тыдзень на Кастрычніцкай плошчы Менску штодзённа зьбіраюцца акцыі ў падтрымку палітвязьняў, на якія прыходзіць па некалькі дзясяткаў чалавек. Алесь Макаеў заклікаў партыйных лідэраў падтрымаць акцыі асабістым прыкладам.
Грамадзкі актывіст з Астравеччыны Мікалай Уласевіч дамагаўся, каб кіраўніка дзяржавы пакаралі за ягоны ўказ № 418 "Аб разьмяшчэньні і праектаваньні атамнай станцыі ў Беларусі".
Пасол Турцыі ў Беларусі заявіў, што яго краіна не далучыцца да санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі ў выпадку, калі стане сябрам ЭЗ. Камэнтар ЭЗ: выключэньняў быць ня можа.
27 кастрычніка пачынаецца афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Таджыкістан. У яго заплянаваная сустрэча з прэзыдэнтам Эмамалі Рахмонам.
26 кастрычніка прэзыдэнт Азэрбайджану Ільхам Аліеў прыняў дзяржаўнага сакратара Рады бясьпекі Рэспублікі Беларусь Леаніда Мальцава.
У выніку акцыі салідарнасьці з палітвязьнямі, якая адбылася на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 26 кастрычніка, затрыманыя тры актывісты кампаніі «Эўрапейская Беларусь». Непадалёк ад плошчы затрымалі таксама прадпрымальніка Андрэя Кабанава.
На нацыянальным прававым партале зьявіўся законапраект, які тычыцца абмежаваньня доступу да забароненых сайтаў, а таксама рэклямы на замежных сайтах і ўвядзеньня штрафу за адсутнасьць базы дадзеных карыстальнікаў паслуг.
Сытуацыя ў Беларусі стала вядомай многім нямецкім жанчынам. Папулярны жаночы часопіс «Максі» ў сваім сьвежым нумары надрукаваў артыкул пра былых кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі.
Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў пяцёх удзельнікаў акцыі ў падтрымку палітзьняволеных штрафам і адміністрацыйнымі арыштамі на тэрмін ад 7 да 10 сутак. Іх затрымалі напярэдадні. Асуджаныя не прызналі сваёй віны.
Загрузіць яшчэ