«Я запэўніў іх, што Вялікабрытанія выкарыстае ўсе даступныя сродкі, каб узмацніць свой ціск дзеля вызваленьня і рэабілітацыі вязьняў і прасоўваньня дэмакратыі, правоў чалавека ды прававой дзяржавы ў Беларусі. Мы правялі карысную гутарку наконт таго, якія далейшыя крокі павінны зрабіць Вялікабрытанія і Эўразьвяз, каб дапамагчы» – сказаў Дэйвід Лідынгтан пасьля сустрэчы, паводле сайту брытанскай амбасады ў Менску.
У групе апазыцыянэраў, зь якімі сустрэўся міністар Лідынгтан, былі, сярод іншых, Анатоль Лябедзька, Алесь Міхалевіч, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Янукевіч.
У групе апазыцыянэраў, зь якімі сустрэўся міністар Лідынгтан, былі, сярод іншых, Анатоль Лябедзька, Алесь Міхалевіч, Віталь Рымашэўскі, Аляксей Янукевіч.