Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля затрыманьня Міхалевіча Польшча хоча зьменаў у працы з Інтэрполам


Адпаведныя дзяржаўныя структуры — МУС і МЗС — ужо маюць падрыхтаваныя прапановы, якія маюць зьмяніць парадак супрацоўніцтва з Інтэрполам такім чынам, каб гэтая міжнародная арганізацыя не выкарыстоўвалася ў палітычных справах, перадусім дзеля змаганьня супраць актывістаў апазыцыі.

Паведамляецца, што міністар унутраных справаў Польшчы Яцэк Ціхоцкі плянуе абмеркаваць гэтыя прапановы з кіраўніцтвам Інтэрполу.

Алеся Міхалевіча, які накіроўваўся ў Лёндан, затрымалі ў панядзелак на варшаўскім лётнішчы імя Шапэна, як аказалася, менавіта на запыт Інтэрполу. У запыце афіцыйнага Менску пазначана, што Міхалевіч знаходзіцца ў вышуку «за арганізацыю масавых маніфэстацыяў».

Потым стала вядома, што Інтэрпол яшчэ ў ліпені сёлета вырашыў, што справа былога кандыдата на прэзыдэнта палітычная, і адмовіўся ад ягонага вышуку, аднак інфармацыю гэтую Варшаве не перадалі.

Зьмены ў супрацоўніцтве з Інтэрполам маюць выключыць узьнікненьне падобных сытуацыяў у будучыні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG