Каля амбасады Беларусі ў Варшаве прайшоў пікет салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. У пікеце, які арганізаваў офіс дэпутата Эўрапарлямэнту ад Польшчы Марка Мігальскага, узялі ўдзел каля 20 беларусаў, што жывуць у польскай сталіцы, а таксама палякаў.