Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мін'юст Літвы пра суд над Бяляцкім


Ідзе суд над Алесем Бяляцкім
Ідзе суд над Алесем Бяляцкім
Перададзеныя Літвою зьвесткі пра рахункі Алеся Бяляцкага ня могуць служыць доказам у судовым працэсе, – з такой заявай выступіла Міністэрства юстыцыі Літвы, перадае Польскае Агенцтва Прэсы.

«Пару месяцаў таму мы афіцыйна паінфармавалі ўлады Беларусі, што анулюем зьвесткі, перададзеныя Міністэрствам юстыцыі Літвы на падставе дамовы аб прававой дапамозе, і што гэтыя зьвесткі ня могуць быць выкарыстаныя ў якасьці юрыдычнага доказу ў судзе», – гаворыцца ў заяве міністра юстыцыі Літвы Рэмігіюса Шымашуса.

«Прававыя дамовы і сыстэма міжнароднага супрацоўніцтва служаць выкрыцьцю тэрарыстаў і адсочваньню злачынцаў, а таксама забесьпячэньню большае бясьпекі і ня могуць выкарыстоўвацца ў палітычных мэтах», – сьцьвярджаецца ў заяве.

Працэс Бяляцкага, затрыманага ў пачатку жніўня і абвінавачанага ў падатковых злачынствах, пачаўся ў сераду ў Менску. Абвінавачаньне Бяляцкага грунтуецца на зьвестках пра яго банкаўскія рахункі, што былі перададзеныя ўладам Беларусі мін'юстам Літвы і генпракуратурай Польшчы.

Літва і Польшча заявілі, што ўлады Беларусі ў гэтым выпадку дапусьцілі злоўжываньне мэханізмам прававой дапамогі. Абедзьве краіны папрасілі прабачэньня ў блізкіх Бяляцкага, перадае ПАП.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG