У гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня галадаюць Канстанцін Жукоўскі, Андрэй Цянюта і грамадзкі актывіст Зьміцер Шаўчэнка. Пра гэта БелаПАН паведаміў былы сукамэрнік аднаго з арыштаваных, які сёньня вызваліўся з ізалятара.
Беларускі дом, паводле ініцыятараў яго стварэньня Алеся Зарамбюка і Зьмітра Бародкі, мае быць “месцам спатканьняў, дыскусіяў ды кансалідацыі захадаў усіх тых, каму дарагая ідэя вольнай і дэмакратычнай Беларусі”.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў падпісаў указ аб адстаўцы віцэ-прэм’ера, міністра фінансаў Аляксея Кудрына. Раней Мядзьведзеў прапанаваў Кудрыну цягам дня прыняць рашэньне аб адстаўцы.
8 кастрычніка ў Менску, а таксама яшчэ ў амаль 30 гарадах і пасёлках Беларусі плянуецца правесьці Народныя сходы, на якіх будуць абмяркоўвацца пераважна сацыяльна-эканамічныя праблемы. Сярод палітычных патрабаваньняў — вызваленьне ўсіх палітвязьняў.
З тэлефанаваньняў і лістоў Зьмітра Бандарэнкі вынікае, што вязьні добра інфармаваныя пра падзеі ў краіне і пра тое, што адбываецца зь іншымі палітзьняволенымі.
Мікола Статкевіч 25 верасьня павінен быў патэлефанаваць са Шклоўскай калёніі бацьку. Пра гэта ён казаў, калі тэлефанаваў мінулым разам 19-га. Але званка не было.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў віцэ-прэм'еру і міністру фінансаў Аляксею Кудрыну на працягу дня прыняць рашэньне аб адстаўцы.
На зьезьдзе партыі "Адзіная Расея" Дзьмітрый Мядзьведзеў прапанаваў Уладзімера Пуціна на пасаду кандыдата ў прэзыдэнты Расеі. Якія гэта будзе мець наступствы для Беларусі?
Баранавіцкі праваабаронца Рыгор Грык падаў заяўку ў гарвыканкам на правядзеньне пікету салідарнасьці з былой прэм’ер-міністаркай Украіны Юліяй Цімашэнкай.
Былы кандыдат на прэзыдэнцтва Андрэй Саньнікаў знаходзіцца ў Магілёўскім сьледчым ізалятары № 4. Пра гэта паведаміў праваабаронцы з грамадзянскай кампаніі "Наш дом" Крысьціне Шацікавай дзяжурны ізалятара.
Новым этапам антыпольскай прапагандысцкай кампаніі на галоўных беларускіх тэлеканалах сталі амаль паўгадзінныя блёкі, прысьвечаныя гэтай тэматыцы ў тыднёвых вечаровых праграмах у нядзелю 25 верасьня.
Ад яго прыйшоў ліст на імя Насты Палажанкі. Паколькі Наста цяпер адбывае 11 сутак арышту, ліст ад зьняволенага лідэра "Маладога фронту" Зьмітра Дашкевіча атрымаў яе бацька, Уладзімер Палажанка.
Кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі пачаў знаёміцца з матэрыяламі крымінальнай справы супраць яго. Ужо ў другой палове кастрычніка можа пачацца працэс над Бяляцкім, праваабаронцы не выключаюць, што ён можа быць закрытым.
У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС Ірыне Халіп паведамілі, што яе муж, былы кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў знаходзіцца ў Магілеўскім СІЗА.
26 верасьня напярэдадні саміту "Ўсходняга партнэрства" ў Варшаве амбасадар Майра Мора, кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі, сустрэлася зь беларускімі ўдзельнікамі нацыянальнай плятформы Форуму грамадзянскай супольнасьці "Ўсходняга партнэрства".
Вяртаньне Пуціна ў прэзыдэнцкае крэсла ў шматлікіх экспэртаў выклікае асацыяцыі з часамі застою ў СССР. Пра падобную небясьпеку згадаў у інтэрвію Свабодзе рэдактар брытанскага тыднёвіка The Economist Эдвард Лукас.
Прэзыдэнт Кіргізстану Роза Атунбаева спадзяецца, што былы кіраўнік гэтай краіны Курманбек Бакіеў, а таксам асобы зь ягонага атачэньня, якіх вінавацяць у цяжкіх злачынствах, будуць экстрадаваныя на радзіму.
26 верасьня журналістцы Ірыне Халіп у бабруйскай калёніі паведамілі, што там няма яе мужа Андрэя Саньнікава.
Канфіскаваную падчас ператрусаў аргтэхніку, якую праваабаронцам вярнулі з КДБ, яны перадаюць у дзіцячыя дамы. «Мы ня ведаем, чаго туды маглі напхаць» -- кажа праваабаронца Тацяна Равяка.
Гэта адбылося пасьля акцыі салідарнасьці з Алесем Бяляцкім, які сёньня адзначае свой дзень нараджэньня ў турме на вуліцы Валадарскага.
У Вашынгтоне адбылася прэзэнтацыя дакладу “Democratic Change in Belarus: A Framework for Action” (“Дэмакратычныя зьмены ў Беларусі: Рамкавая праграма дзеяньня”).
У Гомелі мясцовыя ўлады перасьледуюць грамадзкіх актывістаў, якія займаюцца падрыхтоўкай Народнага сходу. У іх забіраюць інфармацыйныя матэрыялы пра сход, запалохваюць, штрафуюць. Дваіх актывістаў пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі.
У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС сказалі, што Саньнікава вязуць у Бабруйск. Бандарэнку ўпершыню дазволілі пазваніць дамоў. Ад Статкевіча няма вестак.
Дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыла Коктыш камэнтуе для «Свабоды» прапанову Ўладзімеру Пуціну балятавацца ў прэзыдэнты Расеі.
Уладзімер Някляеў камэнтуе для «Свабоды» прапанову Ўладзімеру Пуціну балятавацца ў прэзыдэнты Расеі.
Палітоляг Уладзімер Мацкевіч пракамэнтаваў для «Свабоды» прапанову Ўладзімеру Пуціну балятавацца ў прэзыдэнты Расеі.
Старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі XII скліканьня Станіслаў Шушкевіч пракамэнтаваў для «Свабоды» прапанову Дзьмітрыя Мядзьведзева Ўладзімеру Пуціну балятавацца ў прэзыдэнты Расеі.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў прапанаваў вылучыць кандыдатуру Ўладзімера Пуціна на пасаду прэзыдэнта краіны. Пуцін пагадзіўся і прапанаваў Мядзьведзеву пост прэм’ер-міністра.
Карэспандэнтка Радыё Свабода ў Вашынгтоне Ірэна Халупа гутарыць з старшым аналітыкам Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі Пітэрам Доранам – ён кіруе прэзэнтаваным у Вашынгтоне праектам “Дэмакратычныя зьмены ў Беларусі”.
«Газпром» можа ўзяць удзел у куплі акцыяў ня толькі «Белтрансгазу», але і іншых беларускіх прадпрыемстваў на ўмовах Беларусі, заявіў Аляксандар Лукашэнка 23 верасьня на сустрэчы ў Менску са старшынём праўленьня «Газпрому» Аляксеем Мілерам.
Пра гэта гаворыцца ў заяве пасольства ЗША, распаўсюджаным у пятніцу. Раней прэс-сакратар МЗС Беларусі заявіў, што Ермакова не змагла паехаць, бо амэрыканскую візу ёй выдалі са спазьненьнем.
Экс-кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава 20 верасьня накіравалі этапам з Наваполацкай калёніі ў Бабруйскую. Да абеду 23 верасьня інфармацыі пра тое, што палітвязьня давезьлі да новага месца прызначэньня, няма.
Гомельскія чальцы аргкамітэту дзеля правядзеньня Народнага сходу Ўладзімер Кацора і Васіль Палякоў накіравалі заяву пракурору Чыгуначнага раёну Гомеля з нагоды пакараньня адміністрацыйным арыштам і штрафам Андрэя Цянюты й Васіля Такарэнкі — распаўсюднікаў запрашэньняў на Народны сход.
У панядзелак, 26 верасьня, у польскай сталіцы адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё Беларускага дому.
Аргкамітэт кампаніі народных сходаў, якія заплянаваныя на 8 кастрычніка, абвінаваціў беларускія ўлады ў няведаньні заканадаўства, у прыватнасьці, ухваленага ў 2000-м годзе закону "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах".
Кіраўнік "Газпрому" Аляксей Мілер і кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка плянуюць 23 верасьня правесьці перамовы ў Менску.
Дырэктар грузінскага Цэнтру эўрапейскіх дасьледаваньняў Каха Гагалашвілі лічыць, што крытыка Саакашвілі беларускай апазыцыі абумоўленая ў значнай ступені нявызначанасьцю ў прызнаньні Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.
Народныя сходы 8 кастрычніка пройдуць у 28 гарадах Беларусі. Празь месяц пасьля іх плянуецца абмеркаваць рэакцыю ўладаў на рэзалюцыі, якія будуць ухваленыя на сходах.
Пасьля сустрэчы міністар замежных справаў Польшчы расказаў, што Пачобут быў вызвалены ў тым ліку і дзякуючы высілкам польскага МЗС, і падкрэсьліў, што вызваленьне ўсіх палітвязьняў зрабіла б магчымай эканамічную дапамогу Беларусі.
Паводле сябра рады, старшыні БХК Алега Гулака, такія структуры, як грамадзка-кансультатыўная рада пры адміністрацыі прэзыдэнта, павінны былі б існаваць.
Кіраўнік моладзевага крыла Аб'яднанай грамадзянскай партыі Алег Корбан, які сёньня ехаў у Літву, быў зьняты з транспарту на беларускай мяжы. Памежнікі патлумачылі апазыцыйнаму палітыку, што адносна яго дзейнічае забарона на выезд за межы Беларусі.
Сябра грамадзка-кансультатыўнай рады Станіслаў Багданкевіч вітаў рашэньне кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімера Макея распусьціць Раду, але ня згодны з матывацыяй.
Улады Беларусі рэкамэндуюць Эўразьвязу ня ўмешвацца ў палітычную барацьбу ў іншых краінах. З такой заявай выступіў 22 верасьня прадстаўнік Беларусі пры аддзяленьні ААН у Жэнэве Міхаіл Хвастоў.
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Ўладзімер Макей распусьціў грамадзка-кансультатыўную раду, каб яе сяброў не абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з уладамі.
Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які ў чацьвер сустрэўся з прэзыдэнткай Літвы Далёй Грыбаўскайце, пахваліў яе крытычныя заўвагі наконт беларускай апазыцыі.
Сёньня быў агучаны даклад пад назвай «Democratic Change in Belarus: A Framework for Action» («Дэмакратычныя зьмены ў Беларусі: Рамачная праграма дзеяньня»), які падрыхтавалі супольна экспэрты Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі і Freedom House.
"Я прымаю адказнасьць за тое, што зрабіў", — заявіў былы кандыдат у прэзыдэнты Яраслаў Раманчук, тлумачачы прычыны свайго рашэньня выйсьці з Аб'яднанай грамадзянскай партыі.
Для удзелу ў саміце «Ўсходняга партнэрства», які адбудзецца ў Варшаве 29-30 верасьня, польскі бок запрасіў «прадстаўніка Беларусі на узроўні МЗС». Пра гэта паведаміў журналістам прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.
Праект дамовы куплі-продажу 50% акцый "Белтрансгазу" знаходзіцца ў высокай ступені гатовасьці, паведамілі агенцтву Інтэрфакс-Захад у апараце Саўміну пасьля сустрэчы прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясьніковіча з кіраўніком "Газпраму" Аляксеем Мілерам.
Кіраўніка гарадзкой арганізацыі БНФ Вадзіма Саранчукова пратрымалі ў КДБ больш за гадзіну і дапытваліся, якія стасункі ён мае з замежнымі фондамі.
Загрузіць яшчэ