Аўтар СМС-паведамленьня, якое ў чацьвер 15 сьнежня прыйшло да карэспандэнта «Свабоды» з івацэвіцкай калёніі пра спробу суіцыду палітвязьня Мікалая Аўтуховіча, абвяргае агучаныя ў некаторых СМІ прычыны гэтага кроку. Маўляў, гэта было зьвязана з тым, што палітвязьня пасадзілі ў памяшканьне камэрнага тыпу разам з асуджаным зь нізкім статусам. Згодна з зэкаўскімі парадкамі, дзеля таго, каб яго самога не «апусьцілі», вязень нярэдка ідзе на ўскрыцьцё венаў.