Павал Севярынец азнаёміўся з кнігай Радыё Свабода пра палітвязьняў. Маці Андрэя Саньнікава мяркуе, што апошні ліст сына быў напісаны ў незвычайных умовах. Зьміцер Бандарэнка накіраваў скаргу на рашэньне мэдычнай камісіі адносна ягонага фізычнага стану. Як Мікалай Статкевіч прапануе змагацца з інфляцыяй?
4 сьнежня ў Расеі пройдуць выбары ў Дзяржаўную думу. А ў наступным годзе будуць абіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Беларусі. Што агульнага і што рознага ў гэтых выбарах? І якія зь іх можна лічыць больш дэмакратычнымі?
Вынесены 30 лістапада сьмяротны вырак у дачыненьні да асуджаных па справе тэракту ў менскім мэтро па-ранейшаму выклікае велізарны рэзананс у нямецкіх палітычных колах.
«Лухтой» назвала паведамленьне некаторых расейскіх мэдыяў пра тое, што выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі адбудуцца ня ўвосень, а ўвесну 2012 году старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.
Хоць паўнамоцтвы дзейнага складу Цэнтральнай выбарчай камісіі скончацца ў студзені 2012 году, яе старшыня Лідзія Ярмошына ня мае намеру спыняць сваю працу.
Мы пагутарылі з журналістам інтэрнэт-каналу АРУ-ТВ Паўлам Марозавым, які цяпер знаходзіцца ў Эгіпце, дзе ўдзельнічае ў здымках дакумэнтальнага фільму пра палітычныя падзеі ў гэтай краіне.
Старшыня берасьцейскага Народнага сходу Зінаіда Міхнюк падала заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне мітынгу 10 сьнежня.
Берасьцейскія прадстаўнікі праваабарончага цэнтру «Вясна» падалі заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне пікету салідарнасьці з палітзьняволенымі.
Чацьвёрты ўстаноўчы зьезд партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» пройдзе 17 сьнежня ў Палацы культуры Менскага трактарнага заводу.
Былых кандыдатаў на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава і Міколу Статкевіча трымаюць у інфармацыйнай ізаляцыі. Палітвязень Зьміцер Бандарэнка ня мае палёгкаў у зьвязку з дрэнным здароўем. Маладафронтавец Зьміцер Дашкевіч чакае кнігі са сваімі артыкуламі, а Эдуард Лобаў — спатканьня з каталіцкім сьвятаром.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі творчай моладзі заклікаў ня зьмешваць мастацтва з палітыкай. Як ставяцца да гэтых заклікаў тыя, хто ня трапіў на гэтую сустрэчу?
Расея рыхтуецца да выбараў у Дзяржаўную Думу, якія адбудуцца ў нядзелю. Партыя "Адзіная Расея" разьлічвае захаваць цяперашнюю большасьць у парлямэнце.
У Нацыянальным прэсавым цэнтры адбылася прэсавая канфэрэнцыя прадстаўнікоў сілавых старуктураў. Удзельнікі прэсавай канфэрэнцыі абвінавацілі СМІ ў распаўсюдзе ілжывай інфармацыі пра крымінальную справу.
Нямецкі фэдэральны ўрад заклікаў Менск не прыводзіць у выкананьне сьмяротныя прысуды ў дачыненьні да двух беларусаў за тэракт у мэтро.
На заснавальніка самвыдатаўскай газэты зь Бешанковічаў напісалі скаргі дзьве спадарыні — маўляў, яны нічога такога не выпісваюць, а ў паштовай скрыні знаходзяць. З гэтый нагоды выдаўца і распаўсюдніка «Крывінкі» прыцягнулі да суду.
У Маскоўскім судзе Менску пачаўся разгляд пазову былой выкладчыцы Натальлі Васілевіч да Беларускага інстытуту правазнаўства. Справу вядзе судзьдзя Вольга Гусакова.
У Берасьці міліцыянты выклікаюць на «гутаркі» ўдзельнікаў штотыднёвай малітвы за Беларусь. Іх распытваюць аб тым, хто арганізатар сустрэч, адкуль даведаліся пра гэтую акцыю.
Многія замежныя СМІ падрабязна паведамілі пра сьмяротны прысуд меркаваным тэрарыстам Зьмітру Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву. Аднак ня ўся інфармацыя, што не супадае з афіцыйным абвінавачаньнем, трапіла да гледачоў у Беларусі.
Да шэрагу замежных грамадзкіх і праваабарончых арганізацыяў, якія асудзілі сьмяротны вырак Канавалаву і Кавалёву, далучыліся і афіцыйныя асобы. МЗС Беларусі прысуд не камэнтуе.
Адной з тэмаў сёньняшняга пасяджэньня міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу будзе абмеркаваньне сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Старшыня Эўрапейскага парлямэнта Ежы Бузэк ў сваім мікраблогу ў Twitter запісаў, што Эўрапарлямэнт выступае за справядлівы суд па справе аб тэракце ў менскім мэтро.
Разам зь ей яго дзеляць Азэрбайджан, Нігерыя, Маўрытанія і Расея. У 2010 годзе Беларусь знаходзілася на 127 месцы. За год індэкс яе карумпаванасьці павысіўся на 16 пунктаў.
Генэральны сакратар Рады Эўропы заклікае беларускія ўлады не прыводзіць у выкананьне сьмяротны прысуд у дачыненьні да Канавалава і Кавалёва.
«Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу Кэтрын Эштан шкадуе, што Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў сёньня спсп. Канавалава і Кавалёва да сьмяротнага пакараньня і выказвае спадзяваньне, што іх права на абскарджаньне прысуду можа быць цалкам рэалізаванае.
Грамадзкія актывісты Гомелю абскарджваюць буйныя штрафы, вынесеныя 28 лістапада судамі Чыгуначнага раёну за ўдзел у Народным сходзе 8 кастрычніка.
Пра тое, як Беларусь зьбіраецца выйсьці з крызісу, ці пагражае яе крызіс Расеі, ці магчымы раўнапраўны саюз, расказаў амбасадар РФ у Беларусі Аляксандар Сурыкаў.
Удзельнікі форуму грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства» прынялі рэзалюцыю ў абарону Алеся Бяляцкага і асудзілі беларускія ўлады за рэпрэсіі супраць праваабаронцы і палітычных апанэнтаў.
Ці здольны цяпер Эўразьвяз на тле эканамічных праблемаў прапанаваць сродкі для дапамогі дэмакратычнай Беларусі? Якія крокі, што не патрабуюць матэрыяльных укладаньняў, мог бы зрабіць ЭЗ дзеля эўрапейскай пэрспэктывы Беларусі?
У панядзелак Аляксандар Лукашэнка абмяркоўваў выбары ў Палату прадстаўнікоў зь сьпікерам Савету Рэспублікі Анатолем Рубінавым. Якую палітычную функцыю будзе выконваць гэтая кампанія? Ці моцна асьцерагаюцца яе ўлады? Якой тактыкі варта прытрымлівацца апазыцыі?
Вярхоўны суд Паўднёвай Асэтыі адмяніў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх перамагла апазыцыйная кандыдатка Ала Джыоева. Кандыдатка заклікала да акцыяў грамадзянскага непадпарадкаваньня.
Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі пракамэнтаваў падпісаньне Аляксандрам Лукашэнкам шэрагу дакумэнтаў пра стварэньне Эўразійскага саюзу. «Беларусь зрабіла свой выбар», — сказаў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Польшы.
«Белтрансгаз» і «Газпром» падпісалі дадатковае пагадненьне да дзейнага кантракту. Згодна зь ім доўг па аплаце расейскага газу, пастаўленага сёлета ў другім паўгодзьдзі, пераносіцца на наступны год.
У сьнежні сёлета Эўзьвяз прадставіць новае бачаньне сваіх дачыненьняў зь Беларусьсю. Пра гэта заявіў эўракамісар у справе пашырэньня Эўразьвязу і палітыкі добрасуседзтва Штэфан Фюле.
Сутнасьць кампаніі – у адпраўцы зваротаў уладам Беларусі з патрабаваньнем неадкладна вызваліць асуджанага праваабаронцу.
Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі зьвярнуўся з драматычным заклікам да Нямеччыны ўратаваць эўразону ад падзеньня.
У Вашынгтоне 28 лістапада прайшоў саміт ЗША — ЭЗ, удзельнікі якога абмяркоўвалі пытаньні глябальнай эканомікі, іранскую праблематыку, праблемы Блізкага Ўсходу і Паўночнай Афрыкі. Была абмеркавана і сытуацыя ў Беларусі.
Беларусы, якія жывуць у Нямеччыне, 28 лістапада пікетавалі амбасаду Беларусі ў Бэрліне. Удзельнікі пікету, які быў узгоднены з паліцыяй, заклікалі адмяніць у Беларусі сьмяротную кару. Адна з удзельніц пікету сымбалічна «павесіла» сябе на знак пратэсту.
Актывісту АГП Рыгору Грыку вынесена афіцыйнае папярэджаньне пра недапушчальнасьць парушэньня закону аб масавых мерапрыемствах.
«Мы расцэньваем суд над Бяляцкім як палітычна матываваны, а прысуд — як спробу прымусіць замаўчаць паважанага абаронцу правоў чалавека і свабодаў. Гэта пытаньне, якое падыме дэлегацыя ЗША», — гэтак 28 лістапада заявіў у Вільні Ян Келі, прадстаўнік ЗША ў АБСЭ.
Частку тэрміну Зьміцер Дашкевіч адбыў у Глыбоцкай калёніі № 13. І мясцовыя актывісты кампаніі «Гавары праўду» вырашылі нагадаць грамадзкасьці пра праблему палітвязьняў у Беларусі — у райцэнтры было расклеена некалькі дзясяткаў улётак з патрабаваньнем вызваліць Дашкевіча.
У Гомелі судзьдзі Чыгуначнага раёну Віталь Козыраў, Ільля Сьвірыдаў, Яраслаў Парэмскі аштрафавалі пяцёх удзельнікаў Народнага сходу, які адбыўся 8 кастрычніка.
Заходнія СМІ камэнтуюць рашэньне расейскага ўраду аб выдзяленьні Беларусі крэдытаў, а таксама прыроднага газу па зьніжанай цане ў абмен на набыцьцё "Газпромам" 100% "Белтрансгазу".
28 лістапада кіраўніцтва Эўразьвязу сустрэнецца ў Вашынгтоне з Баракам Абамам і Гілары Клінтан. Галоўныя пытаньні перамоваў — даўгавы крызіс у Эўропе і санкцыі адносна Ірану, які абвінавачваецца ў імкненьні стварыць ядзерную зброю.
Кіраўнік Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сустрэўся ў Вільні зь міністрам замежных спраў Літвы Аўдронюсам Ажубалісам.
Сёньня ў Эгіпце пачаліся выбары ў ніжнюю палату парлямэнту. Гэта першыя дэмакратычныя выбары ў краіне ад дзесяцігодзьдзяў.
Як ацэньваюць патэнцыйны трэці прэзыдэнцкі тэрмін Пуціна ў сувязі з апошнімі інтэграцыйнымі ініцыятывамі беларускія палітыкі і палітолягі?
Амэрыканскі двухмесячнік Foreign Policy прадставіў свой штогадовы сьпіс «The Top 100 Global Thinkers» – прозьвішчы 100 чалавек, ідэі якіх, на думку выданьня, у найбольшай ступені паўплывалі на сьвет у 2011 годзе.
Дачка былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі, а цяпер палітвязьня Міколы Статкевіча Кацярына атрымала ліст ад бацькі. Статкевіч піша, як у калёніі адчуваецца эканамічны крызіс.
Паводле сябра КХП БНФ Сяргея Каваленкі, сьцягі вывесілі беларускія патрыёты да 91-х угодкаў Слуцкага паўстаньня.
Загрузіць яшчэ