Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У індэксе карумпаванасьці Беларусь – на 143 месцы


Разам зь ей яго дзеляць Азэрбайджан, Нігерыя, Маўрытанія і Расея.

Арганізацыя Transparency International абнародавала г.зв. індэкс успрыняцьця карупцыі (Corruption Perceptions Index, CPI), паводле якога кожнай са 183 краінаў, узятых для аналізу экспэртамі, вызначаецца месца ў рэйтынгу.

Так, у індэксе карумпаванасьці найбольш высокае, першае месца, што азначае мінімальны ўзровень карупцыі, займае Новая Зэляндыя. На другім – Данія, на трэцім – Фінляндыя. У дзесятку у найменш карумпаваных краінаў таксама ўваходзяць Швэцыя (4 мейсца), Сінгапур(5), Нарвэгія (6), Галяндыя (7), Аўстралія (8), Швэйцарыя (9) і Канада (10).

Беларусь – на 143 месцы.

Разам зь ёй яго дзеляць Азэрбайджан, Нігерыя, Маўрытанія і Расея.

У 2010 годзе Беларусь знаходзілася на 127 месцы.

14-ае месца падзялілі Нямеччына і Японія, на 24 – ЗША, на 25 – Францыя, на 57-ым – Чэхія.

З былых рэспублік СССР найлепшае месца ў Эстоніі – 29. У суседкі Беларусі Польшчы – 41 месца, у Літвы – 50, у Латвіі – 61, Украіна – 152.

Сярод краінаў у канцы сьпісу: Вэнэсуэла – 172, Ірак – 175, Узбэкістан – 177, Паўночная Карэя і Самалі – на апошнім, 182-ім месцы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG