Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм'ер-міністар Грэцыі Георгіяс Папандрэў заявіў пра адстаўку


У тэлевізійным звароце ён адзначыў, што пакідае пасаду дзеля фармаваньня ўраду нацыянальнага адзінства, які павінен зрабіць рашучыя крокі ў барацьбе з пазыковым крызісам.

Паводле словаў Папандрэў, вядучыя партыі Грэцыі дасягнулі пагадненьня аб складзе ўраду, які будзе кіраваць краінай да датэрміновых выбараў. Аднак пры гэтым імя новага прэм'ера Георгіяс Папандрэў не назваў.

Галоўная мэта новага ўраду – ухваліць ўмовы атрыманьня фінансавай дапамогі ад Эўразьвязу і МВФ, без якой Грэцыі пагражае дэфолт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG