Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзкі суд прызнаў законным затрыманьне Насты Палажанкі


Наста Палажанка выходзіць на волю пасьля турмы, 30 верасьня 2011 году.
Наста Палажанка выходзіць на волю пасьля турмы, 30 верасьня 2011 году.
Менскі гарадзкі суд прызнаў законным затрыманьне і 11-суткавы арышт намесьніцы старшыні Маладога фронту Насты Палажанкі. Яе схапілі пры спробе вывесіць бел-чырвона-белы сьцяг на Кастрычніцкай плошчы Менску 19 верасьня.

Наста Палажанка: «Пакараньне зьняволеньнем на такі доўгі тэрмін было незаконным ужо таму, што ў момант вывешваньня сьцягу на даху дома я знаходзілася на зямлі, і гэта пацьвярджаюць фотаздымкі з майго фотаапарата. Акрамя таго, у судзе былі пададзеныя раздрукоўкі тэлефонных паведамленьняў і інтэрнэт-трафіку з майго тэлефона, якія сьведчылі, што падчас зьняволеньня супрацоўнікі міліцыі карысталіся маім мабільным тэлефонам. Тым ня менш суд не задаволіў майго пазову.
Падчас зьняволеньня супрацоўнікі міліцыі карысталіся маім мабільным тэлефонам.

Варта адзанчыць, што гэта другое судовае паседжаньне ў адміністрацыйнай справе пра бел-чырвона-белы сьцяг. Падчас першага паседжаньня ў судзе старшыняваў іншы судзьдзя, які не выяўляў намераў закрываць адміністрацыйную справу і абвесьціў перапынак у судзе для збору доказаў. Новаму судзьдзю доказы апынуліся не патрэбнымі.

Акрамя таго, я абскардзіла рашэньне суду і дзеяньні міліцыянтаў падчас затрыманьня ў Міністэрства юстыцыі і Гэнэральную пракуратуру. Пракуратура заяву не прыняла з тае прычыны, што не была аплачаная дзяржаўная пошліна. Наколькі мне вядома, пошліна неабходная для падачы заявы ў суд, але не ў Пракуратуру. Пэўна, у краіне надышоў сапраўдны фінансавы каляпс».

Наста Палажанка таксама паведаміла, што рашэньне Менскага гарадзкога суду яна будзе абскарджваць у Вярхоўным судзе Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG