Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь беларускай амбасады ў Варшаве да пікетоўцаў ніхто ня выйшаў


Каля амбасады Беларусі ў Варшаве прайшоў пікет салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі. У пікеце, які арганізаваў офіс дэпутата Эўрапарлямэнту ад Польшчы Марка Мігальскага, узялі ўдзел каля 20 беларусаў, што жывуць у польскай сталіцы, а таксама палякаў, якія патрабавалі неадкладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў ды пачатку “сапраўднага палітычнага дыялёгу рэжыму з апазыцыяй”.

Прысутныя трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі ды партрэты палітзьняволеных, скандавалі “Стоп палітычным рэпрэсіям!”, “Стоп супрацоўніцтву з дыктатурай”, “Жыве Беларусь!”.

“За тое, што гэтыя людзі хацелі свабоды для Беларусі іх “узнагародзілі” турмой. Мы пра іх памятаем і хочам сказаць, што гэта недапушчальна, што ў Эўропе, за 200 кілямэтраў адсюль, людзей садзяць у вязьніцы толькі за тое, што яны дамагаліся павагі да правоў чалавека і свабоды”, - сказаў кіраўнік офісу дэпутата Мігальскага Адам Скоўран.

На акцыі прысутнічала таксама дачка беларускага палітвязьня Зьмітра Бандарэнкі Юлія, прадстаўнікі Беларускага дому ў Варшаве ды грамадзянскай кампаніі Эўрапейская Беларусь.

Прысутныя падпісалі ліст з патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў, які паспрабавалі перадаць у амбасаду, аднак з будынку ніхто ня выйшаў, таму ліст быў пакінуты ў паштовай скрынцы пасольства.

Юля Бандарэнка
Юля Бандарэнка

Адам Скоўран
Адам Скоўран

Ліст у амбасаду
Ліст у амбасаду

Партрэты вязьняў на агароджы амбасады
Партрэты вязьняў на агароджы амбасады



Зьміцер Бародка
Зьміцер Бародка
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG