Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Створаны Эўрапейскі фонд у падтрымку дэмакратыі


Учора краіны-сябры Эўразьвязу ўхвалілі зьмест палітычнай дэклярацыі аб стварэньні Эўрапейскага фонду ў падтрымку дэмакратыі (European Endowment for Democracy).

Прэсавы прадстаўнік МЗС Польшчы Марцін Басацкі сказаў, што фонд узьнікае з ініцыятывы міністра замежных справаў Польшчы Радаслава Сікорскага, які агучыў гэтую ідэю ў студзені сёлета як рэакцыю на пасьлявыбарчыя падзеі ў Беларусі.

Паводле Басацкага, фонд будзе папаўняць свае фінансавыя рэсурсы са складчын краінаў-сябраў ЭЗ і агульнага бюджэту ЭЗ, а структуры кіраваньня фондам «будуць абмежаваныя да мінімум і дазволяць гнутка і неадкладна рэагаваць на патрэбы новых дэмакратыяў».

Ухваленьне палітычнай дэклярацыі дазваляе ініцыятарам зрабіць «тэхнічныя крокі», каб задзейнічаць фонд у 2012 годзе, дадаў Басацкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG