4 сьнежня ў Расеі пройдуць выбары ў Дзяржаўную думу. А ў наступным годзе будуць абіраць дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у Беларусі. Што агульнага і што рознага ў гэтых выбарах? І якія зь іх можна лічыць больш дэмакратычнымі?
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына найбольшае адрозьненьне бачыць у самой сыстэме выбараў:
«Гэта абсалютна розныя сыстэмы. Калі ў Беларусі яна мажарытарная і народ галасуе за асобы, то ў Расеі гэта прапарцыйная сыстэма. Там, канечне, таксама галасуюць за асобаў і мае велізарнае значэньне, хто ачольвае партыйны сьпіс. Але вельмі вялікае значэньне мае і агульная плятформа ўсёй палітычнай партыі.
А вось агульнае ў гэтых выбарах, як мне падаецца, тое, што тут не даводзіцца чакаць нечаканасьцяў. Думаю, што ў Думе зоймуць месцы тыя, хто і на дадзены момант мае там партыйныя фракцыі».
Што тычыцца параўнаньня дэмакратычнасьці двух выбараў, то на гэты конт у Лідзіі Ярмошынай такое меркаваньне:
«Немагчыма задаваць мне такое пытаньне як зацікаўленай асобе. Гэта, ведаеце, як дзіця запытваць: каго ты любіш болей — маму ці тату? Таму я адказваць на гэтае пытаньне, зразумела, ня буду.
А па-другое, я лічу, што дэмакратычнасьць залежыць ад таго, наколькі вынік выбараў задавальняе выбарцаў і наколькі яны робяць свой выбар асэнсавана, пры ўмове, што яны валодаюць усім аб’ёмам інфармацыі».
Пры параўнаньні двух выбараў прыходзіш да высновы, што база для фальсыфікацыяў у Беларусі «значна больш істотная», лічыць сустаршыня афіцыйна незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка:
«У першую чаргу гэта папярэдняе галасаваньне. Мы маем доказы і прыклады, што гэта якраз тыя галасы, якімі ўлада абсалютна маніпулюе ўвесь час. У нас жа выганяюць галасаваць датэрмінова. Прычым ня толькі старшыня калгасу даярку, але і рэктары студэнтаў. І пры гэтым яшчэ кажуць: вы абавязаныя. Чаму абавязаныя?! Ёсьць дзень галасаваньня.
У Расеі датэрмінова галасуюць толькі там, дзе немагчыма практычна прагаласаваць у адзін дзень. Ды і пры прапарцыянальнай сыстэме крыху складаней сфальшаваць вынікі. Але тэндэнцыі, якія назіраюцца апошнім часам у Расеі, могуць прывесьці да такой жа сытуацыі, як і ў нас, зь цягам часу».
Для таго, каб адказаць на пытаньне, у якой зь дзьвюх краін выбары праходзяць больш дэмакратычна, трэба параўноўваць нават не абодва заканадаўствы, а практыку іх ужываньня, гаворыць юрыст, спэцыяліст у галіне выбарчага права Сяргей Альфер:
«І тады, канечне, можна казаць, што выбары ў Расеі праходзяць больш дэмакратычна, чым у Беларусі. Дакладна гэта можна паказаць на некалькіх ступенях. Возьмем, напрыклад, падлік бюлетэняў. Знаходжаньне ў выбарчых камісіях прадстаўнікоў апазыцыйных партыяў і прадстаўнікоў з правам дарадчага голасу, а таксама намнога большыя правы назіральнікаў у Расеі даюць там дастаткова вялікую магчымасьць атрымаць вынікі падліку галасоў, якія адпавядаюць волевыяўленьню грамадзян Расейскай Фэдэрацыі. У Беларусі такое правапрымяненьне знаходзіцца на вельмі нізкім роўні. І таму мы ня можам сказаць — адпавядаюць альбо не волевыяўленьню грамадзян Беларусі тыя вынікі, якія прадставілі ўчастковыя і вышэйстаячыя выбарчыя камісіі».

Агульнае ў гэтых выбарах, як мне падаецца, тое, што тут не даводзіцца чакаць нечаканасьцяў