Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны дэмакратычны зьвяз прыняў рэзалюцыю па Беларусі


Аляксей Янукевіч прымае ўдзел у сустрэчы партыйных лідэраў Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу.
Аляксей Янукевіч прымае ўдзел у сустрэчы партыйных лідэраў Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу.
10 лістапада на паседжаньні выканаўчага камітэту Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу была прынята рэзалюцыя па Беларусі, дзе згадваецца справа Алеся Бяляцкага і ўтрымліваецца заклік да беларускіх уладаў спыніць гэтую крымінальную справу і неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага.

Пра гэта паведаміў старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, які знаходзіцца ў Лёндане, дзе прымае ўдзел у сустрэчы партыйных лідэраў Міжнароднага дэмакратычнага зьвязу.

Аляксей Янукевіч сустрэўся зь міністрам замежных спраў Вялікай Брытаніі Ўільямам Хейгам (William Hague), які выказаў ўсебаковую падтрымку ўсім дэмакратычным сілам Беларусі і партыі БНФ у прыватнасьці, і пацьвердзіў, што пазыцыя Брытаніі ня будзе зьмяняцца, будзе заставацца цьвёрдай у дачыненьні да беларускіх уладаў.

Янукевіч: «Я сярод іншага зьвярнуў ягоную ўвагу на тое, што вельмі важна аказваць магчымы ціск на Расею і нагадваць ім, што тая прыватызацыя, якая можа адбыцца зараз, карыстаючыся адсутнасьцю дэмакратычных працэдураў у Беларусі, ня будзе прызнаная Захадам і будзе лічыцца незаконнай. Спадар Хейг сказаў, што зразумеў гэта пасланьне».

Позна ўвечары адбыўся прыём ў прэм’ер-міністра Брытаніі Дэвіда Кэмэрана на Даўнінг-стрыт.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG