Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ папярэдзіў гарадзенскую актывістку, каб не хадзіла на акцыі


3 лістапада колішняя ўдзельніца «Маладога фронту» гарадзенка Вольга Камягіна была на гутарцы ва ўправе КДБ.

Міліцыянты перапісалі яе пашпартныя дадзеныя яшчэ 21 верасьня, калі яна шпацыравала з сабакам у цэнтры гораду. Пасьля гэтага яе сталі настойліва выклікаць у КДБ. Яна адмаўлялася туды прыходзіць, тады позву ўручылі яе мужу праз начальніка на працы.

Гутарка працягвалася паўтары гадзіны, занатоўвалася на паперы і запісвалася на відэа, каб «яна не сказала потым, што яе пабілі», патлумачылі Вользе Камягінай. Яе распытвалі як асобу, якая «магчыма, абазнаная ў пагрозах нацыянальнай бясьпецы РБ». Пытаньні задаваліся таксама наконт «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі», «Маладога фронту», актывіста Алеся Кіркевіча. Апытваў яе нехта А.Славута, сказала Камягіна. Ён папярэдзіў, каб яна не хадзіла на акцыі, бо яе тады чакае адміністрацыйная і крымінальная адказнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG