Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве патрабуюць дэкрыміналізаваць артыкул, па якім асуджаная Цімашэнка


У Кіеве апазыцыя праводзіць мітынг з патрабаваньнем выключыць з крымінальнага кодэксу артыкул, па якім асуджаная экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка.

Перад будынкам Вярхоўнай рады сабраліся каля 400 чалавек са сьцягамі партый "Бацькаўшчына" і "Фронт перамен". Яны акружаныя міліцэйскім кардонам.

Украінскі парлямэнт сёньня разглядае у другім (апошнім) чытаньні прэзыдэнцкі законапраект аб дэкрыміналізацыі некалькіх артыкулаў крымінальнага кодэксу. Апазыцыя ўнесла ў дакумэнт папраўкі, якія выключаюць з Крымінальнага кодэксу артыкул аб перавышэньні службовых паўнамоцтваў. Менавіта па гэтым артыкуле Пячэрскі суд Кіеву прысудзіў Цімашэнку да сямі гадоў пазбаўленьня волі.


Тым часам экс-прэм'еру ў СІЗА ўправілі дыск у пазваночніку. Пра гэта паведамілі яе адвакаты і паплечнікі, удакладніўшы, што да нядаўняга часу ёй цяжка было хадзіць, паведамляе «Росбалт».

Цімашэнцы робяць у сьледчым ізалятары масаж. Паводле прадстаўніка сьледчага ізалятара, пры згодзе адміністрацыі прапусьціць у СІЗА масажыста тэарэтычна могуць. «Але ў нас свой добры масажыст-мужчына ёсьць, - кажа ён. - Мы да яго нават у чарзе стаім".

"Я бачыў Юлію Уладзімераўну некалькі дзён таму ў двары СІЗА, - кажа прадстаўнік СІЗА. - Выглядае яна, вядома, горш, чым па тэлевізары. - Схуднела моцна. Вочы стаміліся. Увогуле, стварае ўражаньне маральна прыгнечанага чалавека. Але ішла нармальна, роўна. Калі б вы не сказалі, я б і не падумаў, што ў яе сьпіна баліць ".

Таксама, як паведаміў кіраўнік ценявога ўраду Сяргей Собалеў, Цімашэнка, знаходзячыся ў СІЗА, кіруе стратэгіяй партыі, а патрэбную інфармацыю перадае праз адвакатаў.

Раней адвакат Юрый Сухаў заявіў аб тым, што Цімашэнка скардзіцца на болі ў сьпіне. Як паведаміў лідэр фракцыі "БЮТ-Бацькаўшчына" Іван Кірыленка, яна некаторы час не магла хадзіць з-за праблем са сьпіной, якія зьявіліся ў яе ў СІЗА.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG