Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўдзел у Народным сходзе — штрафы


Сёньня судзьдзі Чыгуначнага раёну Гомелю Віталь Козыраў, Ільля Сьвірыдаў, Яраслаў Парэмскі судзілі ўдзельнікаў Народнага сходу, які адбыўся 8 кастрычніка. Валер Хамутоўскі, Ільля Міронаў, Ксеня Яраслаўцава, Васіль Такарэнка і Дзьмітры Карашкоў пакараныя адміністрацыйнымі штрафамі ад 5 да 50 базавых велічыняў.

Валер Хамутоўскі
Валер Хамутоўскі
Першым а 10-й гадзіне раніцы пакаралі Валера Хамутоўскага. Судзьдзя Віталь Козыраў аштрафаваў яго на 175 тысяч рублёў.

Спадара Хамутоўскага, як і іншых, затрымалі 12 лістапада, падчас другой сэсіі Народнага сходу, а аштрафавалі за сход, які адбыўся 8 кастрычніка.

Хамутоўскі: «Бюджэт папаўняць трэба за кошт народу. А з каго ж узяць грошай яшчэ? Менавіта з тых, хто ня згодны з палітыкай, хто хварэе за краіну, перажывае за сваё становішча, каму не абыякавае зьбядненьне народу. Іх і абдзіраюць, імкнуцца папоўніць бюджэт».

49-гадовы Хамутоўскі заявіў пасьля суду, што ня будзе абскарджваць вырак, бо, на яго думку, дамагчыся справядлівасьці ў залежных ад выканаўчай улады судах немагчыма.

Валер не шкадуе, што пайшоў на сход:

«Не магу адседжвацца ўбаку, за сьпінамі. Гэта не маё — хтосьці прыйдзе й будзе вырашаць за нас. Калі мы ня вырашым, за нас ніхто ня вырашыць — ні Захад, ні дзядзька Сэм, ні дзядзька Мядзьведзеў. Нам тут самім вырашаць свой лёс. У нашых руках краіна і нашае становішча».

Ільля Міронаў
Ільля Міронаў
За ўдзел у Народным сходзе Ільлю Міронава і Ксеню Яраслаўцаву пакаралі 700 тысячамі рублёў. Спадара Міронава, у прыватнасьці, за тое, што ён на сходзе лічыўся дружыньнікам і меў ад арганізацыйнага камітэту адпаведны бэджык.

Ксеня Яраслаўцава наўпрост трапіла ў аб’ектывы апэратараў у цывільным — гэта й сталася падставай для абвінавачаньня ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства:

Ксеня Яраслаўцава
Ксеня Яраслаўцава
«Мяне аштрафаваў судзьдзя Парэмскі на 20 базавых велічыняў за Народны сход. Не ўзялі пад увагу нават тое, што я беспрацоўная, маці-адзіночка з малым дзіцем. Як грамадзянка Беларусі я маю права прыходзіць на Народны сход. Лічу, што гэта незаконна. Тым больш што на пляцы ля ДК „Віпра“ быў кірмаш, розныя народныя выступленьні. Па сутнасьці нават не разьбіраліся».

Штраф 1 мільён 50 тысяч рублёў — атрымаў ад судзьдзі Ільлі Сьвірыдава Васіль Такарэнка.

Ён патрабаваў весьці разбор на беларускай мове — зачытаў адпаведны артыкул Канстытуцыі. Прыгадаў і заканадаўства, паводле якога судзьдзя, якога прызначаюць на пасаду, мусіць валодаць і беларускай мовай.

Ільля Сьвірыдаў на падобныя заўвагі Такарэнкі прыгразіў, што пакарае яго за непавагу да суду. Аднак Васіль адмовіўся адказваць па пытаньні па-расейску. Урэшце судзьдзя вымушаны быў зьвяртацца да Такарэнкі па-беларуску.

Вынікам разгляду адміністрацыйнай справы й стаўся буйны штраф Васілю.

Васіль Такарэнка
Васіль Такарэнка
«Хутчэй за ўсё, з-за таго, што я патрабаваў судаводзтва на беларускай мове. Я думаю, што нічога страшнага ў памеры штрафу для мяне асабіста няма. Але для грамадзтва — гэта апошні званок. Сёньня вось такі беспрынцыпны суд у дачыненьні да Васіля Такарэнкі, заўтра — да любога чарговага чалавека, якога схопяць ля сьвятлафору, на прыпынку. Насамрэч гэтай уладзе трэба людзі, якія запаўняюць зоны, розныя іншыя афіцыйныя ўстановы дзеля колькасьці, дзеля статыстыкі. І вось гэтыя камандна-штабныя вучэньні, калі шчыра, яны мне абрыдлі».

Яшчэ большым штрафам — 50 базавых велічыняў (1 мільён 750 тысяч рублёў) — пакараны Дзьмітры Карашкоў. Такі вырак вынес яму судзьдзя Яраслаў Парэмскі.

Карашкоў: «Можа, твар мой не спадабаўся ці зь іншых прычын. Магчыма, гэта помста за маю актыўную жыцьцёвую пазыцыю. На мой погляд, як такой судовай сыстэмы ў нас не існуе. Я лічу, што судзіць трэба ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй тых людзей, якія перашкаджаюць свабоднаму выказваньню думкі грамадзянаў — асобаў, якія нас арыштоўвалі».

Суды за Народны сход у Гомелі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:17 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG