Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы бізнэсовец Віктар Шаўцоў?


Праваахоўнымі органамі Беларусі затрыманы старшыня назіральнай рады "Трастбанка", старшыня рады дырэктараў "Белзамежбуда" Віктар Шаўцоў.

Беларускія інтэрнэт-рэсурсы, спасылаючыся на неафіцыйную інфармацыю, паведамляюць, што ён быў затрыманы ў пачатку лістапада, па іншых дадзеных — у сярэдзіне кастрычніка. На дадзены момант не вядома, ці застаецца Шаўцоў пад вартай.

У праваахоўных органах Беларусі Інтэрфаксу не пацьвердзілі, але і не абверглі гэтую інфармацыю і ўстрымаліся ад камэнтароў.

Шаўцоў зьяўляецца старшынёй наглядальнай рады ЗАТ "Трастбанк".

"Трастбанк" (да лютага 2005 года ЗАТ "Інфабанк") дзейнічае з канца 1994 года і зьяўляецца адным з найстарэйшых прыватных банкаў у Беларусі. Цяпер "Трастбанк" уваходзіць у групу сярэдніх беларускіх банкаў.

Рэбрэндынг банка быў праведзены ў лютым 2005 года пасьля таго, як у жніўні 2004 года амэрыканская адміністрацыя абвінаваціла "Інфабанк" у адмываньні грошай і дапамозе рэжыму Садама Хусэйна ў Іраку. Банку былі забароненыя любыя апэрацыі на тэрыторыі ЗША, магчымасьць мець там карэспандэнцкія рахункі.

МЗС Беларусі правёў комплексную праверку дзейнасьці банка і не выявіў парушэньняў. Вынікі праверкі былі перададзеныя зацікаўленым органам у ЗША.

Зь 2001 года акцыянэрам "Інфабанку" з часткай у 35% зьяўляўся Лібійскі арабскі замежны банк, які выйшаў са складу ўласьнікаў беларускага банка ў 2008 годзе.

Шаўцоў таксама зьяўляецца старшынёй рады дырэктараў ЗАТ "Белзамежбуд", створанага ў 2007 годзе з удзелам ЗАТ "Трастбанк". "Белзамежбуд" займаецца рэалізацыяй найбуйнейшых беларускіх будаўнічых праектаў у Вэнэсуэле, у тым ліку ўзьвядзеньнем заводаў па зборцы аўтамабіляў "МАЗ" і трактароў "Беларус", завода будматэрыялаў, жылых раёнаў і аграгарадкоў. "Белзамежбуд" працуе таксама ў Амане, Саудаўскай Арабіі, Аўстрыі, Аргентыне, Нямеччыне, Карэі, ААЭ. Беларускія СМІ ўключаюць Шаўцова у дзесятку самых пасьпяховых
і ўплывовых беларускіх бізнэсмэнаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG