Лідзія Каваленка расказала пра гэта на сходзе віцебскіх актывістаў, ініцыяваным Паўлам Севярынцам.
Чыгуначны раённы суд Гомелю на 5 сутак асудзіў актывіста руху «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» Зьмітра Шаўчэнку.
Менская міліцыя склала на актывіста кампаніі «Гавары праўду» Паўла Вінаградава пратакол аб дробным хуліганстве. Яго справа перададзеная ў суд, а сам Павал затрыманы.
«Якую падзею ці зьяву ў Беларусі Вы лічыце найбольш важнай у 2011 годзе?»
Сайт "Хартыі-97" charter97.org сёньня зноў быў узламаны. Як паведаміла рэдактар сайту Натальля Радзіна, невядомыя, атрымаўшы доступ да сайту, пачалі перапісваць усе артыкулы, таму давялося выдаліць усе сёньняшнія матэрыялы.
Якую падзею ў Беларусі вы лічыце найбольш важнай у 2011 годзе? Чаго чакаеце ад 2012 году?
30 сьнежня невядомыя зьдзейсьнілі паўторную хакерскую атаку на сайт «Хартыя-97».
Былую прэм'ер-міністарку Ўкраіны, аднаго зь лідэраў украінскай апазыцыі перавезьлі ў пятніцу раніцаю зь сьледчага ізалятару ў Кіеве ў калёнію ў Харкаў.
Прэзыдэнт Украіны сваім указам адмяніў Дзень Свабоды, які адзначалі ў гадавіну Аранжавай рэвалюцыі.
Ад 10 студзеня 2012 году на сайце амбасады будзе публікавацца інфармацыя пра тэрміны падачы дакумэнтаў.
Каб правесьці выбары ў Палату прадстаўнікоў па партыйных сьпісах альбо па зьмешанай сыстэме, трэба шмат што зьмяніць у заканадаўстве — заявіла «Свабодзе» старшыня Лідзія Ярмошына.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла напярэдадні 2012 году зьвярнулася зь лістом да беларускага народу.
Сайт «Хартыя97» дагэтуль не працуе. Як паведаміла рэдактар Натальля Радзіна, кантроль над сайтам вернуты. Цяпер аднаўляецца архіў, узмацняюцца захады бясьпекі, праводзіцца расьсьледаваньне.
Вынікі году — вачыма сьведкаў і ўдзельнікаў падзеяў, якія паўплывалі на хаду гісторыі Беларусі.
«Кіргізстан ня бачыць для сябе альтэрнатывы ўступленьню ў Мытны саюз і Адзіную эканамічную прастору», — заявіў 29 сьнежня падчас прэс-канфэрэнцыі прэзыдэнт краіны Алмазбэк Атамбаеў.
Тэлегледачы па ўсім сьвеце сёньня мелі рэдкую магчымасьць пабачыць выявы з Паўночнай Карэі, дзе адбывалася пахаваньне былога кіраўніка краіны Кім Чэн Іра. Шмат хто задаецца пытаньнем: ці сапраўды паўночнакарэйцы нагэтулькі засмучаныя ягонай сьмерцю?
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) 25 студзеня плянуе абмеркаваць сытуацыю ў Беларусі.
Гарадзенскі абласны суд не задаволіў скаргу прадстаўніка «Руху за свабоду» да абласнога ўпраўленьня юстыцыі, якое адмовіла ў рэгістрацыі абласной структуры гэтай грамадзкай арганізацыі. Судзьдзя Вячаслаў Міхневіч спаслаўся на тое, што прадстаўнік руху Андрэй Сушко ня меў паўнамоцтваў на тое, каб падаваць скаргу.
Віцебскі сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка знаходзіцца ў сьледчым ізалятара і 10-я суткі трымае галадоўку. У судзе яму стала кепска, аднак лекараў хуткай дапамогі да яго нават не падпусьцілі.
Былы намесьнік міністра ўнутраных спраў Яўген Палудзень — адзін зь некалькіх дзесяткаў высокапастаўленых чыноўнікаў зь дзяржаўнага кадравага рэестру, якіх могуць аддаць пад суд за карупцыю ды іншыя злачынствы.
Канчатковае рашэньне аб стаўленьні Аб’яднанай грамадзянскай партыі да выбараў у Палату прадстаўнікоў прыме партыйны зьезд, які адбудзецца ўвесну 2012 году.
Мы выбралі некалькі паказьнікаў, якія найбольш яскрава сьведчаць пра стан эканамічнай і палітычнай сытуацыі ў краіне ў 2011 годзе. Іх дынаміка прыводзіцца на дыяграмах, якія падаюцца ніжэй.
«7 галоўных праблем — 7 адказаў — 7 рашэньняў» — такую акцыю будзе праводзіць у 2012 годзе Аб’яднаная грамадзянская партыя.
У КНДР пачалася двухдзённая цырымонія дзяржаўнага пахаваньня былога лідэра гэтай краіны Кім Чэн Іра.
Камітэт ААН па правах чалавека. пастанавіў, што правы Марысі Тульжанковай, былі парушаныя беларускай дзяржавай.
Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, намесьнік міністра ўнутраных спраў, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Полудзень афіцыйна вызвалены ад раней займаных пасадаў і звольнены з органаў унутраных спраў.
Галоўны рэдактар «Барысаўскіх навінаў» Анатоль Букас паведаміў: «Мне патэлефанавалі зь міліцыі і сказалі, што будуць рабіць ператрус у маім гаражы».
Па яго словах, у апазыцыянэраў няма ні лідэраў, ні выразнай праграмы і абвінаваціў сваіх апанэнтаў у спробе «дыскрэдытаваць сам інстытут выбараў».
Міністэрства замежных спраў Украіны разьлічвае на абмен ратыфікацыйнымі граматамі зь Беларусьсю адносна дэмаркацыі сумеснай мяжы ў 2012 годзе.
Цэнтравыбаркам растлумачыў кандыдату ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году Дзьмітрыю Вусу парадак рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы.
20 гадоў таму Беларусь адыграла ключавую ролю ў распадзе СССР. Але зьмена аднаго рэжыму не заўсёды азначае, наступны будзе лепшым.
«Стасункі Эўразьвяза зь Беларусьсю замарожаныя, і паміж імі цалкам адсутнічае дыялёг — у першую чаргу, па прычыне грубых парушэньняў правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь».
Эканамічны крызіс і палітвязьні, «маўклівыя маніфэстацыі» і кадравыя зьмены, «халодная вайна» з Захадам і «мядовы год» з Расеяй. Праскі акцэнт – вынікі году.
Расейская апазыцыя ад мітынгу да мітынгу зьбірае ўсё больш прыхільнікаў.
Гомельскія дэмакратычныя арганізацыі й рухі падпісалі пагадненьне пра ўдзел у кампаніі выбараў у Палату прадстаўнікоў.
Цягам 42 гадоў уладараньня Муамара Кадафі, зрынутага і забітага сёлета ў выніку народных хваляньняў, сьвята не адзначалася.
Меркаваньні палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў і палітолягаў пра мітынг пратэсту ў Маскве.
Акцыі пад агульным лёзунгам «За сумленныя выбары» праходзяць у Расеі 24 сьнежня.
Супрацоўніца міжнароднай арганізацыі Občanské Bělorusko (Грамадзянская Беларусь) Кацярына Шпацава ў праграме "Начная Свабода" расказвае пра ролю Вацлава Гаўла ў чэскім грамадзтве і пра разьвітаньне чэхаў з былым дысыдэнтам і прэзыдэнтам.
У Празе адбылася цырымонія пахаваньня першага прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Ушанаваць ягоную памяць зьехаліся лідары з усяго сьвету, у тым ліку, 15 прэзыдэнтаў. На разьвітаньне з Вацлавам Гаўлам адгукнуліся прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі і грамадзкія дзеячы ў Беларусі.
Актывісты кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку» і "Маладога Фронту" расказалі, што зьвязаліся з кіраўніцай украінскага жаночага руху «Femen» Ганнай Гуцал, якая папрасіла перадаць беларускаму КДБ красамоўнае пасланьне — «Memento FEMEN!».
Затрымалі Пятра Шкадуна на наступны дзень пасьля правядзеньня ў Магілёве Народнага сходу. Натальля Шкадун была сябрам яго аргкамітэту
Блізкія палітвязьняў адгукнуліся на віншаваньні, якія Джордж Буш і Вацлаў Гавэл напярэдадні Калядаў і Новага году даслалі беларусам, якія знаходзяцца ў турмах за свае перакананьні.
Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі накіраваў сьвяточныя віншаваньні беларускім палітвязьням ды лідэрам апазыцыі
Партыя БНФ працягвае кампанію супраць уступленьня Беларусі ў Эўразійскі саюз і за выхад з усіх наддзяржаўных утварэньняў з удзелам Расеі. БНФ падае заяўку на правядзеньне пікету каля амбасады Казахстану ў Беларусі.
Пытаньне ад «Свабоды»: ці не насьпелі палітычныя рэформы ў Беларусі, падобна як у Расеі гавораць аб вэб-камэрах на выбарчых участках і іншых палітычных рэформах.
У Менску прайшла прэсавая канфэрэнцыя Аляксандра Лукашэнкі. Яна была прысьвечаная вынікам 2011 году.
Беларускія афіцыйныя асобы ня будуць прысутнічаць на пахаваньні ў Празе былога прэзыдэнта краіны Вацлава Гаўла.
22 сьнежня грамадзкая кампанія «Гавары праўду» зрабіла публічную справаздачу перад грамадзкасьцю і журналістамі пра вынікі мінулага году.
Загрузіць яшчэ